Соф’я Кавалеўская
Соф’я Кавалеўская лац. Sofja Kavaleŭskaja | |
| па-расейску: Софья Васильевна Ковалевская[1] | |
Соф’я Кавалеўская | |
| Дата нараджэньня | 3 (15) студзеня 1850[2] |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Масква, Расейская імпэрыя |
| Дата сьмерці | 10 лютага 1891[3][4][5][…] (41 год) |
| Месца сьмерці | Стакгольм, Швэцыя |
| Прычына сьмерці | вірусная пнэўманія[d][6] |
| Месца пахаваньня | |
| Месца вучобы | Гётынгенскі ўнівэрсытэт |
| Занятак | матэматык, фізык, навэлістка, прафэсарка ўнівэрсытэту, пісьменьніца |
| Навуковая сфэра | матэматыка фізыка |
| Месца працы | Стакгольмскі ўнівэрсытэт |
| Сябра ў | Расейская акадэмія навук[10][4] |
| Навуковая ступень | доктар філязофіі[11] |
| Навуковы кіраўнік | Карл Вэерштрас[d] |
| Бацька | Васіль Корвін-Крукоўскі[d][12] |
| Маці | Лізавета Фёдараўна Корвін-Крукоўская[d] |
| Дзеці | Соф’я Кавалеўская[d][13] |
| Узнагароды | |
| Подпіс | |
Герб «Сьляпы воран» | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзілася | 3 (15) студзеня 1850[2] |
| Памерла | 10 лютага 1891[3][4][5][…] (41 год) |
| Пахаваная | |
| Род | Корвін-Крукоўскія |
| Бацькі | Васіль Васілевіч Корвін-Крукоўскі Елізавета Фёдараўна з Шубертаў |
| Дзеці | Соф’я Кавалеўская[d][13] |
| Дзейнасьць | матэматык, фізык, навэлістка, прафэсарка ўнівэрсытэту, пісьменьніца |
| Подпіс | |
Соф’я Васільеўна Кавалеўская (рас. Софья Васильевна Ковалевская, у дзявоцтве Корвін-Крукоўская; 15 студзеня [ст. ст. 3 студзеня] 1850, Масква — 10 лютага [ст. ст. 29 студзеня] 1891, Стакгольм) — матэматык і мэханік, пісьменьніца і публіцыстка беларускага паходжаньня[16][17]. Прафэсар Стакгольмскага ўнівэрсытэту (1884), чалец-карэспандэнт Пецярбурскай акадэміі навук (1889).
Соф’я Кавалеўская — першая жанчына-прафэсар ў Расейскай імпэрыі і Паўночнай Эўропе, а таксама першая ў сьвеце жанчына-прафэсар матэматыкі.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзілася ў Маскве ў сям’і генэрала В. В. Корвін-Крукоўскага, які паходзіў са старажытнага беларускага[18] шляхецкага роду. Паводле ўспамінаў Соф’і, у іхнай радзіне існавала легенда, што пачатак дынастыі Корвін-Крукоўскіх паклалі дачка вугорскага караля Мацьвея Корвіна і літоўскі шляхціч Крукоўскі. Пры гэтым найбольш раньнія выяўленыя ў архівах згадкі пра род адносяцца да 1648 году. У прыватнасьці, выпіска з Польскага гербоўніка сьведчыць, што Захар Крукоўскі, аршанскі «гродзкі пісарчук» у Амсьціслаўскім ваяводзтве, і Васіль Корвін-Крукоўскі, дэпутат Віленскага ваяводзтва, ужывалі ў сваім гербе «Сьляпы воран».[19]
Раньняе дзяцінства і юнацтва правяла ў радавым маёнтку бацькі ў вёсцы Палібіна Віцебскай губэрні. Атрымала ўсебаковую адукацыю, выдатныя матэматычныя здольнасьці выявіліся ўжо ў раньнім дзяцінстве.
3 1866 году ў Пецярбургу брала ўрокі матэматыкі ў пэдагога А. М. Странналюбскага (у той час доступ жанчынам у Пецярбурскі ўнівэрсытэт быў забаронены). Каб пазбавіцца бацькоўскай апекі і працягнуць сваю адукацыю ў Нямеччыне, дзе жанчына магла вучыцца ва ўнівэрсытэце места Гайдэльбэрга, у 1868 годзе ўзяла фіктыўны шлюб (пазьней зрабіўся сапраўдным).
Муж Соф’і Ўладзімер Кавалеўскі быў родам зь Віцебшчыны і за сваё кароткае жыцьцё (41 год) пасьпеў узяць удзел у нацыянальна-вызваленчым паўстаньні 1863—1864 гадоў і паходзе Гарыбальды[20].
У 1869 годзе паехала ў Гайдэльбэрг, дзе вывучала матэматыку. 3 1870 году ў Бэрліне 4 гады працавала ў Карла Ваерштраса, які даваў ёй прыватныя ўрокі (у Бэрлінскі ўнівэрсытэт жанчын таксама не дапускалі). У 1874 годзе на падставе трох працаў Кавалеўскай, якія прадставіў Ваерштрас, Гётынгенскі ўнівэрсытэт завочна прысудзіў ёй ступень доктара філязофіі.
У тым жа годзе вярнулася ў Расейскую імпэрыю, але месца ў Пецярбурскім унівэрсытэце не атрымала. Амаль на 6 гадоў адышла ад навуковай дзейнасьці, займалася літаратурна-публіцыстычнай працай, супрацоўнічала ў газэтах. У 1880 годзе пераехала ў Маскву, але здаваць магістарскія экзамэны ва ўнівэрсытэт ёй не дазволілі. У наступным годзе зноў паехала ў Бэрлін, потым у Парыж, маючы намер атрымаць месца прафэсара на вышэйшых жаночых курсах у Францыі.
