Рацёнскі мір

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Рацёнская дамова»)

Рацё́нскі дагаво́р заключаны 23 траўня 1404 году ў Рацёнжы (Куявія) паміж Тэўтонскім Ордэнам, Польшчай і ВКЛ у выніку асабістай сустрэчы вялікага магістра Конрада фон Юнгінгена, караля Ягайлы і вялікага князя літоўскага Вітаўта.

Да заключэньня Рацёнскага дагавору крыжакі, спасылаючыся на невыкананьне Вітаўтам умовы Салінскага дагавору 1398 году аб перадачы Ордэну Жмудзі, працягвалі агрэсію супраць ВКЛ, падтрымлівалі Сьвідрыгайлу як прэтэндэнта на вялікакняскі трон. Пры гэтым яны ігнаравалі булу папы Баніфацыя IX ад 9 верасьня 1403 году, якая афіцыйна забараняла крыжовыя паходы супраць ВКЛ.

Новае пагадненьне паміж Ордэнам і ВКЛ у асноўным паўтарала ўмовы Салінскага дагавору: ВКЛ прызнавала ўсходнюю частку Жмудзі за Ордэнам; Вітаўт абавязваўся не прымаць да сябе зьбеглых жэмайтаў і дапамагаць Ордэну супраць любых ворагаў, апрача Польшчы; Ордэн мусіў садзейнічаць ВКЛ у здабыцьці Смаленску і Ноўгараду. Польшча атрымлівала права выкупу ад Ордэна Добжынскай зямлі за 40 тысяч злотых. Паводле дамовы паміж Ягайлам і Вітаўтам апошняму пажыцьцёва перадавалася Заходняе Падольле, якім у якасьці васала Вітаўта мусіў кіраваць Сьвідрыгайла. Узамен Вітаўт 20 верасьня ў Камянцы прынёс Ягайлу новую васальную прысягу.

Рацёнскі дагавор заключаны на 10 гадоў, фактычна дзейнічаў да пачатку Вялікай вайны 1409—1411 гадоў.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Алесь Белы // . — Мн.: .
  • Liv-, Est- und Kurlaendisches Urkundenbuch nebst Regesten. Hersg. v. Fr. G. von Bunge. Abt. 1. Bd. 4. 1394—1413. Dorpat, 1859.
  • Prochaska A. Codex epistolaris Vitoldi. // Monumenta medii aevi historica, res gestas Poloniae illustrantia. T. 6. Cracoviae, 1882

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]