Рымавід
Герб «Ляліва» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | па 1413 |
Бацькі | Кайлікін[d] |
Дзеці | Юры, Алехна |
Рымавід (? — па 1413) — літоўскі баярын. На Гарадзельскай уніі атрымаў герб «Ляліва». Пачынальнік родаў Забярэзінскіх і Аляхновічаў.
Імя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рыма (Rimo) і Від (Wid) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -рым- (імёны ліцьвінаў Рымель, Рыман, Рымунд; германскія імёны Riemel, Rimann, Rimund) паходзіць ад гоцкага rimis 'спакой, стрыманасьць, непарухлівасьць'[2], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[3]. Такім парадкам, імя Рымавід азначае «непарушная моцнасьць»[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: cum Johanne Rymowydowicz[5]; Johannes Rimouidouicz[6], Johannem Rymowidowicz[7] (Johannes Rymowydowicz[8]; 2 кастрычніка 1413 году).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зь літоўскага баярскага роду. Відаць, быў у сваяцтве з Манівідам, Гедыгольдам і Вяжам[9].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1273, 1563.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 25.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 54.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 57.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 70.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 171.
- ^ Пазднякоў В. Аляхновічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 225.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)