Перайсьці да зьместу

Сумежны ўзброены канфлікт паміж Аўганістанам і Іранам (2023)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сумежны ўзброены канфлікт паміж Аўганістанам і Іранам
Сумежны ўзброены канфлікт паміж Талібанам і Іранам па стане на 27 траўня 2023 году
Дата: 2729 траўня 2023
Месца: Правінцыя Сістан і Белуджыстан, Іран
Прычына: Правакацыі з боку Ірану (канчаткова не вядома)
  • Правы на ваду на аўганскай мяжы
    • Іран абвінавачвае талібаў у будаўніцтве новых дамбаў на рацэ й перанакіраваньні вады
Вынік: Канфлікт завершаны[1][2][3]
Супернікі
Сьцяг Аўганістану АўганістанІран Іран
Камандуючыя
Сьцяг Аўганістану Хайбатула АхундзадаСьцяг Ірану Алі Хамэнэі
Колькасьць
УС Аўганістану
Баявікі Талібану
Пагранічныя войскі Ірану
Страты
забіты 1 чалавек (па неафіцыйным зьвесткам — 14)
невядомая колькасьць раненых
забіты 1 чалавек
2 грамадзянскія асобы атрымалі раненьні
Агульныя страты
забіты 2 чалавекі[1]
грамадзянскія асобы атрымалі раненьні
як сьцьвярджае Талібан агулам было зьнішчана 18 памежных абʼектаў

Суме́жны ўзбро́ены канфлі́кт памі́ж Аўганіста́нам і Іра́нам пачаўся ў канцы траўня 2023 году[4]. Як заяўляюць СМІ, Талібан, які кіруе Аўганістанам, абвясьціў вайну Ірану[5].

Па паведамленьнях СМІ, баявікі кіруючага ў Аўганістане Ісламскага руху Талібан прынялі ўдзел у памежным канфлікце зь перастрэлкай у ваколіцах іранскага места Заболь, па выніках якога захапілі Іранскі пагранпост[5]. У адказ на гэта армія Ірану нанесла артылерыйскі ўдар па пазыцыях талібаў, што, па супярэчлівых паведамленьнях з абодвух бакоў, прывяло да гібелі паводле афіцыйных зьвестак трох чалавек[6], па неафіцыйных, ня менш 14 толькі з аўганскага боку й верагодна двум з іранскай, ня ўлічвая раненых[7].

Раніцай 29 траўня было заяўлена, што на гэты момант праблем няма, пагранічны пункт адкрыты для руху транспарту[1].

У жніўні 2021 году ісламарадыкальны рух «Талібан» на фоне сыходу амэрыканскай арміі аднавіў сваю ўладу ў Аўганістане[8]. 1 сьнежня таго ж году сілавікі новага ўрада атакавалі іранскіх памежнікаў[9][10]. Сутыкненьні адзначаліся таксама ў ліпені 2022 году. У канцы лютага 2023 году талібы захапілі аднаго іранскага памежніка падчас канфлікту й неўзабаве вярнулі пасьля перамоваў. 5 сакавіка ля КПП Пул-і-Абрышом у правінцы Німроз на паўднёвым захадзе Аўганістану адбыўся бой аўганцаў з іранскімі памежнікамі[11]

Адносіны з суседнім Іранам у ісламістаў не былі добрымі яшчэ да гэтага. Падчас першага праўленьня талібаў ува Аўганістане (1996—2001), 10 іранскіх дыпляматаў у консульстве места Мазары-Шарыф былі пакараны сьмерцю баявікамі. Афіцыйны Тэгеран пачаў мабілізацыю, але эскалацыі ўдалося пазьбегнуць пры пасярэдніцтве ААН[12].

У 2001 годзе, калі адбылося ўварваньне ЗША ў Аўганістан, Іран, нягледзячы на складаныя адносіны з Белым домам, супрацоўнічаў з амэрыканцамі для барацьбы з талібамі, а іранскі спэцназ падтрымліваў Паўночны альянс падчас захопу Герата[13].

