Джэніфэр Гарнэр
Джэніфэр Гарнэр | |
| Дата нараджэньня | 17 красавіка 1972 (53 гады) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | тэлеактор, кінапрадусарка, кінарэжысэрка, тэатральная акторка, кінаакторка |
| Бацька | William John Garner[d] |
| Маці | Patricia Ann English[d][1] |
| Дзеці | Ваялет Афлек[d], Сэрафіна Афлек[d] і Сэм Афлек[d] |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0004950 |
Джэ́ніфэр Эн Га́рнэр (па-ангельску: Jennifer Anne Garner; нарадзілася 17 красавіка 1972 году) — амэрыканская акторка. Былая жонка актора Бэна Афлека.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзілася ў Г’юстане ў штаце Тэхас, але гадавалася ў Чарлзтане штату Заходняй Вірджыніі. Мае дзьвюх сясьцёр[2]. Навучалася тэатральнаму мастацтву ў Дэнісанскім унівэрсытэце, а пачала тэатральную кархеру апасьля ў Нью-Ёрку. Дэбютавала на экране ў тэлевізійнай адаптацыі раману «Зоя» працы Даніелы Стыл. У 2000 годзе Гарнэр выканала ролю ў стоўнэр-фільме «Чалан, дзе мой самаход?». Згуляла дробную ролю ў ваеннай драме «Пэрл-Гарбар» (2001).
Гарнэр прыцягнула ўвагу, дзякуючы выкананьню ролі афіцэра ЦРУ Сыднэй Брыстаў у тэлесэрыяле каналу ABC «Шпегунка», які выходзіў у этэр з 2001 па 2006 гады[3]. За сваю працу над сэрыялам яна здабыла «Залаты Глёбус» за найлепшую жаночую ролю ў драматычным тэлесэрыяле і прэміі Гільдыі кінаактораў ЗША за найлепшую жаночую ролю драматычным тэлесэрыяле. Дадатковую ўхвалу атрымала за выступ ў рамантычнай камэдыі «З 13 у 30» (2004). У гэтыя ж часы акторка падпісалася на выкананьне ролі пэрсанажа кінасусьвета Marvel Электра. Гэтыя супэргеройскія фільмы ўлачалі «Дэрдэвіл»[4] (2003) і «Электра» (2005). Тым ня менш, Гарнэр не закінула выкананьні роляў ў камэдыйных фільмаў, якія мелі камэрцыйны посьпех. Гэтак акторка зьявілася ў драматычным фільме «Джуна» і рамантычных камэдыях «Прывіды колішніх сябровак» (2009) і «Дзень сьвятога Валянціна» (2010).
Гарнэр выканала галоўныя ролі у фантастычных фільмах «Вынаходзтва хлусьні» (2009) і «Незвычайнае жыцьцё Тымаці Грына» (2012). За выкананьне ролі ў біяграфічнай драме «Даласкі клюб пакупнікоў» (2013) Гарнэр атрымала намінацыю на прэмію Гільдыі кінаактораў ЗША за выдатны акторскі склад у гульнявым кіно. Наступнымі фільмамі Гарнэр сталіся камэдыя «Аляксандар і жудасны, жахлівы, нядобры і вельмі дрэнны дзень» (2014), драма «Цуды зь нябёсаў» (2016) і камэдыйная драма «Твой Сайман» (2018).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
- ↑ Connelly, Chris (September 11, 2007). «The Zen of Jen (and Ben)». Marie Claire.
- ↑ Binelli, Mark (February 14, 2002). «Jennifer Garner: Spy Girl». Rolling Stone.
- ↑ McCarthy, Todd (February 13, 2003). «Daredevil». Variety.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Джэніфэр Гарнэр (анг.) на сайце IMDb