Перайсьці да зьместу

Сьцяпонас Кайрыс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяпанас Кайрыс
лет. Steponas Kairys
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся20 сьнежня 1878 (1 студзеня 1879) або 1879[1]
Памёр16 сьнежня 1964(1964-12-16)
ПартыяСацыял-дэмакратычная партыя, Летува
Адукацыя
Сужэнец Алёйза Пашкевіч
Узнагароды
Праведнік народаў сьвету

Сьцяпанас Кайрыс (па-летувіску: Steponas Kairys), сапраўднае прозьвішча Тумасоніс (лет. Tumasonis; 3 студзеня 1879, Ужунавесцы, Вількамірскі павет, Ковенская губэрня, Расейская імпэрыя — 16 сьнежня 1964, Бруклін, ЗША) — летувіскі інжынэр, публіцыст, палітык-сацыял-дэмакрат, дэпутат Думы ІІ скліканьня Расейскай імпэрыі, адзін з падпісантаў акту аб незалежнасьці Летувы 1918 году, віцэ-спікер Сойму Летувіскай Рэспублікі. Муж беларускай паэткі Алёйзы Пашкевіч. Пісаў пад псэўданімамі: Viktor, Marjan, Dagilis, Dėdė, Kugis-Mugis, Raulas Kemeklis[2].

Скончыў Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны тэхналягічны інстытут, пазьней працаваў на чыгунках у раёне Самары і Курску. Пасьля вяртаньня ў Летуву ў 1912 годзе працаваў над вадаправодамі і мястовай каналізацыяй ў Вільні. З 1923 году вучыўся ў Ковенскім унівэрсытэце Вітаўта Вялікага — у 1940 годзе атрымаў ступень доктара інжынэрыі[3].

З маладых гадоў займаўся палітыкай: у 1900 годзе ўступіў у Сацыял-дэмакратычную партыю Летувы, быў абраны ў склад ейнага цэнтральнага камітэту. У 1905 годзе прыняў удзел у абмеркаваньнях віленскага сойму як сябра ягонага прэзыдыюму[4].

16 лютага 1918 разам з дзевятнаццаццю іншымі сябрамі рады падпісаў акт аб незалежнасьці Летувы[5].

У 1920 годзе абраны ў Сойм Летувы, пазьней быў дэпутатам соймаў I, II і III кадэнцыі (1922—1923, 1923—1926, 1926—1927). Пасьля ваеннага перавароту 17 сьнежня 1926 году знаходзіўся ў апазіцыі супраць рэжыму Сьмятоны[6].

У 1943 годзе стаў правадыром Вярхоўнага камітэту вызваленьня Летувы (Vyriausiasis Lietuvos išlaisvinimo komitetas, VLIK). У 1945 годзе эміграваў спачатку ў Нямеччыну, затым у ЗША[7].

Пасьля атрыманьня Летувой незалежнасьці ў 1991 годзе перапахаваны на Пятрашунскіх могілках у Коўне[8].

• Japonija seniau ir dabar, 1906.

• Japonų konstitucija, 1906.

• Kaip japonai gyvena dabar, 1906.

• Miesto kanalizacija, 1939.

• Lietuva budo, Čikaga, 1957.

• Tau, Lietuva, Čikaga, 1964.

  1. Kairys Steponas (1879 - 1964 ) // The Righteous Among the Nations Database (анг.)
  2. Gediminas Ilgūnas. Steponas Kairys. — V.: Vaga, 2002.
  3. Kairys Steponas, Lietuvių enciklopedija, Boston, 1957, t. 10, p. 252—254.
  4. Kairys Steponas, Trumpos Steigiamojo Seimo narių biografijos su atvaizdais, Klaipėda, 1924, p. 26.
  5. Kairys Steponas, Trumpos Steigiamojo Seimo narių biografijos su atvaizdais, Klaipėda, 1924, p. 26.
  6. Kairys Steponas, Lietuvių enciklopedija, Boston, 1957, t. 10, p. 252—254.
  7. Ilgūnas G., Steponas Kairys, Lietuvos Steigiamojo Seimo (1920—1922 metų) narių biografinis žodynas, sud. A. Ragauskas, M. Tamošaitis, Vilnius, 2006, p. 179—182.
  8. lgūnas G., Steponas Kairys, Lietuvos Lietuvos Respublikos Seimų I (1922—1923), II (1923—1926), III (1926—1927), IV (1936—1940) narių biografinis žodynas, sud. Aivas Ragauskas, Mindaugas Tamošaitis, Vilnius, 2007, p. 304—307.