Хіхон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Хіхон
аст. Xixón
Хіхон
Escudo de Gijón.svg Bandera gijon.svg
Герб Хіхону Сьцяг Хіхону


Краіна: Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць: Астурыя
Правінцыя: Астурыя
Кіраўнік: Carmen Moriyón[d][1], Paz Fernández Felgueroso[d] і Vicente Álvarez Areces[d]
Плошча: 181,6 км²
Вышыня: 737 м н. у. м.
Насельніцтва (2012)
колькасьць: 281 649 чал.
шчыльнасьць: 1550,93 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 33201–33213, 33200
Нумарны знак: O
Геаграфічныя каардынаты: 43°32′ пн. ш. 5°42′ з. д. / 43.533° пн. ш. 5.7° з. д. / 43.533; -5.7Каардынаты: 43°32′ пн. ш. 5°42′ з. д. / 43.533° пн. ш. 5.7° з. д. / 43.533; -5.7
Хіхон на мапе Гішпаніі
Хіхон
Хіхон
Хіхон
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.gijon.es/

Хіхон (па-астурыйску: Xixón, па-гішпанску: Gijón) — буйны прамысловы горад у Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Астурыя. Раньнія сярэднявечныя тэксты перадавалі горад як Хіхія.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Людзі сяліліся ў раёне Хіхону з самых старажытных часоў. Раньнесярэдневечныя тэксты згадваюць горад пад назвай Хіхія (Gigia). Гэта быў важны правінцыйны рымскі горад. Назва першапачаткова ўжывалася да невялікага паўвостраву.

Пэрыяд канцу панаваньня рымлянаў і прыходу мусульманаў згадваецца даволі сьціпла. Хоць барбарскія нашэсьці фактычны не пакінулі сьлядоў, мяркуецца, што тэрыторыя была кантраляваная ўладзе караля вэстготаў Сысэбута ў VII стагодзьдзі. У гэтыя часы ў рэгіён маглі прыйсьці першыя праявы хрысьціянскага набажэнства.

Хіхон быў сталіцай бэрбэрскага дамэніёну пад камандаваньнем Мунмуса, які ўсталяваў сваю рэзыдэнцыю тут, а таксама трымаў войска. Мусульманскае дамінаваньне доўжылася прыкладна з 713 па 718 або 722 гады. Пасьля перамогі ў бітве пры Кавадонзе астурыйскага войска, на чале з Пэлаё, які потым у неўзабаве стане каралём каралеўства Астурыя, мусульмане з гэтых земляў былі адрынуты.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Музэй дуды
  • Гандлёвая пешаходная вуліца Карыда
  • Палац Рэвільяхіхеда
  • Музэй Хавэльянаса
  • Музэй сучаснага мастацтва Бархоля

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Хіхонсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • ^ а б https://www.publico.es/actualidad/moriyon-elegida-alcaldesa-gijon-votos.html