Перайсьці да зьместу

Соф’я Кавалеўская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Соф'я Кавалеўская»)
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Кавалеўская.
Соф’я Кавалеўская

лац. Sofja Kavaleŭskaja
Соф’я Кавалеўская
Дата нараджэньня 3 (15) студзеня 1850[1]
Месца нараджэньня Масква, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 10 лютага 1899(1899-02-10)[2][3][4][…] (49 гадоў)
Месца сьмерці Стакгольм, Швэцыя
Прычына сьмерці вірусная пнэўманія[d][5]
Месца пахаваньня
Месца вучобы Гётынгенскі ўнівэрсытэт
Занятак матэматык, фізык, навэлістка, прафэсарка ўнівэрсытэту, камунар, пісьменьніца
Навуковая сфэра матэматыка
фізыка
Месца працы Стакгольмскі ўнівэрсытэт
Сябра ў Пецярбурская акадэмія навук[d] і Расейская акадэмія навук
Навуковая ступень доктар філязофіі
Навуковы кіраўнік Карл Вэерштрас[d]
Бацька Васіль Корвін-Крукоўскі[d][9]
Маці Лізавета Фёдараўна Корвін-Крукоўская[d]
Дзеці Соф’я Кавалеўская[d][10]
Узнагароды
кавалер ордэна Акадэмічных пальмаў
Подпіс Выява аўтографу
Соф’я Корвін-Крукоўская

Герб «Сьляпы воран»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 3 (15) студзеня 1850[1]
Памерла 10 лютага 1899(1899-02-10)[2][3][4][…] (49 гадоў)
Пахаваная
Род Корвін-Крукоўскія
Бацькі Васіль Васілевіч Корвін-Крукоўскі
Елізавета Фёдараўна з Шубертаў
Дзеці Соф’я Кавалеўская[d][10]
Дзейнасьць матэматык, фізык, навэлістка, прафэсарка ўнівэрсытэту, камунар, пісьменьніца
Подпіс Выява аўтографу

Соф’я Васільеўна Кавалеўская (рас. Софья Васильевна Ковалевская, у дзявоцтве Корвін-Крукоўская; 15 студзеня [ст. ст. 3 студзеня] 1850, Масква — 10 лютага [ст. ст. 29 студзеня] 1891, Стакгольм) — матэматык і мэханік, пісьменьніца і публіцыстка беларускага паходжаньня[13][14]. Прафэсар Стакгольмскага ўнівэрсытэту (1884), чалец-карэспандэнт Пецярбурскай акадэміі навук (1889).

Соф’я Кавалеўская — першая жанчына-прафэсар ў Расейскай імпэрыі і Паўночнай Эўропе, а таксама першая ў сьвеце жанчына-прафэсар матэматыкі.

Нарадзілася ў Маскве ў сям’і генэрала В. В. Корвін-Крукоўскага, які паходзіў са старажытнага беларускага[15] шляхецкага роду. Паводле ўспамінаў Соф’і, у іхнай радзіне існавала легенда, што пачатак дынастыі Корвін-Крукоўскіх паклалі дачка вугорскага караля Мацьвея Корвіна і літоўскі шляхціч Крукоўскі. Пры гэтым найбольш раньнія выяўленыя ў архівах згадкі пра род адносяцца да 1648 году. У прыватнасьці, выпіска з Польскага гербоўніка сьведчыць, што Захар Крукоўскі, аршанскі «гродзкі пісарчук» у Амсьціслаўскім ваяводзтве, і Васіль Корвін-Крукоўскі, дэпутат Віленскага ваяводзтва, ужывалі ў сваім гербе «Сьляпы воран».[16]

Раньняе дзяцінства і юнацтва правяла ў радавым маёнтку бацькі ў вёсцы Палібіна Віцебскай губэрні. Атрымала ўсебаковую адукацыю, выдатныя матэматычныя здольнасьці выявіліся ўжо ў раньнім дзяцінстве.

3 1866 году ў Пецярбургу брала ўрокі матэматыкі ў пэдагога А. М. Странналюбскага (у той час доступ жанчынам у Пецярбурскі ўнівэрсытэт быў забаронены). Каб пазбавіцца бацькоўскай апекі і працягнуць сваю адукацыю ў Нямеччыне, дзе жанчына магла вучыцца ва ўнівэрсытэце места Гайдэльбэрга, у 1868 годзе ўзяла фіктыўны шлюб (пазьней зрабіўся сапраўдным).

Муж Соф’і Ўладзімер Кавалеўскі быў родам зь Віцебшчыны і за сваё кароткае жыцьцё (41 год) пасьпеў узяць удзел у нацыянальна-вызваленчым паўстаньні 1863—1864 гадоў і паходзе Гарыбальды[17].

У 1869 годзе паехала ў Гайдэльбэрг, дзе вывучала матэматыку. 3 1870 году ў Бэрліне 4 гады працавала ў Карла Ваерштраса, які даваў ёй прыватныя ўрокі (у Бэрлінскі ўнівэрсытэт жанчын таксама не дапускалі). У 1874 годзе на падставе трох працаў Кавалеўскай, якія прадставіў Ваерштрас, Гётынгенскі ўнівэрсытэт завочна прысудзіў ёй ступень доктара філязофіі.

