Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Пагадненьні па назвах артыкулаў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьмест выдалены Змесціва дададзена
катэгорыі гульцоў спартовых клюбаў паводле абмеркаваньня
Радок 78: Радок 78:
| -ай{{Заўвага|Канчаткі прыметнікаў у родным склоне}} || -ае
| -ай{{Заўвага|Канчаткі прыметнікаў у родным склоне}} || -ае
|}
|}

== Назвы катэгорыяў ==
=== Гульцы спартовых клюбаў ===
Назвы катэгорыяў, якія ўтрымліваюць старонкі гульцоў пэўных клюбаў ствараюцца паводле наступных прынцыпаў:
: Катэгорыя:<Спартовец> клюбу <назва клюбу> <горад клюбу>
: Напрыклад: [[:Катэгорыя:Футбалісты клюбу БАТЭ Барысаў]], [[:Катэгорыя:Гандбалісты клюбу «Дынама» Менск]], [[:Катэгорыя:Хакеісты клюбу «Шахцёр» Салігорск]], [[:Катэгорыя:Футбалісты клюбу «Менск»]] і г. д.
: Назва клюбу бярэцца ў двукосьсе, калі яна не зьяўляецца абрэвіятурай. Горад клюбу пазначаецца толькі ў выпадку, калі ён не супадае з назвай клюбу.


== Заўвагі ==
== Заўвагі ==

Вэрсія ад 17:13, 14 сакавіка 2015

Скарачэньне:
ВП:ПНА

Пагадненьні па назвах артыкулаў — не абавязковыя, але вельмі пажаданыя правілы, згодна зь якімі трэба ствараць загалоўкі артыкулаў. Калі прытрымлівацца сыстэматычнага падыходу да назваў, гэта палягчае стварэньне спасылак паміж артыкуламі, памяншае колькасьць перанакіраваньняў (пустая старонка, якая зьмяшчае толькі спасылку на іншую старонку, дзе ўжо знаходзіцца сам артыкул).

Агульныя

  • Калі назва артыкулу складаецца зь некалькіх словаў, першая літара першага слова заўжды вялікая, астатнія словы — праз прагал з малой літары (пр. Таварыства беларускай школы).

Выняткі. Правіла ня тычыцца артыкулаў пра асобаў, у якіх імя і прозьвішча пішуцца заўжды зь вялікай літары: Францішак Скарына і Ордэн Францішка Скарыны — а таксама іншых уласных назоўнікаў, якія пішуцца зь вялікай літары. Яны (і толькі яны) таксама павінны пачынацца зь вялікай літары (пр. Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, а не Міністэрства юстыцыі рэспублікі беларусь, але не Міністэрства Юстыцыі Рэспублікі Беларусь). Калі словаспалучэньне мае ўстояную дакладную форму напісаньня, якая не адпавядае папярэднім правілам, на артыкул з такой назвай павінна быць створанае перанакіраваньне паводле правіла. Прыклад: Другая Сусьветная вайна -> Другая сусьветная вайна.

Глядзіце таксама: Як ствараць артыкул.

  • Назоўны склон, адзіночны лік. Акрамя выпадкаў, калі слова мае толькі множную форму, калі мае сэнс адрозьніць артыкул пра адзін аб’ект і пра сукупнасьць, групу аб’ектаў.
  • Замежныя імёны, назвы пажадана падаваць у беларускім напісаньні (Уладзімер Жырыноўскі, а не Владимир Жириновский). Калі няма агульнапрынятага беларускага адпаведніка, можна пісаць арыгінальную форму, але на пачатку артыкулу (у дужках) пажадана даць прыклад вымаўленьня: Linux (лінакс).
  • Калі назва адпавядае некалькім (розным) сэнсам, зьявам, аб’ектам — варта стварыць адну абагульняючую старонку з гэтай назвай, і пералічыць там спасылкі на больш дэталёвыя. Назвы такіх старонак складаюцца з агульнай назвы плюс удакладненьне ў круглых дужках. Напрыклад, агульны артыкул: Сыстэма можа спасылацца на Сыстэма (паліталёгія), Сыстэма (матэматыка), і г. д.
  • Назвы артыкулаў пра нейкі твор — без двухкосься і без удакладняльнага слова: Песьня пра зубра, а не паэма Песьня пра зубра і не «Песьня пра зубра».
  • Ня трэба закладаць у назву герархію паняткаў, напрыклад: Зборная Беларусі па хакеі, а не Беларускі хакей: зборная.
  • Ня трэба ўжываць у назве розных службовых сымбаляў, як: |, *, &, +, {, }, [, ].
  • Літара «Ґ ґ» у назвах артыкулаў не выкарыстоўваецца, замест яе ўжываецца літара «Г г». Магчымасьць ужываньня літары «Ґ ґ» у слове абмяркоўваецца асобна, і пры існаваньні адпаведных пацьверджаньняў можа быць створанае перанакіраваньне.

