Джыліян Андэрсан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Джыліян Андэрсан
па-ангельску: Gillian Anderson
Gillian Anderson 2013 (cropped).jpg
Джыліян Лі Андэрсан у 2013
Дата нараджэньня 9 жніўня 1968 (50 гадоў)
Месца нараджэньня Чыкага, Ілінойс, ЗША
Прафэсія актор, грамадзкі дзяяч, пісьменьнік, сьпявак
Кар’ера 1986 — цяперашні час
Кірунак фантастыка, драма
Узнагароды Залаты глёбус (1997, 2008)
IMDb ID nm0000096
Сайт www.gilliananderson.ws

Джыліян Лі Андэрсан (па-ангельску: Gillian Leigh Anderson; нарадзілася 9 жніўня 1968 году) — амэрыкана-брытанская акторка і пісьменьніца. Яе найбольш вядомыя ролі — спэцыяльны агент ФБР Дана Скалі ў сэрыяле «Незразумелыя справы», злая сьвецкая Лілі Барт у фільме Тэрэнса Дэвіса «Дом весялосьці» (2000), і пані Дэдлак у фільме Чарльза Дыкенса «Халодны дом». Сярод дасягаў — узнагароды, Андэрсан выйграла прэмію Эмі, Залаты глёбус і дзьве ўзнагароды Гільдыі кінаактораў Брытаніі.

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Андэрсан зьяўляецца калекцыянэрам мастацтва. Яе калекцыя ўключае ў сябе працы такіх артыстаў, як Дыяна Арбус, Хелен Левіт, Сінды Шэрман, Франчэска Клемэнтэ й інш. Дж. Андэрсан выйшла замуж за свайго першага мужа, Клайда Клоц, які быў памочнікам арт-дырэктара пад час здымак карціны «Незразумелыя справы», 1 студзеня 1994 году, на Гаваях паводле будыйскай цырымоніі. Іх дачка Пайпер Мару, нарадзілася верасьня 1994. Андэрсан і Клоц разьвяліся ў 1997 годзе. У сьнежні 2004 году Андэрсан выйшла замуж за Джуліяна Азана, рэжысэра-дакумэнталіста, недалёка ад узьбярэжжа Кеніі. Андэрсан абвясьціла іх развод 21 красавіка 2006 г. Андэрсан і былы каханак Марк Грыфіц маюць двое сыноў: Оскар, нарадзіўся ў лістападзе 2006, і Фэлікс, які нарадзіўся ў кастрычніку 2008 году. Яна скончыла свае адносіны зь ім ў 2012 годзе. Андэрсан мае некалькі татуіровак. Усе зь іх, як яна апісала, у нейкай меры пра «спакой, розум, правільные дзеяньні».

Паходжаньне, маладосьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Андэрсан нарадзілася ў Чыкага, штат Іліной, ЗША. Яе маці Размары Андэрсан (у дзявоцтве Лэйн), кампутарны аналітык, і тата Гамер Эдвард «Эд» Андэрсан Трэці, які валодаў кампаніяй па продажы фільмаў. Яна мае ангельскае, нямецкае і ірляндзкае паходжаньне. Неўзабаве пасьля яе нараджэньня, яе бацькі пераехалі ў Пуэрта-Рыка на працягу 15 месяцаў, а затым у Лёндан, Брытанія. Сям’я зрабіў перасяленьне так, што яе бацька мог наведваць кінашколу Лёндану. Андэрсан правяла сваё дзяцінства ў паўночным Лёндане. Яна была вучаніцай пачатковай школы. Калі Андэрсан было 11 гадоў, яе сям’я пераехала зноў, на гэты раз у ЗША, штат Мічыган, места Грандрэпіц. Тым ня менш, яны па-ранейшаму мелі кватэруа ў Лёндане, дзе Андэрсан правяла лета. У Грандрэпіц, яна вучылася ў школе.

Пасьля пераезду ў Грандрэпіц Андэрсан адправілася ў бунтарскі рух ЗША. Яна каштавала наркотыкі, знаёмілася са старэйшымі хлопцамі і мела панк-выгляд (афарбоўвала валасы рознымі колерамі, галіла бок сваёй галавы, мела пірсінг носа і ўсё адзеньне было чорным).

Пасьля заканчэньня сярэдняй школы ў 1986 годзе яна прыняла ўдзел у тэатральную вучэльню пры Ўнівэрсытэце Дэ Пола ў Чыкага, дзе яна атрымала ступень бакаляўра выяўленчых мастацтваў ў 1990 годзе. Андэрсан таксама ўдзельнічала Дж. Андэрсан старэйшая з усіх дзяцей: брата Арона і сястры Зоі. Яе брат Арон — які захварэў і памёр у 2011 годзе ад пухліны галаўнога мозгу, ва ўзросьце 30. Арон быў ды-джэем, настаўнікам і практыкуючым будыстам. Яе сястра Зоя зьяўляецца керамістам, яе Дж. Андэрсан называе «выключным мастаком». Зоя разбэшчаная (што дазволена ў ЗША) і ажанілася на сваёй жанчыне.

