Судзімонтавічы
Судзімонтавічы лац. Sudzimontavičy | |
Герб Судзімонтавічаў | |
Краіна паходжаньня | Вялікае Княства Літоўскае |
---|
Судзімонтавічы — шляхецкі род Вялікага Княства Літоўскага.
Прозьвішча
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Суда (Sudo) і Мунд або Монт (Мунд, Mont) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова суд- (сут-) (імёны ліцьвінаў Судзіла, Судар, Сутарт; германскія імёны Sudila, Suderus, Sutardus) паходзіць ад гоцкага sauþa 'вобраз'[3], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[4] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[5]. Такім парадкам, імя Судзімонт азначае «вобраз гарлівасьці»[6]. Адзначалася старажытнае германскае імя Sodilmunt[7].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынальнік роду — баярын Судзімонт Доргевіч, чашнік вялікі літоўскі і староста крэўскі; меў сыноў Алехну, Мікалая Кміту і Івана (Івашку).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1135, 1367.
- ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 439.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 25.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18, 25.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1352.