У траўні 2023 году прэзыдэнт Ірану Ібрахім Раісі запатрабаваў права на ваду ў рацэ Гільменд[14][15]. Акрамя гэтага, МЗС Ірану заявіў, што яго краіна не прызнае талібаў і настойвае на стварэньні[16]

«інклюзіўнага ўрада Аўганістану»

27 траўня 2023 году была адкрыта стральба на мяжы Ірану й Аўганістана, у выніку чаго былі забітыя й параненыя салдаты. Начальніка паліцыі Ірану Касем Рэзаі абвінаваціў Талібан у адкрыцьці агню на мяжы іранскай правінцыі Сістан і Белуджыстан і аўганскай правінцыі Німроз. Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства ўнутраных спраў Аўганістану Абдул Нафі Такор абвінаваціў Іран у тым, што ён адкрыў агонь першым. Такер заявіў, што ў перастрэлцы загінулі два чалавекі, па адным ад кожнай краіны, і былі параненыя іншыя. Паводле зьвестак IRNA, двое іранскіх памежнікаў былі забітыя, а Tehran Times паведаміла, што загінулі трое іранскіх памежнікаў. Таксама IRNA паведаміла, што памежны пераход Мілак з Аўганістанам, буйны гандлёвы маршрут, быў зачынены да далейшага паведамленьня з-за перастрэлкі[17].

Ход падзеяў перад канфліктам 27 траўня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • У канцы лютага 2023 году талібы захапілі аднаго іранскага памежніка падчас канфлікту й неўзабаве вярнулі пасьля перамоваў[11].
  • 5 сакавіка ля КПП Пул-і-Абрышом Німроз на паўднёвым захадзе Аўганістану адбыўся бой аўганцаў зь іранскімі памежнікамі[11].

Прычына пачатку канфлікту

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле зьвестак Харчовай і сельскагаспадарчай арґанізацыі ААН, на працягу 30 гадоў засуха зьяўляецца важнай праблемай у Іране. За апошняе дзесяцігодзьдзе сытуацыя пагоршылася. Іранская мэтэаралягічная арґанізацыя паведамляла, што 97 % тэрыторыі краіны адчувалі пэўны ўзровень засухі[18].

Пачатак канфлікту

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да гэтага часу незразумела, хто менавіта пачаў канфлікт, але праходзіць ён на фоне спрэчкі за водныя рэсурсы паміж дзьвюма краінамі. Іран абвінавачвае Талібан у парушэньні дамовы ад 1973 году, паводле якога, ён адводзіць частку вод, якія паступаюць у іранскія рэґіёны, якія пакутуюць ад засухі[19].

Аўганістан настойвае на тым, што выконвае гэтую дамову[20], але ў рацэ Гельманд і вадасховішчы Каджакі недастаткова вады, каб Іран атрымліваў яе столькі, на колькі разьлічвае.

Талібы з дапамогай жывой сілы й бронетэхнікі атакавалі іранскую памежную заставу[21].

Аўганскія талібы апублікавалі відэа, на якім бачна, што яны наблізіліся да іранскай базы ў памежнай зоне[21].

Лідэры Талібану пачалі заяўляць, што будуць змагацца з[21]

«карумпаванай Ісламскай Рэспублікай Іран з большым энтузіязмам, чым вайной супраць Амэрыкі».

«Калі старэйшыны дазволяць джыгад, мы хутка заваюем Іран»

— сказаў адзін зь лідэраў талібаў[21].

Міністэрства нацыянальнай абароны Аўганістану абвінаваціла іранскія сілы ў адкрыцьці агню.

«Ісламскі эмірат лічыць дыялёг разумным спосабам вырашэньня якой заўгодна праблемы, пошук падстаў для вайны не ў інтарэсах аніводнага боку»

— дадалі ў Мінабароны Аўганістана[21].

У сваю чаргу іранскі бок вінаваціць ва ўрэгуляваньні канфлікту аўганскі.