У 1883 годзе, атрымаўшы запрашэньне швэдзкага матэматыка Г. Мітаг-Лефлера, выехала ў Швэцыю, дзе на пасадзе прыват-дацэнта Стакгольмскага ўнівэрсытэту на працягу 8 гадоў прачытала 12 курсаў. Была сябрам рэдкалегіі швэдзкага часопіса «Acta Mathematica».
Навуковы ўнёсак
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Адзін з асноўных матэматычных вынікаў — тэарэма пра існаваньне разьвязкаў нармальнай сыстэмы раўнаньняў з частковымі вытворнымі (Кашы-Кавалеўскай тэарэма) — зьмяшчаецца ў працы «Да тэорыі дыфэрэнцыяльных раўнаньняў з частковымі вытворнымі» (1875).
Апроч таго, у працы «Задача пра вярчэньне цьвёрдага цела вакол нерухомага пункту» (1888), знайшла гэтак званы трэці выпадак інтэграваньня ў задачы трох целаў. За гэтую працу Парыская акадэмія навук прысудзіла ёй прэмію Бардэна. За другую працу на тую ж тэму ёй была прысуджаная прэмія Швэдзкай акадэміі навук (1889).
Літаратурная творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Соф’я Кавалеўская — аўтар аповесьці «Нігілістка» (1884), драмы «Барацьба за шчасьце» (1887, сумесна са швэдзкай пісьменьніцай А. Ш. Лефлер).
У сямейнай хроніцы «Ўспаміны дзяцінства» (1890) апавядае пра жыцьцё ў 1860-я гады, пра сваю сястру А. В. Корвін-Крукоўскую, у далейшым удзельніцу Парыскай камуны, пра Фёдара Дастаеўскага; шмат увагі аддаецца апісаньню побыту беларусаў і прыроды Віцебшчыны[19].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Record #34495126 // Virtual International Authority File (мн.) — [Dublin, Ohio]: OCLC, 2003.
- 1 2 Большая российская энциклопедия (рас.) — Москва: Большая российская энциклопедия, 2004.
- 1 2 3 Ковалевская, Софья Васильевна (рас.) // Русский биографический словарь — СПб: 1903. — Т. 9. — С. 20—21.
- 1 2 3 4 MacTutor History of Mathematics archive — 1995.
- 1 2 3 Sonja Kovalevsky (шв.) — 1917.
- ↑ Hedvig Eleonora kyrkoarkiv, Död- och begravningsböcker, SE/SSA/0006/F I/14 (1890-1893), bildid: 00012484_00072 — С. 73.
- 1 2 Kowalevski, SOPHIE — Svenskagravar.se.
- 1 2 Sten nr 587 – Sophie Kowalevski — norrabegravningsplatsen.se.
- 1 2 KULTURGRAVAR.SE STOCKHOLMS LÄN Norra begravningsplatsen Solna sydvästra delen Sonja Kovalevsky — kulturgravar.se.
- ↑ Летопись Российской академии наук. Т. VII. 1946—1953 (рас.) — Москва: Архив Российской академии наук, 2022. — С. 695. — 896 с. — 300 экз. — ISBN 978-5-6046932-6-1
- ↑ Воронцов-Вельяминов Б. А. История астрономии в России в XIX столетии (рас.) // Труды института истории естествознания — 1948. — Т. 2. — С. 26—70.
- 1 2 Ковалевская, Софья Васильевна (рас.) // Энциклопедический словарь — СПб: Брокгауз — Ефрон, 1895. — Т. XVа. — С. 499—500.
- 1 2 Kowalewsky, Sofie, f. 1853 i Ryssland, Professor // Swedish Census 1890 (шв.) — Riksarkivet.
- ↑ Ковалевская Софья Васильевна // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1973. — Т. 12 : Кварнер — Конгур. — С. 356.
- ↑ Hedvig Eleonora kyrkoarkiv, Död- och begravningsböcker, SE/SSA/0006/F I/14 (1890-1893), bildid: 00012484_00072 — С. 73.
- ↑ Кавалеўская Соф’я Васільеўна // Матэматычная энцыклапедыя. — Менск: Тэхналогія, 2001. ISBN 985-458-059-8
- ↑ Кавалеўская Соф’я Васільеўна // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 517.
- ↑ Кавалеўская Софія Васільеўна // Беларусь: энцыкл. даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 1995. С. 352.
- 1 2 «Пры расстанні ён мяне пацалаваў...»(недаступная спасылка) // «Культура» № 10 (930), 6 сакавіка 2010
- ↑ Саўко М. П. Кароткі нарыс гісторыі культуры Беларусі: Вучэб.-метад. дапаможнік. / М. П. Саўко, М. А. Бобер, В. І. Карнацкая. — Мн., БГМУ, 2003, — 134 с. ISBN 985-462-201-0. (недаступная спасылка)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 15 студзеня
- Нарадзіліся ў 1850 годзе
- Памерлі 10 лютага
- Памерлі ў 1891 годзе
- Пахаваныя ў Швэцыі
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі ў Швэцыі
- Корвін-Крукоўскія
- Жанчыны-навукоўцы
- Расейскія літаратары
- Расейскія матэматыкі
- Расейскія мэханікі
- Расейскія навукоўцы
- Швэдзкія матэматыкі
- Швэдзкія мэханікі
- Швэдзкія навукоўцы
- Памерлі ў Стакгольме
- Асобы, у гонар якіх названы кратэр на Месяцы
- Беларускія матэматыкі
- Беларускія навукоўцы