Асобныя выпадкі

Даты

Імёны

  • Папы, імпэратары, каралі: Ян Павал II, Пётар I, Карл XII — нумар рымскім лікам (лацінскімі літарамі).
  • Уласныя імёны:
    • Імя Прозьвішча

Калі існуе артыкул пра асобу ў адным фармаце, магчыма стварыць перанакіраваньне — старонку з назвай у іншым фармаце.

Абрэвіятуры

Асноўны артыкул зьмяшчаецца на старонцы з разгорнутай назвай, а на старонцы з адпаведнай абрэвіятурай робіцца перанакіраваньне на асноўную. Прыклад: БНР і Беларуская Народная Рэспубліка.

Назвы спартовых клюбаў

Назвы спартовых клюбаў варта падаваць па-беларуску ў фармаце Назва Горад, напрыклад:

Калі ў адным горадзе існуе некалькі камандаў з аднолькавай назвай у розных відах спорту, тады назва падаецца ў фармаце Назва Горад (спартовы клюб), а на старонцы Назва Горад ствараецца неадназначнасьць, напрыклад:

У выпадку, калі назва клюбу супадае з назвай гораду, артыкул падаецца ў фармаце Назва (спартовы клюб), напрыклад:

Выпадкі, не разгледжаныя ў гэтым пагадненьні, могуць рэгулявацца асобнымі абмеркаваньнямі.

Назвы спартовых спаборніцтваў

Назвы рэгулярных спартовых спаборніцтваў падаюцца ў выглядзе: <Назва спаборніцтва> па <від спорту> <год> году, напрыклад:

Назвы артыкулаў пра Алімпійскія гульні падаюцца настуным чынам: <Зімовыя/Летнія> Алімпійскія гульні <год> году, напрыклад:

Сынанімічныя словы

Паводле абмеркаваньня для наступных выпадкаў прынятая сыстэма, які варыянт выкарыстоўваецца ў якасьці асноўнага ў назвах артыкулаў, катэгорыяў і іншых старонак:

Асноўны варыянт Сынонімы
Дагавор Дамова
Затока Заліў
Пратока Праліў
Востраў Выспа
Горад Места
Год Рок
і й, ды
-ай[a] -ае

Назвы катэгорыяў

Гульцы спартовых клюбаў

Назвы катэгорыяў, якія ўтрымліваюць старонкі гульцоў пэўных клюбаў ствараюцца паводле наступных прынцыпаў:

Катэгорыя:<Спартовец> клюбу <назва клюбу> <горад клюбу>
Напрыклад: Катэгорыя:Футбалісты клюбу БАТЭ Барысаў, Катэгорыя:Гандбалісты клюбу «Дынама» Менск, Катэгорыя:Хакеісты клюбу «Шахцёр» Салігорск, Катэгорыя:Футбалісты клюбу «Менск» і г. д.
Назва клюбу бярэцца ў двукосьсе, калі яна не зьяўляецца абрэвіятурай. Горад клюбу пазначаецца толькі ў выпадку, калі ён не супадае з назвай клюбу.

Заўвагі

  1. ^ Канчаткі прыметнікаў у родным склоне