Перайсьці да зьместу

Сарагоса

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Сараґоса»)
Сарагоса
гішп. Zaragoza
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць Арагон
Правінцыя Сарагоса
Кіраўніцтва і ўлада
mayor of Zaragoza[d] Jorge Azcón[d]
Заканадаўчы орган Zaragoza City Council[d]
Геаграфія
Плошча 973,78 км²
Вышыня НУМ 199 м
Часавы пас
Каардынаты 41°39′ пн. ш. 0°53′ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 702 090 чал. (2010)
Этнахаронімы zaragozano, zaragozana, Saragossà, Saragossana, zaragozanu[1], zaragozana[1], zaragozano[1], zaragozanos[1], zaragozanes[1], zaragozanos, zaragozanas і سَرَقُسْطِيٌّ
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 976
Паштовы індэкс 50001–50022
Нумарны знак Z
Сайт zaragoza.es
Сарагоса на мапе Гішпаніі
Сарагоса
Сарагоса
Сарагоса

Сараґо́са (па-гішпанску: Zaragoza) — горад на поўначы Гішпаніі на рацэ Эбры, сталіца аднайменнае правінцыі й Аўтаномнае Супольнасьці Арагон. Насельніцтва на 2004 год — 641 581 жыхар. У 2008 годзе ў Сарагосе адбылася выстава Expo 2008, сусьветная выстава на вадзе. Горад быў таксама кандыдатам на званьне культурнай сталіцы Эўропы ў 2016 годзе.

Горад славіцца сваім фальклёрам, вядомы мясцовай кухняй і архітэктурнымі помнікамі, як то Базыліка дэль Піляр, Сабор Ля Сэо і палац Альхафэрыя. Ля Сэо й Альхафэрыяя, а таксама некалькі іншых будынкаў зьяўляюцца часткай Помнікаў стылю мудэхар у Арагоне, які зьяўляецца аб’ектам Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Сарагоса была заснавана рымлянамі ў 24 годзе да н. э. пад назовам Калёнія Цэзараўгуста (лац. Colonia Caesaraugusta), ад якога адбылася ейная цяперашняя назва. У 380 годзе ў Сарагосе адбыўся ўсеагульны хрысьціянскі сынод[2].

У 712—713 гадох горад быў заваяваны арабамі. З VIII стагодзьдзя Сарагоса належала Кордаўскаму халіфату й служыла маўрытанскім фарпостам у барацьбе супраць хрысьціянскіх каралеўстваў паўночнай Гішпаніі. Пасьля распаду халіфату Сарагоса стала цэнтрам самастойнай мусульманскай дзяржавы, перш чым была заваявана ў 1118 годзе каралём Арагона й Навары Альфонса I падчас Рэканкісты й пасьля стала квітнеючай сталіцай ягонага каралеўства. Маўраў сілком перасялілі з гораду ў прадмесьце, дзе яны стварылі сваё паселішча. Маўрытанская архітэктура гораду была пашкоджана й амаль не перабудавана.

Пасьля аб’яднаньня Гішпаніі ў канцы XV стагодзьдзя горад страціў сваё значэньне, але праславіўся падчас Гішпанскай вайны за незалежнасьць гераічнай абаронай супраць французаў, які імкнуліся ўварвацца ў яго з 1808 па 1809 гады, калі загінула каля 50 тысячаў абаронцаў гораду. Абаронай гораду кіраваў нашчадак старадаўняга арагонскага шляхецкага роду Хасэ Рэбальледа дэ Паляфокс і Мэльці. Ён ня быў вайскоўцам, але падчас паўстаньня ў Сарагосе быў абвешчаны генэрал-капітанам і пасьпяхова кіраваў абаронай Сарагосы амаль 9 месяцаў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Сарагосасховішча мультымэдыйных матэрыялаў