Справядлівая Расея

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Справядлівая Расея»
рас. «Справедливая Россия»
Лідэр партыі Сяргей Міронаў
Дата заснаваньня 26 кастрычніка 2006 (17 гадоў таму)
Штаб-кватэра Масква, вул. Вялікая Дзьмітраўка, д. 32, буд. 1
Саюзьнікі і блёкі «Адзіная Расея»
Ідэалёгія сацыялізм
Інтэрнацыянал Сацыялістычны
Моладзевая арганізацыя «Маладыя сацыялісты Расеі»
Колькасьць дэпутатаў
· Дзяржаўная Дума
  • 38 / 450
    (5 скліканьне)
  • 64 / 450
    (6 скліканьне)
  • 23 / 450
    (7 скліканьне)
· Мясцовыя рады
178 / 4054
Афіцыйны сайт spravedlivo.ru

«Справядлівая Расея» (справядліваросы, СР, эсэры) (рас. «Справедливая Россия») — афіцыйна зарэгістраваная грамада (партыя) ў Расеі, што мае погляды дэмакратычнага сацыялізму й мадэрнізаванага сацыялізму. Утворана на ўстаноўчым зьезьдзе 28 кастрычніка 2006 году, заснавальнікамі партыі выступілі грамады: Радзіма, партыя пэнсіянэраў і партыя жыцьця. Старшыня й лідэр партыі Сяргей Міронаў. На гутарковым узроўні сябраў грамады часта завуць «эсэрамі» (ад ініцыялаў назвы), таксама да іх ужываюць назву «справядліваросы». Ніякага дачыненьня да дарэвалюцыйных «эсэраў» — сябрам грмады сацыялістаў-рэвалюцыянэраў — грамада ня мае, на пераемнасьць не прэтэндуе. Партыя «Справядлівая Расея» — праўны наступнік партыі Жыцьця. Зь сярэдзіны 2012 году «Справядлівая Расея» цалкам падтрымвае палітыку У. Пуціна, а таксама ўступіла ў саюз з партыяй «Адзіная Расея». Дагэтуль была ў саюзе з Камуністычнай партыяй Расейскай Фэдэрацыі (КПРФ). «Справядлівая Расея» па стане на 2015 год цалкам (на 86,4 %) фінансуецца са сродкаў дзяржаўнага скарбу.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]