Адзіная Расея: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
– непацьверджаныя зьвесткі
Няма апісаньня зьменаў
Радок 70: Радок 70:
* [http://www.er.ru/ У сеціве «Адзіная Расія»]
* [http://www.er.ru/ У сеціве «Адзіная Расія»]
* [http://www.er-duma.ru/ Суполка «Адзінае Расеі» ў Дзяржаўнай думе]
* [http://www.er-duma.ru/ Суполка «Адзінае Расеі» ў Дзяржаўнай думе]

{{Грамады Расеі}}


[[Катэгорыя:Палітычныя партыі Расеі]]
[[Катэгорыя:Палітычныя партыі Расеі]]

Вэрсія ад 11:43, 24 жніўня 2017

Адзіная Расея
рас. Единая Россия
Выява лягатыпу
Лідэр партыі Дзьмітры Мядзьведзеў
Заснавальнік Юры Лужкоў, Сяргей Шайгу, Мінцімер Шайміеў
Дата заснаваньня 1 сьнежня 2001 (22 гады таму)
Штаб-кватэра Масква, Банны завулак(ru), д. 3а
Саюзьнікі і блёкі Агульнарасейскі народны фронт(ru)
Ідэалёгія кансэрватызм[1]
Інтэрнацыянал Цэнтрысцкі дэмакратычны(en)
Моладзевая арганізацыя Маладая гвардыя(ru)
Колькасьць 2 073 772 (2011)
Колькасьць дэпутатаў
· Дзяржаўная Дума
238 / 450
· Рэгіянальныя парлямэнты(en)
2840 / 3980
Афіцыйны сайт www.er.ru

«Адзіная Расея» — палітычная партыя Расеі, заснаваная 1 сьнежня 2001 году шляхам аб’яднаньня партыяў «Адзінства» (суполка дэпутатаў у Думе) і «Айчына — уся Расея». Цяпер найбольшая й самая ўплывовая партыя ў Расеі. Пад час выбараў 2003 году стала найбольшай партыяй у Думе, а ў 2007 годзе мела ўжо 2/3 складу Думы. Галоўная задача партыі «Адзіная Расея» — падтрымка У. Пуціна[2].

Колькасьць

Сядзіба «Адзінае Расеі» ў Тальяці
  • У ліпені 2000 году пасьля стварэньня партыі мела каля 150 тыс. сябраў.
  • У сакавіку 2003 году ў «Адзінае Расеі» было ўжо 400 тыс. чальцоў.
  • Пасьля выбараў у 2003 годзе старшыня партыі назваў лічбу сяброў каля 680 тыс.
  • Па стане на сярэдзіну 2006 году — 1 096 000.
  • Па стане на 27 лютага 2008 году ў партыі было 1,8 млн чалавек.
  • Па стане на 23 верасьня 2010 году колькасьць склала 2 055 602 чалавекі.

Вынікі ўдзелу ў выбарах

Паводле зьвестак Цэнтральнай выбарчай камісіі Расеі «Адзіная Расея» набрала на выбарах у Думу ў 2011 годзе 49,3 % галасоў. Аднак назіральнікі ад Арганізацыі бясьпекі і супрацы ў Эўропе адзначылі яўнае маніпуляваньне падлікам галасоў на карысьць дадзенай партыі[3].

Вынікі Адзінае Расеі на выбарах у Дзяржаўную думу.
выбары Галасоў пададзеных за
краёвы сьпіс, %
Колькасьць дэпутатаў Адсотак дэпутатаў у
Дзяржаўнае думе
Выбары ў Дзяржаўную думу (2003) 37,57 220 48,9
Выбары ў Дзяржаўную думу (2007) 64,30 315 70,0
Выбары ў Дзяржаўную думу (2011) 49,30 238 52,9

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі