Андрэй Казімер Завіша: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
Addbot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 1 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q11755907 (translate me)
Радок 52: Радок 52:
[[Катэгорыя:Пісары вялікія літоўскія]]
[[Катэгорыя:Пісары вялікія літоўскія]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1678 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1678 годзе]]

[[be:Андрэй Казімір Завіша]]

Вэрсія ад 00:31, 24 красавіка 2013

Андрэй Казімер Завіша
Андрэй Казімер Завіша. Невядомы мастак, 1676
Андрэй Казімер Завіша. Невядомы мастак, 1676

Герб «Лебедзь»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1614
Памёр 23 або 26 чэрвеня 1678
Пахаваны
Род Завішы
Бацькі Крыштап Завіша
Кацярына з Тышкевічаў
Жонка Аляксандра з Агінскіх
Дзеці Крыштап Станіслаў, Ян

Андрэй Казімер Завіша (каля 1614 — 23 або 26 чэрвеня 1678) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар вялікі літоўскі1650).

Трымаў Менскае1638), Чачэрскае і Слонімскае староствы[1].

Біяграфія

А. К. Завіша. Гравюра А. Тарасевіча, XVII ст.

Прадстаўнік шляхецкага роду Завішаў гербу «Лебедзь», сын Крыштапа і Кацярыны з Тышкевічаў. Меў брата Яна Юрыя.

Ахвяраваў сродкі на будову касьцёла ў Раготне, дзякуючы якім яна завяршылася ў 1673[2].

Ажаніўся каля 1645 з Аляксандрай, дачкой Аляксандра Агінскага[3]. У шлюбе меў сыноў Крыштапа Станіслава і Яна.

Пахавалі А. К. Завішу ў касьцёле Сьвятога Язэпа пры кляштары бэрнардынаў у Менску[4].

Да нашага часу дайшоў партрэт А. К. Завішы, які цяпер экспануецца ў Гістарычны музэі ў Менску, а таксама гравюра А. Тарасевіча (1670-я) з гербам роду і лацінскім надпісам (захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве).

Крыніцы

  1. ^ Насевіч В. Завішы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 639.
  2. ^ Камунтавічэне В. Каталіцкія парафіі слонімскага дэканата віленскага біскупства ў XVII ст. // Беларускі гістарычны агляд. Том 11. 2004.
  3. ^ Насевіч В. Тэрыторыя Чэрвеньскага раёна ў перыяд феадалізму // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на / Уклад.: Г. М. Аўласенка, З. І. Малейка. — Мн.: БЕЛТА, 2000.
  4. ^ Харэўскі С. Намоленае месца // «Наша Ніва» № 26, 2005.

Літаратура