Царква Сьвятога Мікалая (Бабруйск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Царква Сьвятога Мікалая — помнік архітэктуры XVI ст. у Бабруйску. Знаходзілася ў цэнтры места, каля ракі Бярэзіны.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Мікольская царква ў Бабруйску ўпамінаецца ў XVI ст. Неўзабаве па падпісаньні ў 1596 годзе Берасьцейскае уніі царква далучылася да яе. Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год) у 1795 годзе расейскія ўлады адабралі царкву ў Сьвятога Пасаду і перадалі Маскоўскаму патрыярхату.

У 1812 годзе ў зьвязку з будаваньнем Бабруйскае фартэцыі царкву перанесьлі ў Парыцкае прадмесьце, а потым у 1829 годзе — на Менскае прадмесьце. У 1835 годзе збудавалі новы драўляны будынак царквы. На месцы пачатковага разьмяшчэньня царквы паставілі Рагачоўскую браму фартэцыі.