Алі Хамэнэі
Сэед Алі Хасэйні Хамэнэі | |
па-пэрсыдзку: سید علی حسینی خامنهای | |
Сэед Алі Хасэйні Хамэнэі | |
2-і Рахбар Ісламскай рэспублікі Іран | |
---|---|
3 чэрвеня 1989 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: |
Хасан Рухані (з 2013) Махмуд Ахмадзінэжад (2005—2013) Махамат Хатамі (1997—2005) Алі Акбар Хашэмі Рафсанджані (1989—1997) |
Прэм’ер-міністар: | Мір-Хасэйн Мусаві |
Папярэднік: | Рухола Хамэйні |
3-і прэзыдэнт Ірану | |
13 кастрычніка 1981 — 3 жніўня 1989 | |
Прэм’ер-міністар: | Мір-Хасэйн Мусаві |
Папярэднік: | Махамат Алі Раджай |
Наступнік: | Алі Акбар Хашэмі Рафсанджані |
Чалец Рады старцаў | |
15 жніўня 1983 — 21 лютага 1991 | |
Пасол Сходу ісламскай рады | |
28 траўня 1980 — 13 кастрычніка 1981 | |
Пятнічны імам мячэту Тэгерану | |
14 студзеня 1980 — цяперашні час | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
19 красавіка 1939[1][2][3] (85 гадоў) |
Партыя: | беспартыйны, раней з 1979 па 1989 сябра Партыі за ісламскі лад, з 1977 па 1979 Сувязь сьвятароў-змагароў |
Сужэнец: | Хаджастэ Багэрзадэ |
Дзеці: |
Сыны: Мачдаба, Мустафа, Масуд і Мэйсам Дачкі: Божра, Хода |
Бацька: | Джавад Хасэйні Хамэнэі |
Маці: | Хаджы Мірдамады |
Адукацыя: | Кумская хаўза |
Алі Хасэйні Хамэнэі (па-пэрсыдзку: سید علی حسینی خامنهای — Элі Хосэйні Хомэнэі); нарадзіўся 19 красавіка 1939 году ў месьце Мэшхэт) — Вялікі аятала, найвышэйшы кіраўнік (Рахбар) Ірану з 1989 году па цяперашні час, Прэзыдэнт Ірану (1981—1989), адзін з найбліжэйшых паплечнікаў заснавальніка Ісламскай Рэспублікі Іран Рухолы Хамэйні.
Жыцьцяпіс да Ісламскага перавароту
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Алі Хасэйні Хамэнэі нарадзіўся 19 красавіка 1939 году ў месьце Мэшхэдзе ў Іранскім Азэрбайджане. Быў другім з васьмёх дзяцей у сям’і. Хамэнэі «саед» — яго продак прарок Мухамад. Дзед Хамэнэі саед Хасэйн быў сьвятаром у Іранскім Азэрбайджане, дзе служыў у месьце Тэбрызе. Затым ад’ехаў у Сьвятое для шыітаў места Наджаф у Іраку. Айцец аятала саед Джават Хасэйні Хамэнэі быў настаўнікам у духоўнай вучэльні, а потым улемам у месьце Мэшхэд. Сканаў ва ўзросьце 93 гадоў. Маці, дачка хаджат аль іслам, паходзіла зь Езту. Памёрла ў 1989 годзе, ва ўзросьце 76 гадоў у месьце Мэшхэдзе. Цётка Хамэнэі была жонкаю шэйха Махамата Хіябані, які ўзначаліў у 1920 годзе ў Іранскім Азэрбайджане вызвольны рух супраць улады шаха. «Мой айцец быў вядомым багасловам. Але ў той жа час быў вельмі праведным і вёў вельмі бедны лад жыцьця. Нашае жыцьцё было вельмі цяжкім. Памятаю, калі ў нашай хаце не было вячэры. Мая маці гатавала вячэру… гэты быў адзін хлеб і разынкі».
Вучыўся Алі Хамэнэі ў Мэшхэцкай хаўзе (духоўная акадэмія), дзе яго вычыў Хадж Шэйх Газьвіні й аятала Мэлані. У 1957 годзе Хамэнэі пераехаў у Наджаф, у 1958 годзе — у Кум. Там ён пазнаёміўся з аяталой Хусэйнам Баруджэрдзі й Рухалой Хамэйні. У 1964 годзе быў арыштаваны за антышаскую дзейнасьць. Аднак неўзабаве быў адпушчаны на волю. З 1963 па 1974 годы быў пяць разоў арыштаваны пяць разоў і прасядзеў у астрозе агулам некалькі месяцаў.