Па словах іранскіх вайскоўцаў, сілы талібаў распачалі атаку ў парушэньне «міжнароднага права й прынцыпаў добрасуседзтва» й сустрэлі «рашучае й мужнае супраціўленьне з боку памежнікаў» ісламскай рэспублікі[21].

«Сёньня ў першае палове дня на нулявым пункце мяжы адбыліся сутыкненьні памежнікаў Забульскага памежнага палка зь невядомымі ўзброенымі людзьмі, якія плянавалі пранікнуць на тэрыторыю Ісламскай Рэспублікі Іран, што прывяло да перастрэлкі й узброены канфлікт»

— гаворыцца таксама ў паведамленьні[21].

Талібы й Іран абмяняліся моцнай стралянінай у суботу на мяжы Ісламскай Рэспублікі з Аўганістанам, забіўшы й параніўшы вайскоўцаў, адначасова рэзка абвастрыўшы напружанасьць паміж дзьвюма краінамі на фоне спрэчкі аб правах на ваду[5].

Два іранскія памежнікі й адзін баявік талібаў былі забітыя ў выніку страляніны каля памежнага паста паміж Іранам і Аўганістанам, паведамілі ў суботу прадстаўнік талібаў і дзяржаўныя СМІ Ірана[22].

Пакуль незразумела, што справакавала інцыдэнт, у якім таксама пацярпелі некалькі чалавек, але гэта адбылося на фоне напружанасьці паміж дзьвюма краінамі з-за правоў на ваду[22].

Іран абвінаваціў кіраўнікоў талібаў Аўганістану ў парушэньні пагадненьня 1973 году, абмежаваўшы паток вады з ракі Гільменд у перасохлыя ўсходнія рэґіёны Ірана. Талібы адхіляюць гэтыя абвінавачваньні[22].

«Сёньня ў правінцыі Німроз іранскія памежныя войскі адкрылі агонь у бок Аўганістана, што было сустрэта сустрэчнай рэакцыяй»

— гаворыцца ў заяве прэс-сакратара міністэрства ўнутраных спраў, якое кіруецца талібамі, Абдула Нафі Такора[22].

«Цяпер сытуацыя знаходзіцца пад кантролем. Ісламскі Эмірат не хоча ваяваць са сваімі суседзямі»

— сказаў прэс-сакратар, не называючы ахвяраў.

Ён сказаў, што адзін чалавек быў забіты з кожнага боку й некалькі атрымалі раненьні, хоць афіцыйнае іранскае агенцтва IRNA пазьней паведаміла, што двое іранскіх памежнікаў былі забітыя й двое іранскіх грамадзянскіх асоб атрымалі раненьні[22].

Мяжа Ірану й Аўганістану знаходзіцца пад кантролем сухапутных і пагранічных войскаў Ісламскай рэспублікі, заявіў у нядзелю камандуючы сухапутнымі войскамі (СВ) узброеных сілаў Ірану брыгадны генэрал Кіюмарс Хейдары падчас свайго візыту ў пагранічную з Аўганістанам правінцыю Сістан і Белуджыстан[23].

«Мяжа з Аўганістанам цалкам пад кантролем сухапутных войскаў… бясьпека меж цалкам гарантавана… Пакуль супрацьлеглая краіна, якая мае з намі агульную мяжу, выконвае правілы, яна будзе бачыць узаемную павагу, але, калі хтосьці адчуе, што не жадае выконваць іх , зь імі будуць зьвяртацца па-іншаму»

Ход баявых дзеяньняў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

27 траўня двое іранскіх памежнікаў (першапачаткова паведамлялася пра аднаго[24]) і адзін баец Талібану былі забіты ў выніку страляніны каля памежнага паста[20]. Бой адбыўся каля 10:00 ля раёну Канг[18]. У правінцыі Німроз[11] і на іранскім КПП Сасалі ў акрузе Забул правінцыі Сістан і Белуджыстан[25].

У сутычках былі ўжыты стралковая зброя й лёгкая тэхніка[11]. Так, напрыклад у раёне напружанасьці гучалі кулямёты. Аўганцы прымянялі трафейную бранятэхніку краін АПАД, у той час як іранцы абстралялі праціўніка зь мінамётаў[18]

Прадстаўнікі іранскай памежнай службы й падразьдзяленьняў талібаў дамовіліся аб сумесным расьсьледаваньні інцыдэнту[11]. У пачатку канфлікту бакі абвінавацілі адзін аднаго[20]. Са словаў іранцаў, менавіта талібы першымі адкрылі агонь[25]. Пасьля сутыкненьняў іранскія ўлады закрылі памежны пост Мілак-Зарандж[20].

Апоўначы з 27 на 28 траўня Талібы атакавалі памежны пункт Ірана[26].

Па заяве іранскіх СМІ, агонь пачаўся на мяжы правінцыі Німроз[27]. Хутчэй за ўсё, уварваньне пачалося зь вёсак Макакі й Сасулі[28].

Як сьцьвярджае Талібан агулам было зьнішчана 18 памежных абʼектаў[29].

Асноўныя сутычкі адбыліся ў ваколіцах іранскага места Заболь. Тут аўганскія талібы захапілі пагранпост. У адказ на гэта армія Ірану нанесла артылерыйскі ўдар па пазыцыях праціўніка, што, па супярэчлівых паведамленьнях з абодвух бакоў, прывяло да гібелі па афіцыйных зьвестках трох чалавек[30]

Рэакцыя Аўганістану й Ірану

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг Аўганістану Энаятула Ховаразьмі, прэс-сакратар Міністэрства абароны Аўганістана, заявіў[20]:

«На жаль, сёньня ў чарговы раз у прыгранічных раёнах акругі Конг правінцыі Німроз Іранскія салдаты адкрылі стральбу, [і] успыхнуў канфлікт.»

Сьцяг Ірану Касем Рэзаі, намесьнік начальніка праваахоўных органаў Ірана, заявіў[20]:

«Не выконваючы міжнародныя законы й добрасуседзкія адносіны, сілы руху „Талібан“ пачалі стральбу па кантрольна-прапускным пункце Сасолі… выклікаючы рашучы адказ.»

Палітоляг Мікіта Мяндковіч заявіў, што гаворка ідзе пра чарговы памежны канфлікт. Падобныя адносіны ў мінулым ўзьнікалі ў Талібана з Пакістанам, калі таксама хадзілі чуткі аб магчымым пачатку вайны, але ў выніку крыза стабілізаваўся. Падобнае прагназавалася і ў выпадку з Іранам, так як Аўганістан не зацікаўлены ў вайне з суседзямі, бо мае патрэбу ў імпарце шырокага кола тавараў і выхадзе з гандлёвай ізаляцыі. Як лічыў Мяндковіч, памежныя сутыкненьні — выпадковае абвастрэньне, абумоўленае праблемамі з падтрыманьнем дысцыпліны на аўганскім баку й досыць складанымі ідэалягічнымі адносінамі паміж аўганска-іранскім кіраўніцтвамі. Абодва зьяўляюцца клерыкальнымі й належаць да розных галінах ісламу, што падмацоўвае магчымыя непаразуменьне. Аднак паўнавартаснай вайны экспэрт не чакаў і лічыў, што падзеі зьяўляюцца часовай зьявай, а Аўганістан паступова павінен выйсьці з крызе і адаптавацца да нармальных адносін з суседзямі[3].

Ґазэта Kayhan усклала віну за сутыкненьні на ЗША й іхніх рэґіянальных хаўрусьнікаў[31]. Амір-Алі Хаджызадэ, камандуючы Паветрана-касьмічнымі сіламі КСІР, заявіў, што «ворагі» Ірана хацелі, каб памежны канфлікт з талібамі ператварыўся ў паўнавартасную вайну. У сваім выступе ён заявіў, што ЗША стварылі «розныя пасткі», каб уцягнуць Іран у вайну[32].

