Перайсьці да зьместу

Александру Чыкылдэў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Аляксандру Чыкылдэў»)
Александру Чыкылдэў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 ліпеня 1997(1997-07-08)[1] (29 гадоў)
Рост 178 см
Пазыцыя атакуючы паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Унівэрсытаця Краёва
Нумар 20
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2016—2018 Вііторул Канстанца 42 (1)
2018—2021 Унівэрсытаця Краёва 106 (29)
2021—2024 Галатасарай 33 (4)
2022—2023 → Ітыгад Кальба[d] 26 (4)
2023—2024 → Коньяспор 31 (1)
2024—4 Унівэрсытаця Краёва 25 (4)
Зборныя
2015 Румынія (да 18)[d] 1 (0)
2015—2016 Румынія (да 19)[d] 8 (1)
2017—2019 Румынія (да 21)[d] 15 (2)
2018—4 Румынія 39 (4)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
9 лістапада 2025.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
6 чэрвеня 2026.

Алекса́ндру Чыкылдэ́ў (па-румынску: Alexandru Cicâldău; нар. 8 ліпеня 1997 году) — румынскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Ўнівэрсытаця» з Краёвы і нацыянальнай зборнай Румыніі.

Выхаванец акадэміі Георгія Хаджы. Сваю кар’еру пачаў у 2016 годзе складзе клюбу «Вііторул». Ужо з сэзону 2017—2018 гадоў замацаваўся ў пачатковам складзе каманды. Па сэзоне ўмовіўся з клюбам «Унівэрсытаця» з Краёвы, дзе атрымаў кашулю з нумарам 10[2]. Паводле паведамленьняў СМІ, клюб мусіў выдаткаваць на гэты пераход ад 750 тысячаў да 1 мільёна эўра[3][4][5]. Дэбют гульца прыпаў на прагуляны матч Супэркубка Румыніі супраць ЧФР[6]. Чыкылдэў адразу замацаваўся ў першым складзе каманды. Улетку 2019 году, не зважаючы на цікавасьць да паўабаронцы з боку замежных клюбаў, пагадзіўся падоўжыць кантракт да 2025 году[7]. 31 студзеня 2020 году ўпершыню адзначыўся дублем у матчы супраць «Газ Мэтану»[8]. 28 чэрвеня ён забіў пераможны гол у выязным пераможным матчы супраць чэмпіёну ЧФР[9]. Агулам за сэзон у мясцовым першынстве Чыкылдэў запісаў на свой рахунак 14 галоў, аднак у апошнім туры перамогу ў розыгрышу з рук «Унівэрсытаці» выдраў ЧФР.

24 ліпеня 2021 году гулец далучыўся да турэцкага клюбу «Галатасарай», склаўшы дамову тэрмінам на пяць гадоў. Паводле зьвестак, сума дамовы склала 6,5 мільёнаў эўра, а таксама ў дадатак 2 мільёны эўра ў якасьці бонусаў[10][11]. Запачаткаваў выступы ў турэцкім першынстве 16 жніўня ў матчы супраць «Гірэсунспора» (2:0), адзначыўшыся гол з пэнальці[12]. Празь месяц згуляў у матчы Лігі Эўропы супраць італьянскага «Ляцыё». 27 жніўня 2022 году румын накіраваўся ў арэнду ў эмірацкі клюб «Ітыгад» на адзін сэзон[13]. Па заканчэньні арэнды зноў быў запазычаны, але гэтым разам іншым турэцкім клюбам «Коньяспорам»[14].

Бліжэй да закрыцьця летняга трансфэрнага вакна 2024 году, калі пераход гульца ў «Вэстэрлё» не адбыўся[15], паведамлялася, што «Галатасарай» можа адпусьціць футбаліста ў арэнду ў «Пэтролул»[16]. 9 верасьня стала вядома, што паўабаронца перахапіла краёўская «Ўнівэрсытаця»[17].

Свой першы выклік да шыхтаў нацыянальнай зборнай Румыніі атрымаў у сакавіку 2018 году[18]. 24 чысла таго ж месяца дэбютаваў у таварыскім матчы супраць зборнай Ізраілю, зьявіўшыся на замену на 83-й хвіліне[19].

«Вііторул»:

«Унівэрсытаця»:

  1. ↑ Alexandru Cicaldau // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ↑ «Alexandru Cicâldău, jucătorul Științei pentru 4 ani!». CS Universitatea Craiova.
  3. ↑ «Cicâldău a părăsit cantonamentul Viitorului și vine la București să semneze cu noua echipă!». Gazeta Sporturilor.
  4. ↑ «Transfer URIAS in Liga 1! Unul dintre cei mai doriti jucatori a ales-o pe Craiova dupa ce a refuzat FCSB si CFR Cluj! Anuntul diminetii». Sport.ro.
  5. ↑ «Câţi bani primeşte Hagi pentru transferul lui Cicâldău. Suma care l-a convins pe „Rege“ să-şi vândă unul dintre cei mai buni fotbalişti la Craiova». ProSport.
  6. ↑ «CFR Cluj a câștigat Supercupa României 2018». Romanian Football Federation.
  7. ↑ «Cicaldău și-a prelungit contractul cu Universitatea Craiova până în 2025». Libertatea
  8. ↑ «Alexandru Cicâldău, după prima "dublă" din carieră: „Exersez mult la antrenamente“» (недаступная спасылка). Fanatik.ro.
  9. ↑ «A dat golul victoriei în Gruia, dar şi-a certat colegii: „Nu e permis aşa ceva! Se putea termina totul!“». Digi Sport.
  10. ↑ «Alexandru Cicaldau Galatasaray’da!». Galatasaray S.K.
  11. ↑ «8,5 milioane de euro pentru un fotbalist din Liga 1» (недаступная спасылка). Telekom Sport.
  12. ↑ «Giresunspor - Galatasaray » Nebunie! Cicâldău, gol la debut! Apoi a sărit să despartă doi colegi aflați la un pas de bătaie». Gazeta Sporturilor
  13. ↑ «Profesyonel futbolcumuz Alexandru Cicâldău’nun geçici transferi hakkında». Galatasaray S.K.
  14. ↑ «Alexandru Cicâldău a plecat de la Galatasaray! Mijlocașul a fost prezentat la echipa din Super Lig». ProSport.
  15. ↑ «Galatasaray’da beklenen ayrılık gerçekleşiyor! Takım bulundu…». Fanatik
  16. ↑ «Anunțul făcut de Petrolul despre Alex Cicâldău». Digi Sport.
  17. ↑ «Mihai Rotaru sparge banca! Cât plătește Craiova pentru transferul lui Cicâldău - Mutarea e definitivă, pe 4 ani». Gazeta Sporturilor.
  18. ↑ «27 de jucători convocați pentru „dubla“ cu Israel și Suedia». Romanian Football Federation.
  19. ↑ «Israel – România 1–2. Tricolorii au revenit spectaculos și câștigă primul amical al anului». Digi Sport.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]