Перайсьці да зьместу

Смалярня (Старадароскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Смалярня
лац. Smalarnia
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Старадароскі
Сельсавет: Языльскі
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1792
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°0′4″ пн. ш. 28°2′35″ у. д. / 53.00111° пн. ш. 28.04306° у. д. / 53.00111; 28.04306Каардынаты: 53°0′4″ пн. ш. 28°2′35″ у. д. / 53.00111° пн. ш. 28.04306° у. д. / 53.00111; 28.04306
Смалярня на мапе Беларусі ±
Смалярня
Смалярня
Смалярня
Смалярня
Смалярня
Смалярня

Смаля́рня[1] — былая вёска ў Старадароскім раёне Менскай вобласьці. Смалярня ўваходзіць у склад Языльскага сельсавету. Назва паходзіць ад слова «смала». Калісьці тут гналі смалу і дзёгаць.

Вядома з XIX стагодзьдзя. У 1897 годзе засьценак Смалярня (Наумінск) Горкаўскай воласьці Бабруйскага павету, 10 двароў, 71 жыхар. У 1908 годзе налічвала 12 двароў (60 жыхароў). У 1917 годзе ў засьценку Смалярня пражывала 18 жыхароў. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Улада Саветаў». У гады Другой сусьветнай вайны вёска часткова спалена. У дадзены момант не існуе.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 455