Па паведамленьні іранскага інфармацыйнага агенцтва Tasnim, сутыкненьні пачаліся, калі група ўзброеных кантрабандыстаў наркотыкаў паспрабавала перасекчы мяжу Ірана, і іранскія сілы адкрылі па іх агонь. Мясцовыя сілы талібаў, не падазраючы аб тым, што адбываецца, выказалі здагадку, што іранскія сілы атакуюць іх, і завязалася сутыкненьне. Сілы Талібану затым паспрабавалі атакаваць прымежныя вёскі Сасулі, Хатам і Макакі, а таксама ім удалося захапіць некалькі кантрольна-прапускных пунктаў[33].

Спробы ўрэгуляваць канфлікт

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля сумежных сутыкненьняў былі зроблены крокі па дээскалацыі канфлікту. 28 траўня ў Кабуле прайшла сустрэча выконваючага абавязкі кіраўніка МЗС часовага пераходнага ўрада Аўганістану Аміра Хана Мутакі з паслом Ірану Хасанам Каземі Комі , падчас якой бакі абмеркавалі пэрспэктывы пераходу да дыялёгу[34].

Падчас сустрэчы абмяркоўваліся правы Ірану на ваду з ракі Гільменд. В.а. кіраўніка МЗС Аўганістану падкрэсьліў, што спрэчныя пытаньні, якія існуюць ува адносінах паміж Кабулам і Тэгеранам, могуць быць вырашаны шляхам «дыялёгу й узаемаразуменьня»[35].

В.а. кіраўніка МЗС Аўганістана[35]:

«Спрэчныя пытаньні ў адносінах паміж Кабулам і Тэгеранам можна вырашыць шляхам дыялёгу.»

Крытыка іранскага МЗС

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сытуацыя з талібамі ўжо наклікала крытыку на іранскі МЗС, які не прадставіў аргумэнтаў, перш чым санкцыянаваць дыпляматычную прысутнасьць талібаў у Тэгеране. Былы іранскі дэпутат Хешматала Фалахатпішэ заявіў, што ініцыятыва аддаць руху будынак дыпмісіі была слабой. Сама дыпляматыя Ірану ў рэґіёне сьведчыць аб неэфэктыўнасьці зьнешнепалітычнага ведамства Ісламскай Рэспублікі, падкрэсьліў ён[36].

Міністар унутраных справаў Ірану Ахмад Вахідзі пракамэнтаваў сумежны канфлікт паміж ІРІ й Аўганістанам, заявіўшы, што з Талібамі былі праведзеныя перамовы, і на гэты момант ніякіх праблем няма[1][2].

«На мяжы адбылася перастрэлка з боку аўганскіх пагранічнікаў, і, зразумела, іхняя рэакцыя была адпаведнай»

— падкрэсьліў міністар[1].

Сказаўшы, што на гэты момант праблем няма, ён дадаў, што пагранічны пункт адкрыты для руху транспарту[1].

Гаворачы аб правах Ірану на ваду з ракі Гільменд, міністар унутраных спраў Ірану адзначыў[1]:

«Калі ў плятынах ёсьць вада, бок „Талібану“ павінен даць долю Ірану, а калі не, гэтае пытаньне павінна быць высьветлена для нас. Таму што нашыя экспэрты лічаць, што ў гэтых плятынах ёсьць вада, але талібскі бок сьцьвярджае, што вады там няма.»

Па словах Вахідзі, будзе сфармаваны сумесны камітэт для наведваньня плятын і вырашэньня праблемы[1][2].

