Гандбол на Гомельшчыне зьявіўся ў 1950-х гадох. Тады ў 1957 годзе мужчынская каманда Гомлю ўзяла ўдзел у першынстве БССР па гандболе ў фармаце 11×11, заняўшы выніковае другое месца. Зь цягам часу гандболам пачалі займацца ў Гомельскім пэдагагічным ўнівэрсытэце імя Чкалава, Беларускім інстытуце чыгункі ды ў іншых калектывах фізкультуры. У 1961 годзе ў горадзе прайшло першае ў Беларусі першынство сярод юнакоў і дзяўчат, дзе прадстаўнікі Гомлю сталі чэмпіёнамі.
Мясцовая каманда пасьля гэтага стала займала месцы сярод прызэраў айчыннага першынства, а ў 1970 годзе ўзяла ўдзел у чэмпіянаце СССР у клясе «А» другога дывізіёну. Пасьля атрыманьня незалежнасьці краіны, «Гомель» час ад часу вылучаў гульцоў у моладзевыя зборныя Беларусі на міжнародныя спаборніцтвы. Каманда зважаецца дружынай другога эшалёну. Клюб часта здабываў толькі бронзавыя мэдалі, пры гэтым часам гэта рабілася некалькі сэзонаў запар, як то з 2014 па 2018 гады, а таксама з 2021 па 2023 гады.