Сабор Сьвятога Мікалая (Бабруйск): розьніца паміж вэрсіямі
д стыль |
д →Вонкавыя спасылкі: пунктуацыя |
||
Радок 84: | Радок 84: | ||
[[Катэгорыя:Рэлігія ў Бабруйску]] |
[[Катэгорыя:Рэлігія ў Бабруйску]] |
||
[[Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Беларусі]] |
[[Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Беларусі|Бабруйск]] |
||
[[Катэгорыя:Грэка-каталіцкія храмы Беларусі]] |
|||
[[Катэгорыя:Бабруйская і Быхаўская япархія]] |
[[Катэгорыя:Бабруйская і Быхаўская япархія]] |
Вэрсія ад 19:58, 18 лістапада 2017
Помнік гісторыі | |
Сабор Сьвятога Мікалая
| |
Мікольскі сабор
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Бабруйск |
Каардынаты | 53°8′19.41″ пн. ш. 29°13′31.67″ у. д. / 53.138725° пн. ш. 29.2254639° у. д.Каардынаты: 53°8′19.41″ пн. ш. 29°13′31.67″ у. д. / 53.138725° пн. ш. 29.2254639° у. д. |
Канфэсія | Расейская праваслаўная царква, Беларускі экзахат і праваслаўе |
Эпархія | Бабруйская і Быхаўская епархія |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Сайт | snsobor.by |
Сабор Сьвятога Мікалая | |
Сабор Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы |
Царква саборная Сьвятога Мікалая — помнік гісторыі 2-й паловы XIX ст. (мураўёўка) у Бабруйску. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Раманаўскай вуліцы[a]. Дзейнічае. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Катэдральны сабор Бабруйскай і Быхаўскае япархіі.
Гісторыя
Першую царкву Маскоўскага патрыярхату ў Бабруйску збудавалі ў 1835 годзе на месцы драўлянай Мікольскай царквы (Сьвяты Пасад).
У 1879 годзе да прыходу царквы належылі жыхары Бабруйску з фарштатамі й хутарамі, вёскі Арновічы, Пісчакі, Канчаны, Думаноўшчына, Ясны Лес, Вялічкава, Даманава. Агульная колкасьць прыхаджанаў была 2069 мужчыны й 2055 жанчын. Протаярэем царквы быў Фёдар Смоліч, дапаможным сьвятаром быў Ёсіф Яхімовіч. Пры царкве існавала прыходзкая вучэльня з жаночай зьменай.
У 1892—1894 гадох на месцы старой збудавалі новую мураваную царкву. Да царквы належылі: Царква Сьвятога Юрыя (Думаноўшчына), Царква Сьвятога Мікалая (Лукі), збудаваная ў 1826 годзе; Сафійская і Духаўская цэрквы (1901), капліцы ў вёсцы Ясны Лес.
Савецкія ўлады зачынілі царкву. У Другую сусьветную вайну яна аднавіла сваю дзейнасьць. На прылеглай да цэрквы тэрыторыі існавалі нямецкія могілкі. У 1964 годзе царкву зноў зачынілі, а ейны будынак перарабілі пад басэйн. 1 жніўня 2003 году ўвесь будынак царквы перадалі вернікам. Адначасна пачалося яе аднаўленьне.
Пры царкве існуюць два прастолы: першы асьвячоны ярэйскім чынам у 2001 годзе, дргі — у 2007 годзе архірэйскім чынам. Пры царкве існуюць нядзельная школа, сястрыцтва, казацтва, бібліятэка. Клірыкі — плябан протаярэй Аляксандар Палуянаў, ярэй Міхаіл Пракоф’еў, ярэй Аляксей Болатаў, ярэй Віктар Смычнік, яраманах Сяргей Брыч, ярэй Максім Кірэяў, дыякан Максім Ульяшын.
Галерэя
Гістарычныя здымкі
-
1901—17 гг.
-
1901—17 гг.
-
1901—19 гг.
-
1918 г.
Сучасныя здымкі
-
Агульны выгляд
-
Галоўны фасад
-
Выгляд з боку апсыды
Заўвагі
- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Інтэрнацыянальная
Вонкавыя спасылкі
Сабор Сьвятога Мікалая (Бабруйск) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў