Сабор Сьвятога Мікалая (Бабруйск)
Помнік гісторыі | |
Сабор Сьвятога Мікалая
| |
![]() Мікольскі сабор
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Бабруйск |
Каардынаты | 53°8′19.41″ пн. ш. 29°13′31.67″ у. д. / 53.138725° пн. ш. 29.2254639° у. д.Каардынаты: 53°8′19.41″ пн. ш. 29°13′31.67″ у. д. / 53.138725° пн. ш. 29.2254639° у. д. |
Канфэсія | Расейская праваслаўная царква, Беларуская праваслаўная царква і праваслаўе[d] |
Эпархія | Бабруйская і Быхаўская епархія |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Сайт | snsobor.by |
Сабор Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі ![]() ![]() Сабор Сьвятога Мікалая | |
![]() |
Царква саборная Сьвятога Мікалая — помнік гісторыі другой паловы XIX ст. (мураўёўка) у Бабруйску. Знаходзіцца ў цэнтры Новага Места, на гістарычнай Раманаўскай вуліцы[a]. Дзейнічае, катэдральны сабор Бабруйскай і Быхаўскай япархіі. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першую царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Бабруйску збудавалі ў 1835 годзе на месцы драўлянай Мікольскай царквы (Сьвяты Пасад).
У 1879 годзе да прыходу царквы належалі жыхары Бабруйску з фарштатамі і хутарамі, вёскі Арновічы, Пісчакі, Канчаны, Думаноўшчына, Ясны Лес, Вялічкава, Даманава. Агульная колькасьць прыхаджанаў была 2069 мужчыны й 2055 жанчын. Протаярэем царквы быў Фёдар Смоліч, дапаможным сьвятаром быў Ёсіф Яхімовіч. Пры царкве існавала прыходзкая вучэльня з жаночай зьменай.
У 1892—1894 гадох на месцы старой збудавалі новую мураваную царкву. Да царквы належылі: Царква Сьвятога Юрыя (Думаноўшчына), Царква Сьвятога Мікалая (Лукі), збудаваная ў 1826 годзе; Сафійская і Духаўская цэрквы (1901), капліцы ў вёсцы Ясны Лес.
Савецкія ўлады зачынілі царкву. У Другую сусьветную вайну яна аднавіла сваю дзейнасьць. На прылеглай да цэрквы тэрыторыі існавалі нямецкія могілкі. У 1964 годзе царкву зноў зачынілі, а ейны будынак перарабілі пад басэйн. 1 жніўня 2003 году ўвесь будынак царквы перадалі вернікам. Адначасна пачалося яе аднаўленьне.
Пры царкве існуюць два прастолы: першы асьвячоны ярэйскім чынам у 2001 годзе, дргі — у 2007 годзе архірэйскім чынам. Пры царкве існуюць нядзельная школа, сястрыцтва, казацтва, бібліятэка. Клірыкі — плябан протаярэй Аляксандар Палуянаў, ярэй Міхаіл Пракоф’еў, ярэй Аляксей Болатаў, ярэй Віктар Смычнік, яраманах Сяргей Брыч, ярэй Максім Кірэяў, дыякан Максім Ульяшын.
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Прыклад сынадальнага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Падоўжана-восевая кампазыцыя складаецца з 3-яруснай званіцы-прытвора, кароткай трапезнай, кубападобнай 2-яруснай малітоўнай залі з бакавымі прыбудовамі і 3-лопасьцевай паўкруглай апсыды. Сылюэт будынка ўтвараюць пяць купалоў-цыбулінаў цэнтральнага аб'ёму і купал-цыбуліна званіцы. Традыцыйны набор атынкаваных элемэнтаў, выкарыстаных у дэкоры, улучае зубчастыя фрызы, кутнія лапаткі і броўкі аркавых аконных праёмаў. Пачаткова сьцены былі ружовага колеру.
Усярэдзіне другі, адкрыты ярус малітоўнай залі і барабан цэнтральнага купала падтрымліваюцца аркавай сыстэмай і чатрыма магутнымі пілёнамі[1].
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Старыя здымкі
-
1901—1919 гг.
-
1901—1919 гг.
-
1906—1917 гг.
-
1906—1917 гг.
-
1911 г.
-
да 1918 г.
-
1918 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
ліпень 1941 г.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1942 г.
-
каля 1943 г.
-
каля 1943 г.
Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Сучасныя здымкі
-
Агульны выгляд
-
Галоўны фасад
-
Выгляд з боку апсыды
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Інтэрнацыянальная
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі. — Менск, 2001. С. 29.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.