Перайсьці да зьместу

Саюз беларускіх пісьменьнікаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «СП Беларусі»)
Саюз беларускіх пісьменьнікаў
Абрэвіятура СБП
Дата ўтварэньня 8 чэрвеня 1934 (90 гадоў таму)
Тып творчае
Юрыдычны статус грамадзкае аб’яднаньне
Мэта Абарона правоў і зацікаўленасьцяў пісьменьнікаў
Штаб-кватэра Санаторый-прафілякторый «Іслач», катэдж №3
Месцазнаходжаньне в. Ракаў, Валожынскі раён, Менская вобласьць
Каардынаты 53°57′58.30″ пн. ш. 27°03′36.03″ з. д. / 53.9661944° пн. ш. 27.0600083° з. д. / 53.9661944; -27.0600083
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Сяброўства 400 (2014)
Афіцыйныя мовы беларуская
Старшыня Барыс Пятровіч
Кіроўны орган Рада
Зьвязаныя кампаніі Часопіс «Дзеяслоў», газэта «Літаратурная Беларусь»
Сайт lit-bel.org
Колішняя назва Саюз пісьменьнікаў Беларусі (да 1994 г.)

Саю́з белару́скіх пісьме́ньнікаў — грамадзкае аб’яднаньне прафэсійных пісьменьнікаў Беларусі, створанае ў чэрвені 1934 году.

Спрыяе моладзі ў напісаньні мастацкіх твораў, разьвіцьцю жанраў, стыляў і формаў літаратуры праз мацаваньне сувязяў з замежжам, распаўсюду беларускай літаратуры і беларускай мовы. Творчая праца вядзецца праз сэкцыі: паэзія, проза, крытыка і літаратуразнаўства, дзіцячая і юнацкая літаратура, мастацкага перакладу, літаратурныя ўзаемасувязі, нарыс і публіцыстыка.

  • Зьезд. Склікаецца аднойчы на 5 год. Правамоцны пры ўдзеле больш як паловы чальцоў саюзу. Ухваляе пастановы простай большасьцю галасоў прысутных. Абірае старшыню, Раду і Рэвізійную камісію.
  • Рада. Зьбіраецца штоквартал. Кіруе маёмасьцю, зацьвярджае расклад працы і памеры акладаў супрацоўнікаў. Вызначае супрацу зь іншымі ўстановамі, прысуджае літаратурныя ўзнагароды. Ухваляе заснаваньне падпарадкаваных юрыдычных асобаў, зацьвярджае іх статуты і кіраўнікоў. Зацьвяржае кіраўнікоў абласных суполак.
  • Рэвізійная камісія. Засядае двойчы на год. Правярае грашовую справаздачнасьць саюза, яго суполак і падпарадкаваных ўстановаў.

У 1945 г. налічвалася 45 сябраў, на травень 2001 г. — 505[1]. 19 сябрам СП было прысвоена званьне Народных пісьменнікаў і паэтаў; 3-ом — Народных артыстаў; 41-му — заслужаных дзеячоў культуры Беларусі. Ляўрэатамі Дзяржаўнай прэміі Беларусі сталі 101 сябра арганізацыі. Ляўрэаткай Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры стала сябра саюзу беларускіх пісьменьнікаў Сьвятлана Алексіевіч.

1 кастрычніка 2021 году Вярхоўны суд Беларусі задаволіў пазоў Міністэрства юстыцыі Беларусі пра закрыцьцё Саюзу беларускіх пісьменьнікаў за непадачу запатрабаваных дакумэнтаў пра дзейнасьць зь 2018 году. Пры гэтым, ліст з патрабаваньнем прыйшоў у СБП 13 ліпеня, а 14 ліпеня Сьледчы камітэт Беларусі апячаў сядзібу, што зрабіла немагчымым выемку адтуль дакумэнтаў для перадачы[2].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]