Мазары-Шарыф
| Мазары-Шарыф | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Аўганістан |
|---|---|
| Правінцыя | Балх |
| Геаграфія | |
| Плошча | 83 км² |
| Вышыня НУМ | 380 м |
| Часавы пас | UTC+4:30 |
| Каардынаты | 36°42′ пн. ш. 67°07′ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 577 500 чал. (2015) |
| Мазары-Шарыф на мапе Аўганістану Мазары-Шарыф | |
Мазары́-Шары́ф (дары: مزار شریف — даслоўна «сьвятарная сьвятыня») — самы вялікі горад у паўночным Аўганістане (чацьверты па велічыні ў краіне) і адначасова сталіца правінцыі Балх. Колькасьць насельніцтва на 2002 год складала каля 183 000 чалавек. Асноўнай мовай, якая ўжываецца ў горадзе, зьяўляецца дары. У Мазары-Шарыфе знаходзіцца сьвятарны для шыітаў блакітны мячэт (Rauze-e Szarif), дзе пахаваны халіф Алі, дзякуючы гэтаму горад зьяўляецца адным з цэнтраў ісламскага паломніцтва.
З 1992 да 1997 году горад зьяўляўся рэзыдэнцыяй генэрала Абдул-Рашыд Дустума. З 1998 году да 2001 году кантраляваўся Талібанам. 25 лістапада 2001 году каля Мазары-Шарыфу адбыўся бунт палонных талібаў, пры падаўленьні якога загінула 700 чалавек.
Мазары-Шарыф калісьці быў сталіцай аўганскага Туркестану, старажытнай імпэрыі якая знаходзілася паміж Гератам, гарамі Гіндукуш і ракой Амудар’яй на поўначы, зьнішчанай Чынгісханам у 1220 годзе.
Горад вядомы вытворчасьцю дываноў і гандлем авечай поўсьцю. Жыхары таксама займаюцца дробнай прамысловасьцю, пераапрацоўкай мэталічных руд.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Мазары-Шарыф — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў