Спартак (кандытарская фабрыка)
Каардынаты: 52°26′32″ пн. ш. 31°0′21″ у. д. / 52.44222° пн. ш. 31.00583° у. д.
«Спартак» | |
Тып | адкрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Дэвіз | Слодычы для радасьці |
Заснаваная | 4 чэрвеня 1924 (100 гадоў таму) |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Гомель, Цэнтральны раён, Савецкая вул., д. 63 |
Ключавыя фігуры | Алег Жыдкоў, Андрэй Жлоба[1] |
Галіна | прамысловасьць |
Прадукцыя | вафлі, карамэль, печыва, торты, цукеркі, шакаляд |
Абарачэньне | ▲236 414 млн. рублёў (2010; 78 970 тыс. $) |
Апэрацыйны прыбытак | ▼28 642 руб. (2010; 9 567 тыс. $) |
Чысты прыбытак | ▲21 956 млн руб (2010; 7 334 тыс $) |
Лік супрацоўнікаў | 2115 (2010) |
Матчына кампанія | «Белдзяржхарчпрам» (Менск) |
«Спарта́к» — кандытарская фабрыка ў Гомлі, заснаваная ў 1924 годзе пад назовам «Прасьвет».
39,9% паёў праз амэрыканскае прадпрыемства «Дабл Стар Інтэрнэшнл» (Нью-Ёрк) валодае Марат Новікаў (нар. Менск). Прадпрыемства мае крамы ў кожным абласным цэнтры Беларусі і прадстаўніцтвы ў ЗША (Нью-Ёрк) ды Расеі (Масква)[2].
Вырабы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 2019 год ААТ «Спартак» вырабляла: батончыкі, вафлі, глязуру, какава-алей, какавэлу, карамэль, мюсьлі, печыва, торты, цукеркі і шакаляд[3].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]4 чэрвеня 1924 году ў Гомелі адчыніл кандытарскае прадпрыемства «Прасьвет», якое стала вырабляць ірыс, карамэль, мармэляд і цукеркі. 8 лістапада 1931 году атрымала назву «Спартак». У 1940 годзе вытворчасьць дасягнула 11 500 тонаў ласункаў[4].
6 жніўня 1958 году на прадпрыемстве выбухнуў воданагравальны кацёл, што разбурыла 3 паверхі бісквітнага і кандытарскага цэхоў. У выніку 15 работнікаў фабрыкі загінулі, яшчэ 22 атрымалі раненьні. Здарэньне адбылося празь пераабсталяваньне ў 1953 годзе цыстэрны ў воданагравальны бак для душавой. Дно бака вырвала празьмерным ціскам у выніку перагрэву пары да +150 °C. Бак выкінула на вуліцу. На сваім шляху бак пашкодзіў нясучыя канструкцыі на першым паверсе галоўнага вытворчага корпуса, які абваліўся разам з 2-м і 3-м паверхамі. Аднаўленьне прадпрыемства пацягнула выдаткі на звыш 700 000 савецкіх рублёў[5].
У 1994 годзе прадпрыемства акцыянавалі. У 1998-м сталася сумесным. У 2006 г. зьяўлялася найбуйнейшым вытворцам кандытарскіх вырабаў у Беларусі[2].
Кіраўнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Алеся Самсонава, Алег Кот (2000-я)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кантакты (рас.) // ААТ «Спартак», 2019 г. Праверана 22 лістапада 2019 г.
- ^ а б Тацяна Шур (24 верасьня 2007) Прадукцыя ААТ «Спартак» на выстаўцы «World Food Moscow 2007» заваявала тры залатыя мэдалі Эканоміка. Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Праверана 17 красавіка 2012 г.
- ^ Каталёг прадукцыі // ААТ «Спартак», 2023 г. Праверана 20 студзеня 2023 г.
- ^ Аб прадпрыемстве // ААТ «Спартак», 2023 г. Праверана 20 студзеня 2023 г.
- ^ Аляксандар Агееў. Карупцыйныя праявы на прамысловых прадпрыемствах усходніх рэгіёнаў БССР у 1956—1970 гг. і меры іх прадухіленьня // Карупцыйныя рызыкі кадравага патэнцыяла Беларусі: зборнік навуковых артыкулаў / рэд. Юры Бубнаў. — Магілёў: Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт харчаваньня, 2019. — С. 21-31. — 123 с. — 70 ас. — ISBN 978-985-572-054-7
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |