Стакгольмскі ўнівэрсытэт
Стакгольмскі ўнівэрсытэт (па-швэдзку: Stockholms universitet; па-ангельску: Stockholm University; па-лацінску: Universitas Stockholmiensis) — дзяржаўны ўнівэрсытэт у Стакгольме, Швэцыя. Ва ўнівэрсытэце налічваецца больш за 50 тысячаў студэнтаў, 5 тысячаў супрацоўнікаў, каля 2 тысячаў асьпірантаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Існуе з 1878 як унівэрсытэцкі коледж (Stockholm högskola). Знакаміты тым, што ў 1889 катэдру матэматыкі атрымала Соф’я Кавалеўская, трэцяя жанчына-прафэсар у Эўропе. З 1904 коледж стаў афіцыйна прысвойваць ступені, а з 1960 атрымаў статус унівэрсытэту. Дзейнічаюць чатыры факультэты. Большасьць установаў унівэрсытэту з 1970 знаходзяцца ў раёне Фрэскаці, на поўначы ад цэнтру гораду (мэтро Universitetet).
Установы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Лябараторыі: марская, гляцыялягічная, па вывучэньні фаўны мора, эталёгіі, батанікі
- Цэнтар марскіх дасьледаваньняў
- Батанічны сад
- Цэнтар міждысцыплінарных вывучэньняў навакольнага асяродзьдзя
- Стакгольмская абсэрваторыя
- Сальтшэбадэнская абсэрваторыя
Выбітныя выпускнікі і выкладчыкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Stockholm University fact page
- ^ https://orcid.org/members/001G000001G6oTuIAJ-stockholm-university
- ^ https://web.archive.org/web/20231020113811/https://orcid.org/members
- ^ https://eua.eu/about/member-directory.html
- ^ Our Members / Tier 3
- ^ https://web.archive.org/web/20231109092552/https://coara.eu/coalition/membership/
- ^ https://www.su.se/staff/services/information-communication/pitch-an-article-idea-for-the-conversation-1.462268
- ^ https://web.archive.org/web/20240407191925/https://www.icde.org/members-community/
- ^ https://eosc.eu/members/
- ^ https://web.archive.org/web/20240513205453/https://suhf.se/om-suhf/medlemmar/
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу] Стакгольмскі ўнівэрсытэт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў