Каміла Марцінкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Каміла Марцінкевіч
Дата нараджэньня каля 1837
Месца нараджэньня Менск, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці не раней за 1887
Месца сьмерці Вільня, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя
Месца пахаваньня Бэрнардынскія могілкі
Занятак піяністка
Інструмэнты фартэпіяна
Бацька Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Марцінкевіч (неадназначнасьць).

Камі́ла Вінцэ́нтаўна Марцінке́віч (па мужу Асіпо́віч; каля 1837, Менск — пасьля 1887, Вільня) — музыка, кампазытарка, пэдагог, удзельніца рэвалюцыйнага ру­ху на Беларусі ў 1860-я гады. Дачка В. Дуніна-Марцінкевіча.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фартэпіяннай ігры вучылася ў менскім пансыёне Мантэграндзі. Адна з вучаніц Дамініка Стафановіча. Выступала з васьмігадовага ўзросту з канцэртамі ў Менску, Слуцку, Кіеве, Варшаве. Побач з творамі Ф. Шапэна і Ф. Ліста выконвала ўласныя варыяцыі на тэму песьні А. Варламава «Чырвоны сарафан». 3ь іншых яе твораў вядома фантазія «У летуценьні мінулага». Уваходзіла ў тэатральную трупу бацькі; у 1852 годзе брала ўдзел у паказе ў Менску першай беларускай опэры «Сялянка». Выкладала музыку ў прыватных пансіёнах.

Цяжкае матэрыяльнае становішча сям’і не дазволіла Каміле скончыць кансэрваторыю. Асноўным яе заняткам зь сярэдзіны 1850-х гг. стала музычна-пэдагагічная і асьветніцкая дзейнасьць. На пачатку 1860-х гадоў яна арганізавала ў Менску і мястэчку Гарадок на Маладэчаншчыне школы для дзяцей беднаты.

У 1861—1863 чалец менскай арганізацыі кіраўнічага органу паўстанцаў Літоўскага правінцыяльнага камітэту. Удзельнічала ў вулічных дэманстрацыях, вучыла чальцоў нелегальных гурткоў рэвалюцыйным гімнам, уласным прыкладам натхняла на рэвалюцыйную барацьбу супраць самадзяржаўя. Першы раз была арыштаваная і зьмешчаная ў псыхіятрычную бальніцу ў чэрвені 1861. Выпушчаная пасьля маніфэстацыяў пратэсту. Зноў арыштавана 3 лютага 1863; саслана ў Салікамск (Пермская губэрня). У ссылцы ўзяла шлюб з урачом К. Асіповічам. Цяжка хворая, атрымала дазвол вярнуцца на радзіму ў 1880-х гг., дзе й памерла.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ахвердава А. Пачынальнікі беларускага піянізму // Мастацтва Беларусі №2. — 1985.
  • Барышев Г. Из истории семьи В.И.Дунина-Марцинкевича // Нёман №1. — 1961.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 2000. — 544 с.: іл. ISBN 985-11-0169-9
  • Кісялёў Г. Сейбіты вечнага. — Мн.: 1963.
  • Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9.