Печыва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Печыва
Печыва са шматкамі шакаляду
Печыва са шматкамі шакаляду
Тыпласунак
ПаходжаньнеПэрсія
Дата зьяўленьняVII стагодзьдзе
Асноўны складнікмука
Распаўсюджаныя складнікіалей (або масла), цукар, яйка

Печыва — невялічкі ласунак зь цеста, звычайна круглы, квадратовы, прастакутны або ў выглядзе зоркі, руркі і інш., бывае з надзеньнямі: крэмам, сочывам, шакалядам.

Віды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Глазураванае. Мае камбінаваны склад з начыньнем і дэкараваны выгляд.
  • Зацяжное. Вырабляецца з пругкага і слаістага цеста, якое зьмяшчае паменшаную колькасьць цукру і тлушчу. На яго могуць наносіцца кропкі і лёгкія ўзоры і надпісы з надзеньня. Марудна размакае ў халоднай вадзе.
  • Здобнае. Зьмяшчае прыродныя складнікі. Паводле смаку і вонкавага выгляду нагадвае хатнюю выпечку. Бывае: аўсянае, зьбіўное, пясочнае і слоенае.
  • Кекс.
  • Сухое (крэкэр). Вырабляецца са слаістага цеста на алеі са смакавым дадаткам (бэкон, грыбы, сыр, цыбуля).
  • Цукровае. Рыхтуецца на аснове рэцэптурнай сумесі, зь якой замешваецца цеста. У заводзкіх умовах фармуецца на ратацыйнай машыне. Затым выпякаецца ў печы. Зьяўляецца адзіным відам, які дазваляе наносіць на яго малюнак і складаны рэльефны ўзор з надзеньня. Хутка размакае ў халоднай вадзе[1].

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2012 г. найбольшым вытворцам печыва ў краіне была кандытарская фабрыка «Слодыч», якая месьцілася ў Менску[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Печывасховішча мультымэдыйных матэрыялаў