Розьніца паміж вэрсіямі «Народы Дагестану»

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
д
лацінская «x»
д (→‎Нагайцы: +зьвязнасьць)
д (лацінская «x»)
'''Насельніцтва Дагестану''' адзначаецца надзвычайнай стракатасьцю складу, але ў цэлым — адзінствам звычаяў, вынікам тысячагодзьдзяў сумеснага жыцьця. [[Дагестан]] — адна з самых шматнацыянальных [[рэспубліка]]ў [[Расея|Расеі]]. Колькасьць [[насельніцтва]] — 2621,8 тыс. чалавек (2005).
 
Большасьць [[народ]]аў Дагестану мае [[пісьменства]] на аснове [[кірыліца|кірыліцы]] (ад 1938 году, гістарычна карысталіся арабскай графікай). Дагестанцы — мусульмане-[[суніты]], захаваліся рэшткі [[паганства]]. Большасьць пад кіраўніцтвам Шаміля зацята баранілася ад расейцаў у ХІХXІX ст. Вялікую колькасьць дагестанцаў гвалтоўна перасялялі ў 1944 на землі дэпартаваных чачэнцаў, але ў 1957 годзе вярнулі на радзіму. Нацыянальная [[інтэлігенцыя]] і прафэсійная культура сфармаваліся ў аварцаў, даргінцаў, лакцаў, лезгінаў, татаў, цахураў, арчынцаў.
 
== Аварцы ==
Найбольшая этнічная група ў Дагестане — [[аварцы]] (саманазва — ''маарулал''), якіх каля 500 тыс. чалавек. Жывуць найбольш ва ўнутрыгорнай і альпійскай зонах, толькі ў 1940—60 г колькі іх перасялілася на раўніну. Продкаў аварцаў ведаюць з 2-й паловы І тысячагодзьдзя да н. э. і некаторых зь іх згадваў Пталемей — іх атаесамляюць з плямёнамі ''легаў'', ''гелаў'', ''касьпіеў'', ''утыеў''. Яны маюць уласныя традыцыі дзяржаўнасьці ад V ст. — царства Сэрыр. Пазьней аварцы ўваходзілі ў склад Аварскага й Мэхтулінскага [[ханства]]ў (утвораных у ХVІІІXVІІІ ст.) і шматлікіх (каля 40) вольных грамадаў. Агульная юрыдычная сыстэма й палітычная кансалідацыя аварцаў спрыяла выпрацоўцы ў іх г. зв. г’оболмаці («мова госьця» або болмаці, «мова войска»), пакладзенага ў аснову літаратурнай мовы (пісьмовасьць на арабскай графіцы з XVIII ст., [[іслам]] з ХVXV ст.). Традыцыйная прававая сыстэма грунтавалася на аснове [[шарыят]]у, але ўплыў мелі й мясцовыя ўстаноўкі-адаты.
 
Селішчы аварцаў (як і большасьці іншых народаў) высока ў горах, на вяршынях хрыбтоў і скальных уступаў невялікія, а дзе ніжэй у [[гара]]х, большыя — там яны звычайна туляцца ля рачулак, на схілах і краях абрываў (300—500 хат). Селішчы арыентаваныя на поўдзень. Забудова скупчаная. Будынкі стаяць разам і ўтвараюць суцэльную сьцяну ўздоўж вуліцаў, якія іншым разам маюць дах і нагадваць тунэлі. Вуліцы вузкія, крывыя. Многія вёскі мелі баявыя вежы, часта злучаныя падземнымі хадамі. Традыцыйныя будынкі 1-, 2-, 3-павярховыя — з каменя, з пляскатым земляным дахам, прычым з-за рэльефу дах адной хаты можа быць часам падворкам другой. Або 4-5-павярховыя вежападобныя з уваходам на кожным паверсе, а таксама дамы-крэпасьці зь вежай. Тыповае дагестанскае жытло сучаснага тыпу — адна- ці двухпавярховае і накрытае ўжо шыфэрам ці бляхай ды з зашклёнай тэрасай або галерэяй.
== Кумыкі ==
 
[[Кумыкі]] жывуць на раўніне й перадгор’ях, а сфармаваліся як [[этнас]] у ХІІ—ХІІІXІІ—XІІІ ст. Частка дасьледчыкаў выводзіць іх ад куманаў, полаўцаў. Большую ролю, чым дзе ў Дагестане, у гэтага народу мела сямейная рада, прычым узначальваць яе магла і жанчына, калі яна старэйшая па веку ў сям’і. Кумыкі гатуюць усякія «стэпавыя» напоі, як айран (кшталту нашай масьлёнкі), шэрбет, а таксама стравы — шорпа, хінкал (род галушак, асноўная страва ва ўсім Дагестане), кюрзэ (пяльмені), долма, халва.
 
