Каралявецкая дамова 1390 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Караляве́цкая дамо́ва 1390 году — пагадненьне, падпісанае 26 траўня 1390 году падчас грамадзянскай вайны ў ВКЛ 1389—1392 гадоў жамойцкай шляхтай і прадстаўнікамі Тэўтонскага Ордэна[1]. Дэлегацыя з 30 або 31 чальцоў зь сямі жамойцкіх рэгіёнаў (Эйрагола, Kaltinėnai, Кнітува, Kražiai, Medingėnai, Расены, Viduklė) прыбылі ў Троіцын дзень[2]. Яны выказаліся ў вернасьці да «свайго караля» Вітаўта і гарантавалі свабоду гандлю для крыжакоў у Жамойці[1]. Крыжакі забясьпечылі шляхцічаў правізіяй і адзеньнем[1].

Вітаўт Вялікі вёў міжусобіцу са сваім стрыечным братам Ягайлам, вялікім князем літоўскім і каралём польскім. Дзеля таго, каб замацаваць падтрымку крыжакамі грамадзянскай вайны, 19 студзеня 1390 году Вітаўт падпісаў Лыцкую дамову, паводле якой Жамойць усутыч да ракі Нэвэжыс адыходзіла Тэўтонскаму ордэну[3]. Жамойць была неабходнай крыжакам у якасьці тэрыторыі, якая фізычна аддзяляла іх ад аб’яднаньня зь Лівонскім ордэнам на поўначы. Падтрымка жмудзінаў мела для Вітаўта ключавы характар і зьяўлялася гарантыяй выкананьня ўмоваў Лыцкай дамовы[1]. Зрэшты, Вітаўт здрадзіў крыжакам, замірыўшыся зь Ягайлам у 1392 годзе і падпісаўшы Востраўскае пагадненьне. Жамойць адыйшла крыжакам толькі ў 1398 годзе паводле Салінскага дагавору.

Каралявецкая дамова і 30 імёнаў жамойцкіх шляхцічаў зьяўляюцца каштоўнай крыніцай дасьледваньня ўласных імёнаў паганскай Літвы[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г Ivinskis, Zenonas (1988) [1930]. «Vytauto jaunystė ir jo veikimas iki 1392 m.». in Paulius Šležas. Vytautas Didysis. Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų redakcija. p. 36. OCLC 25726071.  (лет.)
  2. ^ Ivinskis, Zenonas (1978). Lietuvos istorija iki Vytauto Didžiojo mirties. Rome: Lietuvių katalikų mokslo akademija. p. 306. LCC 79346776  (лет.)
  3. ^ Urban, William (2006). Samogitian Crusade. Chicago: Lithuanian Research and Studies Center. p. 197. ISBN 0-929700-56-2.  (анг.)
  4. ^ Simas Sužiedėlis, ed (1970—1978). «Personal names». Encyclopedia Lituanica. IV. Boston, Massachusetts: Juozas Kapočius. pp. 230. LCC 74-114275  (лет.)