Акт незалежнасьці Летувы
Акт незале́жнасьці Летувы́ (па-летувіску: Lietuvos nepriklausomybės aktas) альбо Акт 16 лютага — дакумэнт, складзены і падпісаны Радай Летувы 16 лютага 1918 року. Акт абвяшчаў аднаўленьне незалежнай дэмакратычнай Летувы са сталіцай у месьце Вільні. Дакумэнт быў падпісаны ўсімі 20 прадстаўнікамі Рады на чале зь Ёнасам Басанавічусам. Акт 16 лютага стаў апошнім з сэрыі рэзалюцыяў, датычных праблемы самавызначэньня Летувы, пасьля падпісаных на Віленскай канфэрэнцыі і г. зв. Акту 8 студзеня. Шлях да незалежнасьці быў даўгі і складаны з-за таго, што Нямецкая імпэрыя аказвала ціск на Раду Летувы з мэтаю ўтварэньня зьвязу. Дэпутатам даводзілася манэўраваць між інтарэсамі Нямеччыны, войскі якой разьмяшчаліся ў Летуве, і патрабаваньнямі летувіскага народу.
Рэакцыя на вестку пра аднаўленьне незалежнай Летувы была даволі стрыманай. Публікацыя акту была забароненая ўладамі Нямеччыны, тэкст рэзалюцыі друкаваўся і распаўсюджваўся падпольна. Працы Рады стала перашкаджалі, а немцы працягвалі кантраляваць усю тэрыторэю Летувы. Сытуацыя зьмянілася, калі ўвосені 1918 року Нямеччына прайграла Першую сусьветную вайну. У лістападзе 1918 року быў сфармаваны першы летувіскі кабінэт міністраў, а Рада Летувы атрымала кантроль над усёй тэрыторыяй краіны[1]. Незалежнасьць нарэшце стала рэальнасьцю, хоць дзеля яе канчатковага здабыцьця Летува вымушаная была ўдзельнічаць у некалькіх войнах.
Акт зьяўляецца законным абгрунтаваньнем існаваньня незалежнай Летувы як у міжваенны пэрыяд, так і пасьля 1990 року[2]. У дакумэнце сфармуляваныя асноўныя прынцыпы дзяржаўнага ўладкаваньня, якія ў тым ліку адлюстраваныя ва ўсіх канстытуцыях Летувы. Акт таксама стаў ключавым дакумэнтам у 1990 року пасьля абвяшчэньня незалежнасьці краіны ад СССР[3]. Улады Летувы падкрэсьлівалі, што гэта проста аднаўленьне незалежнае дзяржавы, якая існавала з 1918 да 1940 року, а Акт незалежнасьці ніколі ня траціў сваёй сілы[4].
Арыгінальны дакумэнт лічыўся згубленым. Напрыканцы сакавіка 2017 року яго адшукаў у дыпляматычным архіве Міністэрства замежных справаў у Бэрліне прафэсар Людас Мажыліс.
Тэкст акту
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Радок | Арыгінальны тэкст[5] | Пераклад | ||
---|---|---|---|---|
1 | ||||
2 | Lietuvos Taryba savo posėdyje vasario 16 d. 1918 m. vienu balsu nu- | Рада Летувы на паседжаньні 16 лютага 1918 року адзінагалосна вырашыла | ||
3 | tarė kreiptis: į Rusijos, Vokietijos ir kitų valstybių vyriausybės šiuo | зьвярнуцца да ўрадаў Расеі, Нямеччыны й іншых дзяржаваў з наступнай | ||
4 | pareiškimu: | дэклярацыяй: | ||
5 | Lietuvos Taryba, kaipo vienintelė lietuvių tautos atstovybė, remdamos | Рада Летувы, як адзіны прадстаўнік летувіскай нацыі, грунтуючыся на | ||
6 | pripažintaja tautų apsisprendimo teise ir lietuvių Vilniaus konferencijos | прызнаным праве народаў на самавызначэньне і на прынятай Віленскай канфэрэнцыяй | ||
7 | nutarimu rugsėjo mėn. 18-23 d. 1917 metais, skelbia atstatanti nepriklau- | рэзалюцыі 18-23 верасьня 1917 року, абвяшчае аднаўленьне незалежнай, | ||
8 | somą demokratiniais pamatais sutvarkytą Lietuvos valstybę su sostine | на дэмакратычных прынцыпах заснаванай Летувіскай дзяржавы са сталіцай | ||
9 | Vilniuje ir tą valstybę atskirianti nuo visų valstybinių ryšių, kurie | у Вільні і аддзяленьне гэтай дзяржавы ад усіх дзяржаўных сувязяў, якія | ||
10 | yra buvę su kitomis tautomis. | будзь-калі мелі месца зь іншымі нацыямі. | ||
11 | Drauge Lietuvos Taryba pareiškia, kad Lietuvos valstybės pama- | Рада Летувы таксама абвяшчае, што падставы Летувіскай дзяржавы | ||
12 | tus ir jos santykius su kitomis valstybėmis privalo galutinai nustatyti | і ейныя стасункі зь іншымі дзяржавамі падлягаюць канчатковаму ўсталяваньню | ||
13 | kiek galima graičiau sušauktas steigiamasis seimas, demokratiniu budu | як найхутчэй скліканым устаноўчым сэймам, абраным дэмакратычным чынам | ||
14 | visų jos gyventojų išrinktas. | усімі жыхарамі дязржавы. | ||
15 | Lietuvos Taryba pranešdama apie tai ………………… | Рада Летувы, інфармуючы пра гэта ўрад …………………, | ||
16 | vyriausybei, prašo pripažinti nepriklausomą Lietuvos valstybę. | просіць прызнаньня незалежнае Летувіскае дзяржавы. | ||
17 | Dr. Jonas Basanavičius | Д-р Ёнас Басанавічус | ||
18 | Saliamonas Banaitis | Саліамонас Банайтыс | ||
19 | Mykolas Biržiška | Міколас Біржышка | ||
20 | Vilniuje, vasario 16 d. 1918 m. | Kazys Bizauskas | У Вільні, 16 лютага 1918 р. | Казіс Бізаўскас |
21 | Pranas Dovydaitis | Пранас Давідайтыс | ||
22 | Jurgis Šaulys | Steponas Kairys | Юргіс Шаўліс | Сьцяпонас Кайрыс |
23 | Jokūbas Šernas | Petras Klimas | Якубас Шарнас | Пятрас Клімас |
24 | Antanas Smetona | Donatas Malinauskas | Антанас Сьмятона | Данатас Малінаўскас |
25 | Jonas Smilgevičius | Vladas Mironas | Ёнас Сьмілгявічус | Уладас Міронас |
26 | Justinas Staugaitis | Stanisław Narutowicz | Юстынас Стаўгайтыс | Станіслаў Нарутовіч |
27 | Aleksandras Stulginskis | Alfonsas Petrulis | Аляксандрас Стульгінскіс | Алфонсас Пятруліс |
28 | Jonas Vailokaitis | Kazimieras Steponas Šaulys | Ёнас Вайлакайтыс | Казімярас Сьцяпонас Шаўліс |
29 | Jonas Vileišis | Ёнас Віляйшыс |
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Vytas Stanley Vardys, Judith B. Sedaitis. Lithuania: The Rebel Nation. — Boulder, CO: Westview Press. — С. 22–23. — (Westview Series on the Post-Soviet Republics). — ISBN 0-8133-1839-4
- ^ Mindaugas Maksimaitis. Lietuvos valstybės konstitucijų istorija (XX a. pirmoji pusė). — Vilnius: Justitia, 2005. — С. 36–44. — ISBN 9955-616-09-1
- ^ Antanas Tyla. Vasario 16-osios Akto reikšmė lietuvių tautos politinei raidai (лет.) // Voruta. — 15 лютага 2005. — ISSN 1392-0677.
- ^ Supreme Council — Reconstituent Seimas 1990—1992. Seimas of the Republic of Lithuania (2002). Праверана 21 красавіка 2017 г. Архіўная копія ад 31 кастрычніка 2010 г.
- ^ Nutarimas (лет.) Medieval Lithuania Праверана 21 красавіка 2017 г. Архіўная копія ад 24 студзеня 2013 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Council of Lithuania // Encyclopedia Lituanica / Simas Sužiedėlis. — Boston, Massachusetts: Juozas Kapočius, 1970—1978. — Т. I. — С. 581—585.