Дарослае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1990-я гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Андэрсан пераехала ў Новы-Ёрк, калі ёй было 22 гады, каб мець грошы для сябе, калі яна пачала сваю кар’еру, Андэрсан працавала афіцыянткай. Яна пачала сваю кар’еру з граньня ў тэатрах. Дж. Андэрсан пераехала ў Лёс-Анджэлес ў 1992 годзе. У тым жа годзе яна зьявілася ў сваім першым поўнамэтражным фільме, у галоўнай ролі Карэн Ален і Тэс Харпер — фільм драма зьяўляецца адаптацыяў гульні.

Першым посьпехам для Дж. Андэрсан стала граньне ў сэрыяле Кляса 96, на тэлевізійнай сетцыФокс. У выніку гэтага на яе зьвярнулі ўвагу й прапанавалі ролю ўсэрыяле Незразумелыя справы. Яна адразу згадзілася, бо Дж. Андэрсан у першы раз за доўгі час далі сцэнар, дзе ўдзельнічае моцная, незалежная, разумная жанчына, як галоўны герой. Вытворца Крыс Картэр хацеў наняць яе, але Фокс хацеў кагосьці з большым вопытам працы на тэлебачаньні і большай сэксуальнай прывабнасьці. Фокс хацеў разглядаць далей акторак, але Картэр стаяў за Андэрсан, і яна ў рэсьце рэшт прынята для граньня ролі спэцыяльная агент ФБР Даны Скалі. Андэрсан думала, што доўга гэты сэрыял ня будзе здымацца, але гэта зацягнулася надоўга. Бадай стала для яе найбольшым посьпехам у жыцьці. Акрамя сэрыяла Незразумелыя справы, Дж. Андэрсан зьнялася ў дзьвюх фільмах зьнятых на падставе сэрыялу, выпушчаныя ў 1998 годзе і 2008. У свой час з-за граньня ў сэрыяле Незразумелыя справы, Андэрсан заваявала мноства ўзнагарод за яе ролю спэцыяльнага агента Скалі, у тым ліку прэміі Эмі за выдатную вядучую акторку ў драматычным сэрыяле, Залаты глёбус за лепшую жаночую ролю ў драматычным тэлесэрыяле, дзьве ўзнагароды Гільдыі кінаактораў.

2000-я гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля пачала сваю кар’еру на сцэне, Андэрсан атрымала міжнароднае прызнаньне за яе ролю ў якасьці спэцыяльнага агента ФБР Даны Скалі ў амэрыканскім навукова-фантастычным сэрыяле Незразумелыя справы для ўсіх дзевяці сэзонаў (1993—2002 гады). Акрамя таго ейная дзейнасьць уключае драмы Магутны кельт (2005), Апошні кароль Шатляндыі (2006), Танцор цені (2012) і два фільма на падставе сэрыяла Незразумелыя справы: Барацьба за будучыню (1998) і Хачу верыць (2008).

Таксама Дж. Андэрсан грала ў тэлевізіі: Любы чалавечага сэрца, Барвовы пялёстак і Белы. У 2013 годзе Андэрсан пачаў галоўнай ролі, як Стэла Гібсан у тэлесэрыяла Бібісі па крымінальнай тэматыцы. Пад час здымак Дж. Андэрсан стала выканаўчым спраўнікам сэрыяла пал час другога сэзону. Акрамя кіно і тэлебачаньня, Андэрсан грала на сцэну ў тэатрах і атрымала ўзнагароды і прызнаньне крытыкаў. Яе праца ў тэатры ўключае ў сябе граньне ў п’есе Адсутнічыя сябры — за які яна атрымала Сусьветную прэмію за лепшы дэбют, Лялечны дом — што прынесла ёй намінацыю на прэмію Лоўрэнса Аліўе, і прамалёўка Бланш Дубуа ў Аўто жаданьня — за які яна атрымала ўзнагароду — Тэатральную прэмію за лепшую жаночую ролю і атрымала сваю другую намінацыю на прэмію Лоўрэнса Аліўе за лепшую жаночую ролю.

Здымкі ў іншых карцінах не прынесьлі значнага посьпеху для Дж. Андэрсан.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Джыліян Андэрсансховішча мультымэдыйных матэрыялаў