28 траўня Іран зноў адкрыў мяжу з Аўганістанам на мосьце Абрышам, які раней быў зачынены з-за сутыкненьняў[37]. Падтрымка іранскім урадам талібаў падвергнулася крытыцы з боку іранскіх рэфармісцкіх СМІ і Ахмада Масуда[38][39]. Пасьля гэтага пасольства Ірана ў Кабуле і аўганскія афіцыйныя асобы ўстанавілі кантакт для расьсьледаваньня інцыдэнту[40]. Іранскі генэрал Кіюмарс Хейдары і намесьнік начальніка праваахоўных органаў Ірана Гасем Рэзаі таксама правялі сумесную сустрэчу з прадстаўнікамі талібаў у месьце Забол, на якой абмеркавалі, як прадухіліць падобныя інцыдэнты ў будучыні[33]. Пасьля непрацяглай сутычкі міністар унутраных спраў Ірана Ахмад Вахідзі заявіў, што сытуацыя на ірана-аўганскай мяжы нармальная і пераходы зноў адкрытыя[41].

Афіцыйны прадстаўнік Аўганістану заклікае да дыпляматычнага вырашэньня спрэчкі. Міністэрства замежных спраў Аўганістану заявіла, што ня мае намеру ўступаць у канфлікт з Іранам: «У цяперашні час сытуацыя знаходзіцца пад кантролем. Праблемы на мяжы вырашаны»[42]. Сябры камісіі Талібану таксама заклікалі да добрых адносінаў з суседнімі краінамі, асабліва з Іранам[43].

