Станіслаў Нарушэвіч (сын Паўла)
Герб «Вадвіч» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | невядома |
Памёр | 1589 |
Род | Нарушэвічы |
Бацькі | Павал Нарушэвіч |
Жонка | Марынай з Палубінскіх Невядомая з Камаеўскіх |
Дзеці | ад 2-га шлюбу: Барбара, Крыстына |
Станіслаў Нарушэвіч (? — 1589) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян амсьціслаўскі (1580—1588) і смаленскі (з 1588).
Валодаў мястэчкамі Круглае ў Аршанскім і Відзы ў Браслаўскім паветах, маёнткамі ў Берасьцейскім і Падляскім ваяводзтвах. Трымаў Рэжыцкую і Люцынскую дзяржавы.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнік шляхецкага роду Нарушэвічаў гербу «Вадвіч», сын Паўла. Меў брата Мікалая Яна.
Быў спраўцам Гарадзенскага староства ў 1563, цівуном віленскім з 1564. Кальвініст, падтрымліваў групоўку Радзівілаў. Падпісаў акт Люблінскай уніі (1569)[1].
Першы раз ажаніўся з князёўнай Марынай Палубінскай, другі — з Камаеўскай. Ад другога шлюбу меў дачок Барбару (каля 1580 — 1627), якая выйшла за ваяводу віленскага Януша Тышкевіча, і Крыстыну, якая была замужам за ваяводам менскім Янам Пацам.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Пазднякоў В. Нарушэвічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 349.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0