Станіслаў Нарутовіч
Станіслаў Нарутовіч Stanislovas Narutavičius | |
па-летувіску: Stanislovas Narutavicius па-польску: Stanisław Narutowicz | |
Станіслаў Нарутовіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся: |
2 верасьня 1862 Брэвікі каля Цельшаў, Ковенская губэрня, Расейская імпэрыя |
Памёр: |
31 сьнежня 1932 Коўна, Летува |
Сужэнец: | Joanna Narutowicz[d] |
Дзеці: | Kazimierz Narutowicz[d] |
Бацька: | Ян Нарутовіч |
Адукацыя: | |
Станісла́ў Наруто́віч (па-польску: Stanisław Narutowicz, па-летувіску: Stanislovas Narutavičius; 2 верасьня 1862, маёнтак Брэвікі каля Цельшаў — 31 сьнежня 1932, Коўна) — юрыст і польска-летувіскі палітычны дзяяч; старэйшы брат першага польскага прэзыдэнта Габрыэля Нарутовіча.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бацька Ян Нарутовіч — удзельнік паўстаньня 1863 году. Вучыўся ў гімназіі ў Лібаве і на аддзяленьні права ў Санкт-Пецярбурскім унівэрсытэце. Удзельнічаў у таемнай студэнцкай арганізацыі «Gmina». У 1890 выдаваў штотыднёвік «Tygodnik Powszechny». Быў жанаты зь Яанай Білевіч (1868—1948), стрыечнай сястрой Юзэфа Пілсудзкага.
31 сьнежня 1932 застрэліўся ў Коўне.
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1905 браў удзел у Вялікім Віленскім сойме. Быў кандыдатам у Дзяржаўную думу. У верасьні 1917 быў чальцом арганізацыйнага камітэту Віленскай канфэрэнцыі. На канфэрэнцыі быў абраны ў Летувіскую Тарыбу. Разам зь іншымі чальцамі Тарыбы падпісаў 16 лютага 1918 «Акт незалежнасьці Летувы». Пазьней выйшаў з складу Тарыбы, пратэстуючы супраць яе пранямецкай арыентацыі.
Жыў у сваім маёнтку. У 1919—1931 абіраўся ў раду Цельшаў. Выступаў за мірнае вырашэньне польска-летувіскага канфлікту.