У тым жа годзе вярнулася ў Расейскую імпэрыю, але месца ў Пецярбурскім унівэрсытэце не атрымала. Амаль на 6 гадоў адышла ад навуковай дзейнасьці, займалася літаратурна-публіцыстычнай працай, супрацоўнічала ў газэтах. У 1880 годзе пераехала ў Маскву, але здаваць магістарскія экзамэны ва ўнівэрсытэт ёй не дазволілі. У наступным годзе зноў паехала ў Бэрлін, потым у Парыж, маючы намер атрымаць месца прафэсара на вышэйшых жаночых курсах у Францыі.

У 1883 годзе, атрымаўшы запрашэньне швэдзкага матэматыка Г. Мітаг-Лефлера, выехала ў Швэцыю, дзе на пасадзе прыват-дацэнта Стакгольмскага ўнівэрсытэту на працягу 8 гадоў прачытала 12 курсаў. Была сябрам рэдкалегіі швэдзкага часопіса «Acta Mathematica».

Адзін з асноўных матэматычных вынікаў — тэарэма пра існаваньне разьвязкаў нармальнай сыстэмы раўнаньняў з частковымі вытворнымі (Кашы-Кавалеўскай тэарэма) — зьмяшчаецца ў працы «Да тэорыі дыфэрэнцыяльных раўнаньняў з частковымі вытворнымі» (1875).

Апроч таго, у працы «Задача пра вярчэньне цьвёрдага цела вакол нерухомага пункту» (1888), знайшла гэтак званы трэці выпадак інтэграваньня ў задачы трох целаў. За гэтую працу Парыская акадэмія навук прысудзіла ёй прэмію Бардэна. За другую працу на тую ж тэму ёй была прысуджаная прэмія Швэдзкай акадэміі навук (1889).

Літаратурная творчасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Соф’я Кавалеўская — аўтар аповесьці «Нігілістка» (1884), драмы «Барацьба за шчасьце» (1887, сумесна са швэдзкай пісьменьніцай А. Ш. Лефлер).

У сямейнай хроніцы «Ўспаміны дзяцінства» (1890) апавядае пра жыцьцё ў 1860-я гады, пра сваю сястру А. В. Корвін-Крукоўскую, у далейшым удзельніцу Парыскай камуны, пра Фёдара Дастаеўскага; шмат увагі аддаецца апісаньню побыту беларусаў і прыроды Віцебшчыны[16].

  1. ^ а б КОВАЛЕВСКАЯ // Большая российская энциклопедия (рас.)Москва: Большая российская энциклопедия, 2004.
  2. ^ а б в Ковалевская, Софья Васильевна (рас.) // Русский биографический словарьСПб: 1903. — Т. 9. — С. 20—21.
  3. ^ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  4. ^ а б в Sonja Kovalevsky (шв.) — 1917.
  5. ^ Hedvig Eleonora kyrkoarkiv, Död- och begravningsböcker, SE/SSA/0006/F I/14 (1890-1893), bildid: 00012484_00072 — С. 73.
  6. ^ а б Kowalevski, SOPHIESvenskagravar.se.
  7. ^ а б Sten nr 587 – Sophie Kowalevskinorrabegravningsplatsen.se.
  8. ^ а б KULTURGRAVAR.SE STOCKHOLMS LÄN Norra begravningsplatsen Solna sydvästra delen Sonja Kovalevskykulturgravar.se.
  9. ^ а б Ковалевская, Софья Васильевна (рас.) // Энциклопедический словарьСПб: Брокгауз — Ефрон, 1895. — Т. XVа. — С. 499—500.
  10. ^ а б Kowalewsky, Sofie, f. 1853 i Ryssland, Professor // Swedish Census 1890 (шв.)Riksarkivet.
  11. ^ Ковалевская Софья Васильевна // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1973. — Т. 12 : Кварнер — Конгур. — С. 356.
  12. ^ Hedvig Eleonora kyrkoarkiv, Död- och begravningsböcker, SE/SSA/0006/F I/14 (1890-1893), bildid: 00012484_00072 — С. 73.
  13. ^ Кавалеўская Соф’я Васільеўна // Матэматычная энцыклапедыя. — Менск: Тэхналогія, 2001. ISBN 985-458-059-8
  14. ^ Кавалеўская Соф’я Васільеўна // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 517.
  15. ^ Кавалеўская Софія Васільеўна // Беларусь: энцыкл. даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 1995. С. 352.
  16. ^ а б «Пры расстанні ён мяне пацалаваў...»(недаступная спасылка) // «Культура» № 10 (930), 6 сакавіка 2010
  17. ^ Саўко М. П. Кароткі нарыс гісторыі культуры Беларусі: Вучэб.-метад. дапаможнік. / М. П. Саўко, М. А. Бобер, В. І. Карнацкая. — Мн., БГМУ, 2003, — 134 с. ISBN 985-462-201-0. [1](недаступная спасылка)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]