Фрыцыс Розіньш
Выгляд
Фрыцыс Розіньш | |
па-латыску: Fricis Roziņš | |
старшыня выканкаму Рады працоўных, салдацкіх і безьзямельных дэпутатаў Латвіі (Рэспублікі Іскалату) | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
19 сакавіка 1870 воласьць Пурмсату, Курзэмэ, Расейская імпэрыя |
Памёр: |
7 траўня 1919 воласьць Лузнава, ЛССР |
Фры́цыс Розіньш або Фры́дрых Розіньш (па-латыску: Fricis Roziņš, меў мянушку Āzis (Казёл); 1870—1919) — латыскі марксіст і рэвалюцыянэр, выдавец і журналіст. У 1891—1897 вучыўся ў Тартускім унівэрсітэце.
Са сьнежня 1917 да лютага 1918 гг. быў старшынём Рады працоўных, салдацкіх і безьзямельных дэпутатаў Латвіі (Рэспублікі Іскалату). З сакавіка 1918 г. — намесьнікам народнага камісарыяту па справах нацыянальнасьцяў РСФСР; быў таксама сябрам Прэзыдыюму Ўсерасейскага цэнтральнага выканаўчага камітэту (УЦВК). У 1919 г. камісарам земляробства ва ўрадзе Савецкай Латвіі.
Пахаваны ў Рызе.