== Лакцы ==
 
Як у даргінцаў, у '''лакцаў''' асобныя вёскі славяцца сваімі майстрамі ў тым ці іншым рамястве, у тым ліку, што цікава, аулы Кумух і Балкар — залатым і срэбным шытвом, аул Кая — гандлярамі, Кума — кандытэрамі, а Цоўкра — акрабатамі. Паэзія на лакскай мове вядомая з ХVIIXVII ст. Першыя кнігі, напісаныя расейскай графікай, тут выйшлі яшчэ ў 1860-я гады з ініцыятывы лінгвіста П.Услара.
 
== Лезгіны ==
 
Найбольш мадэрнізаванымі ў ХІХXІX ст. былі '''лезгіны'''. Некалі лезгінамі называлі ўсіх дагестанскіх горцаў. Яны маюць цяпер уласную палітычную партыю, што мкнецца да стварэньня асобнага ''Лезгістану'' пад эгідай Расеі з далучэньнем да яго значнай часткі іх народу (205 тыс.), што жыве, аддзеленая мяжой, у [[Азэрбайджан]]е.
 
Лезгіны танцуюць лезгінскі варыянт «лязгінкі», маюць свой эпас «шарвэлі». У іх своеасаблівая архітэктура: каменнае простакутнае жытло мае пляскаты дах і ўнутраны дварок. Першы паверх займае хлеў, вышэй — жылыя памяшканьні, што выходзяць на галерэю, па якой ідзе лесьвіца. Унутры шмат нішаў і дываноў. У лезгінаў моцна разьвівалася ткацтва (дываны).
== Нагайцы ==
 
'''Нагайцы''' гавораць на мове цюрскай групы. Іх назва пайшла ад залатаардынскага хана ХІІІXІІІ ст. Нагая. За хана Едыгея Нагайская Арда стала незалежнай дзяржавай (пратрымалася ХIV—XVXIV—XV ст.). Важным заняткам нагаяў быў гандаль на паўночным адгалінаваньні шляху, які ўжо ня быў ні Вялікім, ні Шоўкавым, але які яшчэ захоўваў гэтую назву. Тыповае жытло нагайцаў — юрта, то бо круглая кібітка. Асёдлыя нагаі жылі ў напаўзямлянках і наземных невялікіх саманных і турлучных дамах. Часта нагаі былі ў няволі ў чачэнцаў і аварцаў. Тыповыя іх стравы — бэшбармак (мяса з локшынай), кавардак (мяса, смажанае з цыбуляй), талтырма ([[кілбасы]]), а напоі — кумыс, айран, буза і ёгурт, а таксама «наг’ай шай» (нагайскі чай). З сабой з стэпаў яны прынесьлі валатоўскія паэмы (у тым ліку пра Мамая ды Едыгея), лірычныя дэстаны і казацкія песьні.
 
== Табасараны ==
'''Агулы'''. Агулаў каля 14 тыс., але яны — гэта тыпова для ўсіх народаў — маюць 5 дыялектаў, і, што таксама тыпова для Дагестану, сярод іх распаўсюджаныя іншыя мовы — лезгінская, азэрбайджанская, расейская. Частку зь іх у 1960-х перасялілі ў Дарбенцкі раён. Адметныя іх вёскі сваімі вуліцамі, часам прыступчатымі, што нагадваюць лесьвіцы.
 
'''Андыйцы''' (25 тыс.) (''г’ванал''). Іх упершыню згадваў Пліній у І ст. н. э. Пабылі хрысьціянамі, ад XIV ст. — мусульмане. У ХIV—XVXIV—XV ст. існавала Андыйскае шамхальства. Тапаграфія селішча Анды й па сёньня застаецца сярэднявечная. Маюць своеасаблівы жаночы ўбор «чухту» ў выглядзе паўмесяца, надзяванага рогамі ўніз. Фальклёр (і гэта сустракаецца ў розных народаў) дзьвюхмоўны — па-андыйску й па-аварску.
 
'''Арчынцы''' (''аршыштыб''). Каля тысячы чалавек у басэйне ракі Хатар. У перапісах іх ад 1939 году (як і амаль усе дробныя народы) уключалі ў склад аварцаў. Энцыкляпэдыі пра ўсе такія народзікі паведамляюць: «пісьмовасьць на аварскай мове». У вайне Шаміля ўдзелу ня бралі. Сярод ежы вылучаюцца хінкалы, пяльмені й пляцкі з сырам, яйкамі, дзікім часныком і крапівай. Сярод іх распаўсюджаны аварскі й лакскі фальклёр.
'''Багулалы''' (саманазва ''гантляло'', «бедныя людзі, што ядуць сырое мяса»), 5 тыс. чал, адзін з андыйскіх народаў, тых, што займаюць захад Дагестану. Пісьмовасьць, як у астатніх такіх, аварская. У багулалаў, цікава, мужчыны да 40 гадоў галілі галаву, пакідаючы толькі вусы й бараду. Жывуць у аулах, вакол якіх збудаваны вартавыя вежы, а з кожнага кварталу да галоўнай вежы ў цэнтры паселішча падведзены падземныя хады. Шлюбы пераважна кузэнныя.
 
'''Бежтынцы''' — 8 тыс. чал. на захадзе Дагестану, адзін з цэскіх народаў. Гавораць таксама на аварскай, грузінскай, гунзібскай, гінухскай (хоць тых гінухцаў — 600 чалавек) мовах. Арабскія географы згадваюць пра іх ужо ў ХX ст. Яны заўсёды падтрымлівалі цесныя ваенныя і эканамічныя сувязі з Грузіяй, а ў ХVIXVI ст. частка зь іх перасялілася ў Грузію.
 
'''Ботліхцы''' (саманазва ''буйхадзі'') жывуць там, дзе цяпер разгарнуліся самыя крывавыя баі. Іх 6 тыс. чалавек (у 1926 годзе налічылі 3350 чалавек, а ў наступных перапісах уключалі ў склад аварцаў). Цікава, што ботліхцы ведаюць ня толькі аварскую, але й чачэнскую мовы. Маюць сваю пісьмовасьць на аснове кірыліцы, а раней карысталіся аджамскай (паходжаньнем ад арабскай) пісьмовасьцю. Іх традыцыйныя заняткі — садоўніцтва на паліваных землях і ажыўлены гандаль садавінай з Каўказам і Закаўказьзем, а таксама звыклыя для іншых народаў Дагестану земляробства (тэраснае ворыўнае) і жывёлагадоўля (авечкі й козы, коні, аслы). Побач з ботліхцамі жыве яшчэ адзін андыйскі народ — каратынцы. Іхны саюз быў адным з самых значных апорных пунктаў Шаміля. Каратынцы разьмяшчалі аулы так, каб да іх можна было падысьці толькі з аднаго боку, як правіла, па вузкай сьцяжынцы.
'''Хваршынаў''' (2 тыс.) у 1944 годзе прымусова запёрлі ў Чачэнію, у Ведзяно, скуль яны вярнуліся ў 1957 годзе. Усе хваршыны дагэтуль маюць адметны знак — бранзалет з чорнага войлаку на правай руцэ, а з сабою заўсёды носяць кінжал, пісталет і срэбную скрыначку з тукам (г’утуг) для шмараваньня рук. Апроч мусульманскіх сьвятаў, адзначалі таксама самы кароткі дзень году (Дзень нічоганерабленьня).
 
'''Цахуры''' (5 тыс. чалавек, саманазва — іхбы) прынялі іслам яшчэ ў ХX ст. і ў ХІ—ХІІІXІ—XІІІ ст. мелі мэдрэсэ, дзе арабскія тэксты перакладаліся на цахурскую мову. Мелі таксама свой султанат. У 30-х гадах стварылі сваю пісьмовасьць на аснове лацінкі, але пасьля яна была «за непатрэбнасьцю» забароненая. Цяпер цахуры вяртаюцца да пісьмовасьці на роднай мове.
 
== Спасылкі ==
124 184

зьмены

Навігацыйнае мэню