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Алі Хамэнэі ажаніўся ў 1964 годзе на Хаджасьце. У гэтым шлюбе нарадзілася чатыры сыны (Мачтаба, Мустафа, Масуд, Масьям) і дзьве дачкі (Бошра й Хода). Сын ажаніўся на дачцэ Галямалі Хададэля, які займаў у свой час пасаду старшыні мачлісу. Па словах Хададэля Алі Хамэнэі жыве вельмі сьціпла й проста.
Стрыечны брат Алі Хамэнэі Алі Тэхрані ў 1981 годзе ўцёк у Ірак і праводзіў антыіранскую прапаганду.
Ісламскі пераварот у Іране 1979 год і выбраньне прэзыдэнтам краіны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Алі Хамэнэі быў адзін з важных правадыроў Ісламскага перавароту й бліжэйшым таварышам Хамэйні. Пасьля перавароту ён узначаліў газэту «Джомхурые Эсламі» («Ісламская рэспубліка»). Хамэйні прызначыў Хамэнэі прапаведнікам саборных малітваў у пятніцу ў Тэгэране пасьля адстаўкі Вялікага Аяталы Мантазэры. Невялікі час Хамэнэі займаў пасады намесьніка міністра абароны ва ўрадзе Абальхасана Банісадра і кіраўніка старажоў ісламскага перавароту. Хамэнэі неаднаразова езьдзіў на перадавую ірана-ірацкай вайны ў якасьці прадстаўніка мачлісавай рады па абароне.
27 ліпеня 1981 году вядомая грамада Маджахэдзіне Халк, распачаўшая бомбавую вайну з новым дзяржаўным ладам у Іране, учыніла замах на жыцьцё Алі Хамэнэі. На чарговым казаньні, на якім прысутнічалі й журналісты, у магнітафоне ўзарвалася бомба. Алі Хамэнэі атрымаў цяжкія пашкоджаньні — ня рухаецца левая рука. Праз два месяцы Маджахэдзіне Халк учыніла падрыў будынку ўраду Ірану. Гэтым разам былі забітыя прэзыдэнт краіны Махамат Алі Раджай, прэм’ер-міністар Махамат Джавад Бахонар і яшчэ некалькі чалавек.
Кандыдат | Галасы | % |
---|---|---|
Алі Хамэнэі | 16 003 242 | 95,02% |
Алі Акбар Парварэш | 342 600 | 2,03% |
Хасан Гафурыфарт | 78 559 | 0,47% |
Рэза Заварэй | 62 133 | 0,37% |
Непрызнаныя лісты галасаваньня | 356 266 | 2,12% |
Агулам: | 16 841 800 |
На пазачарговых выбарах у кастрычніку 1981 году Хамэнэі атрымаў 98% галасоў і стаў першым з духавенства на пасадзе прэзыдэнта. Да гэтага Хамэйні быў супраць выбраньня на гэтую пасаду ярэяў. Раней імі былі Банісадр і Раджай, але з-за шырокай вялдомасьці й любові народу й яго прыхільнасьці да вайсковай справы Хамэйні зьмяніў сваё рашэньне. Прэм’ер-міністрам стаў Мір Хасэйн Мусаві, чыя бабка была сястрою айцу Алі Хамэнэі. Са згоды Хамэйні Алі Хамэнэі стаў галоўным пісарам грамады Ісламскай рэспублікі — грамады, якая падтрымлівала Хамэйні.
Адразу ж пасьля выбраньня на пасаду прэзыдэнта ў Іране пачаліся крывавыя расправы над праціўнікамі ісламскага перавароту, якія асабліва моцныя былі ў заходніх астанах краіны. Хамэнэі заклікаў бароцца «лібэралізмам і прамэрыканізмам». Тысячы ўдзельнікаў розных грамад былі забітыя, або ўцяклі з Ірану. Толькі ў 1982 годзе, расправы трохі прыціхлі.
Хамэнэі ўзначаліў Іран на працягу ўсёй Ірана-ірацкай вайны. Пры ім сторажы ісламскага перавароту пераўтварыліся з паспалітага рушэньня ў добраўзброенную грамаду, за што займеў вялікую павагу сярод ваяроў. 16 жніўня 1985 году ў Іране адбыліся выбары прэзыдэнта краіны. Алі Хамэнэі быў перавыбраны йзноў. За яго прагаласавала 85% выбаршчыкаў. 3 чэрвеня 1989 году памёр Хамэйні. 4 чэрвеня 1989 году Алі Хамэнэі быў выбраны Рахбарам. Займае гэтую пасаду й сёньня.
Патрыярх (Рахбар)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выбраньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Правадыр Ісламскага перавароту аятала Рухола Мусаві Хамэйні сканаў 3 ліпеня 1989 году. На наступны дзень сабралася Рада старцаў і пасьля 20-гадзіннага паседжаньня 60-ю галасамі з 74 прысутнічаючых радцаў Алі Хамэнэі быў выбраны Рахбарам. Першапачаткова аятала Алі Мэшкіні, аятала Абдул Карым Мусаві і аятала Махамад Рэза Гальпаегані прапанавалі Радзе старцаў замяніць пасаду Рахбара на Найвышэйшую Раду, прагаласаваўшы адразу за траіх. пасьля таго, як Рада старцаў адмовіла ім у гэтым. Пасьля таго, как Савет экспэртов адказаў ім, аятала Махамад Рэза Гальпаегані прапанаваў сабе на пасаду Рахбара, але прайграў Алі Хамэнэі, які сабраў дзьве траціны галасоў.
У аснове дзяржаўнага ладу Ірану пакладзенае правіла «Пастарскага ладу» (па-пэрсыдзку: ولایت فقیه). Паводле яго шыіцкае духавенства мае права адмяніць любое рашэньне дзяржаўнага ўрадоўца. Больш таго, Рахбар зацьвярджае на пасаду ўрадоўцаў выбраных на ўсенародных выбарах.
На дзень сьмерці Хамэйні Алі Хамэнэі ня меў нават тытулу аятала, а Канстытуцыя Ірану патрабавала каб пасаду Рахбара займаў аятала і марджа. Хамэйні ня быў задаволены магчымымі спадкаемцамі сваёй пасады й таму даручыў за тры месяцы да сьвёй сьмерці некаторым давераным асобам перагледзіць законы такім шляхам, што Рахбарам мог быць выбраны любы чалавек, які зьяўляецца знаўцам ісламскага права, які мае вопыт кіраваньня. Да 4 ліпеня зьмены не былі ўхваленыя на рэфэрэндуме (ён адбыўся 28 чэрвеня), таму Алі Хамэнэі быў выбраны «часова» да зацьвярджэньня зьменаў. Адначасова Алі Хамэнэі паднаяўся па духоўнай герархіі з хаджат аль іслама да аяталы.
Хамэнэі атрымаў тытул марджа толькі ў 1994 годзе. Пасьля скону Махамата Алі Эракі, які гэты тытул насіў, супольніцтва кіраўнікоў духоўных вучэльняў Кума абьвясьціла марджой Алі Хамэнэі. Але некаторыя аятолы былі супраць, у тым ліку 4 Вялікія Аяталы, сярод якіх — Махамат Шыразі. Алі Хамэнэі адмовіўся ад тытулу марджа для ўсіх іранцаў, але прыняў тытул марджы для шыітаў, якія жывуць за мяжой Ірана.
Выбары 2009 году і народныя хваляваньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сярэдзіне 2009 году група былых паслоў мачлісу зьвярнулася да Рады старцаў, каб яны праверылі на адпаведнасьць займаемай пасадзе Алі Хамэнэі. Рада старцаў прынамсі на паперы можа выбіраць і здымаць за пасады Рахбара калі ён ня можа выконваць гэтую павіннасьць. Тыдзень пазьней быў абнародаваны адкрыты ліст невядомым пісьменьнікам, дзе дзяржаўны лад Ірану названы дыктатурай сьвятара. Гэта было накіравана супраць Алі Хамэнэі, бо ён аятала. Ліст быў накіраваны да старшыні Рады старцаў — Алі Акбар Хашэмі Рафсанджані. Ён былы прэзыдэнт краіны, які сумняваўся ў сапраўднасьці выбараў 2009 году. Усё гэта адбывалася на тле народных выступленьняў на вуліцах местаў Ірану.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б La Libre Belgique (фр.) — 1915. — ISSN 1379-6992
- ^ а б https://farsi.khamenei.ir/memory-content?id=26142#600
- ^ а б BBC Things