Дата Месца Аўганскі бок Іранскі бок Характар
Раніца 27.05 КПП Сасалі 1 забіты[1]. 1 забіты[1]. стральба
Ноч з 27.05 на 28.05 памежжа невядома 18 памежных аб’ектаў зьнішчаны наступальныя баі талібаў
Дзень 28.05 навакольлі места Заболь 14+? забітых 2+? забітых артылерыйскі ўдар
Раніца 29.05 Канец канфлікту[1] 1 забіты[1]. 1 забіты[1]. 18 памежных аб’ектаў зьнішчаны
  1. ^ а б в г д е ё ж з і к л м Іран заявіў аб стабілізацыі сытуацыі на мяжы з Аўганістанам // «News.am» (рас.)
  2. ^ а б в Кіраўнік МУС Ірану заявіў, што нядаўні канфлікт на мяжы з Аўганістанам вычарпаны // «Topwar.ru» (рас.)
  3. ^ а б Канфлікт на Афгана-іранскай мяжы пастаўлены на паўзу (рас.)
  4. ^ Талібан абвясьціў вайну Ірану — СМІ  (рас.)
  5. ^ а б в «Apnews» (анг.)
  6. ^ Спрэчка за ваду прывяла да канфлікту паміж талібамі й сіламі КВІР на Аўгана-іранскай мяжы (рас.)
  7. ^ Ці пачалася вайна паміж Аўганістанам і Іранам? (рас.)
  8. ^ How the Taliban Overran the Afghan Army, Built by the U.S. Over 20 Years // The Wall Street Journal14 August 2021 г. Праверана 1 December 2021 г.
  9. ^ Iran Forces and Taliban Clashed on Afghan Border, Tasnim Says // Bloomberg1 December 2021 г. Праверана 1 December 2021 г.
  10. ^ Clashes over Iran-Afghanistan’s «border misunderstanding» ended // Reuters1 December 2021 г. Праверана 1 December 2021 г.
  11. ^ а б в г д е На паўднёвым захадзе Аўганістану адбыліся сутыкненьні паміж іранскімі пагранічнікамі й талібамі // ТАСС, 27 траўня 2023 (рас.).
  12. ^ Taliban, Iran hold talks // CNN3 February 199 г. Праверана 1 December 2021 г. (анг.)
  13. ^ Iran Sets Its Eyes on Afghanistan // The Washington Institute for Near East Policy19 July 2021 г. Праверана 1 December 2021 г.
  14. ^ Папярэджаньне іранскага прэзыдэнта ўладам Аўганістану аб правах на ваду Р. Гільменд (рас.)
  15. ^ At least three killed in clash on Iran-Afghan border 2023-05-27 г. Праверана 2023-05-28 г. (анг.)
  16. ^ SVTV NEWS (28-05-2023) Баявікі Талібану ўварваліся на тэрыторыю Ірана (рас.)
  17. ^ Iran exchanges heavy gunfire with Taliban on Afghan border, escalating tensions over water rights (анг.)
  18. ^ а б в У Талібане пагражаюць захапіць Тэгеран: на мяжы пачаліся баявыя дзеяньні (рас.)
  19. ^ Ці пачалася вайна паміж Аўганістанам і Іранам? (рас.)
  20. ^ а б в г д е At least three killed in shooting at Iran-Afghan border. // «Al Jazeera» (27 May 2023). Архіўная копія ад 27 траўня 2023 г.
  21. ^ а б в г д е ё Талібан напаў на межы Ірану, Міл Ін (укр.)
  22. ^ а б в г д Прынамсі трое загінулі ў сутычках на іранска-аўганскай мяжы, 27 траўня, Reuters (анг.)
  23. ^ Камандуючы ІРІ распавёў аб сытуацыі на мяжы Ірану й Аўганістану // RIA.ru (рас.)
  24. ^ Iran exchanges heavy gunfire with Taliban on Afghan border, escalating tensions over water rights. Associated Press (27 May 2023). Архіўная копія ад 27 May 2023 г.
  25. ^ а б Чырвоная вясна (рас.)
  26. ^ Талібы атакавалі памежны пункт Ірана
  27. ^ آتش در «نیمروز»
  28. ^ «Рыбарь» (2023-05-27) Эскалацыя на мяжы Аўганістану й Ірану (рас.)
  29. ^ Топор Live (2023-05-28) Талібан зьнішчыў агулам 18 памежных абʼектаў (рас.)
  30. ^ Спрэчка за ваду прывяла да канфлікту паміж талібамі й сіламі КСІР на аўгана-іранскай мяжы. (рас.)
  31. ^ Fararu | فرارو| اخبار روز ایران و جهان. تحلیل سردرگم کیهان از قضیه طالبان/ همسایگان به گردن هم حق دارند! fa (۱۴۰۲/۰۳/۰۸ - ۰۸:۱۵)
  32. ^ فرمانده بلندپایه جمهوری اسلامی درگیری مرزی با طالبان را «دام امریکایی» توصیف کرد | افغانستان اینترنشنال (31 траўня 2023)
  33. ^ а б جزئیات جدید از علت آغاز درگیری در مرز با افغانستان/ ممانعت از ورود کاروان قاچاقچیان به درگیری با طالبان انجامید- اخبار نظامی | دفاعی | امنیتی - اخبار سیاسی تسنیم | Tasnim خبرگزاری تسنیم // «Tasnim»
  34. ^ Іран і Аўганістан спрабуюць урэгуляваць сумежную водную спрэчку (рас.)
  35. ^ а б Сіньхуа: Іран і Аўганістан спрабуюць урэгуляваць сумежную водную спрэчку (рас.)
  36. ^ У Іране зьявіліся аўганскі фронт (рас.)
  37. ^ بازگشایی پل ابریشم در مرز افغانستان پس از درگیری مرزبانان ایران با نیروهای طالبان- اخبار سیستان و بلوچستان - اخبار استانها تسنیم | Tasnim // Tasnimnews.com
  38. ^ «Ir.voanews.com»
  39. ^ We Buried More Brutal Groups, like ISIS, Says Iranian Media // «Afghanistan International» (анг.)
  40. ^ Iran Police Blame Taliban for Eruption of Border Clash — Politics news — Tasnim News Agency // «Tasnim News Agency» (анг.)
  41. ^ Iran-Afghanistan Border Calm after Clash: Interior Minister — Politics news — Tasnim News Agency // «Tasnim News Agency» (анг.)
  42. ^ Afghanistan calls for «diplomatic» resolution with Iran after border skirmishes // «Arab News» ад 29 траўня 2023 (анг.)
  43. ^ A Compulsive Embrace Beneath the Afghanistan-Iran Water Conflict. // «The diplomat» (анг.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]