Сусьветны бег гармоніі
«Сусьветны бег гармоніі» (па-ангельску: World Harmony Run) — самая працяглая ў сьвеце эстафэта, у якой перадаецца паходня як сымбаль імкненьня чалавецтва да больш гарманічнага і шчасьлівага жыцьця.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ініцыятарам «Сусьветнага бегу гармоніі» ёсьць Шры Чынмой. Першы прабег адбыўся ў 1987 годзе. Цяпер амаль штогоду праходзіць у Эўропе, Азіі, Афрыцы, Аўстраліі і Амэрыцы. Па ўмовах эстафеты да яе можна далучыцца ў любым месцы маршруту.
Традыцыйна агульны старт прабегу даецца ад штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку.
«Сусьветны бег гармоніі» ў розныя часы падтрымалі маці Тэрэза, Ян Павал II, прынцэса Дыяна, Нэльсан Мандэла, Міхаіл Гарбачоў, каралева Вялікабрытаніі Лізавета II, Пол Макартні, Барыс Грабеншчыкоў, Далай-лама і многія іншыя.
2008
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2008 годзе Паходня сяброўства пабывала на Паўночным полюсе.
2010
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2010 годзе эстафэта пачалася цырымоніяй ля вулькану Пакая непадалёк ад гораду Гватэмала, дзе была запаленая паходня эстафэты.
Эўрапейская частка прабегу пачалася 26 лютага ў Дубліне. У Беларусь, дзе мерапрыемства праходзіць пад назвай «Бег сяброўства», удзельнікі эстафэты прыбылі 16 верасьня зь Летувы. 22 верасьня адсюль яны накіруюцца на тэрыторыю Расеі, дзе эстафэта скончыцца 27 верасьня па прыбыцьці ў Маскву эўрапейскае і азіяцкае часткі прабегу.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Марта Маркачэўская «Бег сяброўства» // «Звязда» №181 (26789) 16 верасьня 2010. — С. 4. — 33 310 ас.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сусьветны бег гармоніі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная бачына (анг.)
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |