Страшава (Падляскае ваяводзтва)
| Страшава польск. Straszewo | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Беластоцкі |
| Гміна | Гарадок |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 146 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°05′11″ пн. ш. 23°43′39″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Нумарны знак | BIA |
| Страшава на мапе Польшчы Страшава | |
Стра́шава (па-польску: Straszewo) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы, за 2 км на ўсход ад Гарадку, за 10 км на захад ад мяжы зь Беларусьсю. Знаходзіцца ў гміне Гарадок.
Транспарт і інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Маецца чыгуначная станцыя.
Ураджэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Аляксей Карпюк (1920—1992) — беларускі пісьменьнік, грамадзкі дзеяч
Карпюку належаць словы:
«Каб узяў хто вялізную вагу і дваццаць тры гады таму назад зважыў страшаўскія палі са збажыной, балоты з травамі, лес з кветкамі і паветра з пахамі, і зрабіў гэта яшчэ раз цяпер, то ў яго не хапіла б роўна столькі кіляграмаў, колькі нашу сваімі нагамі я. Кожны атам, кожная салінка і кожная малекулка ва мне мае сабе родную ў целах жывых страшаўцаў, у страшаўскім полі, тарфяніску, нават у страшаўскім палыну, крапіве і ліпніцкіх крывулінах… Усімі клеткамі свайго цела адчуваю, як Страшава ад мяне чагосьці чакае. Пакуль ва мне цепліцца сьвядомасьць, ці ж магу я пайсьці супроць сябе і падвесьці землякоў?»[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ а б https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013702042-0029340?var-id=1639616&format=jsonapi
- ^ Аляксей Карпюк, «Пушчанская адысея» (1964)
| |||||||||||||