Робін Райт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Робін Райт
Robin Wright 2009.jpg
Дата нараджэньня 8 красавіка 1965(1965-04-08)[1][2][3][4] (56 гадоў)
Месца нараджэньня Далас
Грамадзянства ЗША
Месца вучобы вышэйшая школа імя Ўільяма Гаўарда Тафта
Занятак акторка, мадэлька, кінаакторка, тэлеактор, кінарэжысэрка, тэлепрадусар і кінапрадусарка
Дзеці Дылан Пэн і Гопэр Пэн
Узнагароды
IMDb ID nm0000705

Робін Гэйл Райт (па-ангельску: Robin Gayle Wright; нарадзілася 8 красавіка 1966 году) — амэрыканская акторка і рэжысэрка. Яна восем разоў была намінаваная на прэмію «Эмі», а таксама зьяўляецца ляўрэаткай прэміяў «Залаты Глёбус» і «Спадарожнік», дзякуючы працы на тэлебачаньні. Мае дачку Дылан Пэн, якая таксама зьяўляецца акторкай, і сына Гопэра. Шон Пэн зьяўляецца бацькам ейных дзяцей.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзілася ў Даласе, штат Тэхас, у сям’і супрацоўніка фармацэўтычнае кампаніі і спэцыялістам па продажу касмэтыкі. Аднак, гадавалася акторка ў Сан-Дыега, штат Каліфорнія. Ужо з 14 гадоў пачала працаваць у мадэльнае індустрыі.

Упершыню Райт прыцягнула ўвагу за ролю ў дзённай мыльнай опэры тэлеканалу NBC «Санта-Барбара», выконваючы ролю Келі Кэпўэл з 1984 па 1988 гады. Затым яна перайшла да ўдзелу ў кіно, зьняўшыся ў рамантычнай камэдыйнай прыгодніцкай стужцы «Прынцэса-нявеста» (1987). Дзякуючы гэтае ролі, Райт зьведала далейшы посьпех у кінаіндустрыі, выканаўшы галоўныя ролі ў такіх фільмах, як то рамантычныя драмы «Форэст Гамп» (1994) і «Пасланьне ў бутэльцы» (1999), супергеройская драма-трылер «Нязломны» (2000), гістарычная драма «Змоўца» (2010), біяграфічная спартовая драма «Чалавек, які зьмяніў усё» (2011), загадкавы трылер «Дзяўчына з татуiраваньнем дракону» (2011), біяграфічная драма «Эвэрэст» (2015), супергеройскі фільм «Цуда-жанчына» (2017) і навукова-фантастычны фільм «Бегун па лязе 2049» (2017). У красавіку 2019 году было абвешчана, што Райт дэбютуе ў якасьці рэжысэркі паўнамэтражнага фільму «Зямля»[5]. Акрамя таго, Райт павінна выканаць у гэтым фільме галоўную ролю.

Райт зьнялася ў ролі Клэр Андэрўуд у звышпапулярным сэрыяле Netflix «Картачны домік», за ўдзел у якім у 2013 годзе яна атрымала прэмію «Залаты Глёбус» за найлепшую жаночую ролю. Цікава, што гэта сталася першым выпадкам, калі прэмія была ўручаная акторцы за ўдзел у сэрыяле на ўэб-плятформе. У 2016 годзе Райт зьяўлялася адной з самых высокааплатных акторак у ЗША, зарабляўшы 420 тысячаў даляраў за адную сэрыю ў сэрыяле «Картачны домік»[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]