Дэвальвацыя
Дэвальва́цыя — зьніжэньне залатога зьместу грашовай адзінкі ва ўмовах залатога стандарту. У сучасных умовах тэрмін ужываецца для сытуацыяў значнага зьніжэньня курсу нацыянальнай валюты адносна цьвёрдых валют (звычайна, даляру ЗША, эўра, SDR). Дэвальвацыя разглядаецца як інструмэнт цэнтральных банкаў у кіраваньні нацыянальнай валютай, супрацьлеглы рэвальвацыі.
Ва ўмовах ваганьня валютнага курсу не адбываецца прамога афіцыйнага прызначэньня каштоўнасьці нацыянальнай валюты. Цэнтральны банк можа хіба ўскоснымі мэтадамі (валютнымі інтэрвэнцыямі) зьмяняць курс. У гэтых умовах дэвальвацыя будзе ня вынікам прыняцьця афіцыйнага дакумэнту, а вынікам зьмяненьня каштоўнасьці валюты пад узьдзеяньнем рынкавых мэханізмаў.
Найбольшыя дэвальвацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сьпіс найбольшых дэвальвацыяў пасьля 1990 року[1].
| Краіна | Рок | Велічыня, % |
|---|---|---|
| |
2011 | 54,4 |
| 2002 | 54 | |
| 1992 | 54 | |
| 1998 | 38 | |
| |
1999 | 37 |
| 1998 | 37 | |
| 1995 | 36 | |
| 1997 | 34 | |
| 1999 | 33 | |
| 2002 | 29 | |
| 1999 | 29 |
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Курс беларускага рубля з 2009 году прывязаны да «кошыку валют», у які ўваходзяць даляр ЗША, эўра і расейскі рубель.[2] На 2011 год калідор ваганьняў курсу беларускага рубля адносна кошыка валют устаноўлены ў межах ±12%[3]. 23 траўня 2011 году Беларусь пабіла сусьветны рэкорд па дэвальвацыі нацыянальнай валюты — рубель быў дэвальваваны на 54,4%. Беларуская дэвальвацыя, паводле зьвестак Сусьветнага банку, стала самай вялікай за 20-гадовую сусьветную гісторыю, абагнаўшы этыёпскую 1992 году і аргентынскую 2002 году[1].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |