Залёты (Дунін-Марцінкевіч)
Залёты | |
Беларускі музычна-драматычны гурток у Вільні. Спэктакль «Залёты» | |
Жанр: | камэдыя |
---|---|
Аўтар: | Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч |
Мова арыгіналу: | беларуская, польская |
Год напісаньня: | 1870 |
Публікацыя: | 1918 |
Выдавецтва: | Друкарня Я. Грынблята |
Электронная вэрсія |
«Залёты» — камэдыйная п’еса, апошні вядомы твор Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча, напісаны ў 1870 року.
П’еса напісаная дзьвюмя мовамі: сяляне размаўляюць па-беларуску, паны — па-польску. Забароненая цэнзурай, пры жыцьці аўтара не пабачыла сьвет. Упершыню апублікаваная ў 1918 року ў перакладзе на польскую мову, пазьней па-беларуску ў газэце „Вольная Беларусь“ №№10—12 (польскі тэкст пераклаў Янка Купала ў пачатку XX стагодзьдзя).
У 1915 року аднайменная опэра-зынгшіль(d) кампазытаркі Марыі Кімант была паказаная Беларускім музычна-драматычным гуртком у віленскай залі „Філярмонія“ (цяпер вуліца Наўгародзкая, лет. Naugarduko gatvė).
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтар характарызуе твор як „сьмяхотную штуку ў 3-х дзеях“. Напісаная ў традыцыі беларуска-польскага двухмоўя п’еса паказвае „новага чалавека“ зь сялянаў, Антонія Сабковіча, які лічыць сябе разумнейшым за астатніх, намагаецца любымі сродкамі вырвацца на вышэйшую ступень у грамадзтве.
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч паэтызаваў жыцьцё і побыт селяніна як носьбіта высокіх маральных і эстэтычных каштоўнасьцяў, што садзейнічала нараджэньню новых дэмакратычных ідэяў у беларускай літаратуры. Тут многа камэдыйна-побытавых сцэнаў, дзеяньне часта суправаджаецца песьнямі і танцамі, але вядучыя прынцыпы — сатырычнае выкрыцьцё «чыноўных п’явак». Высьмейваецца каставая абмежаванасьць пінскай шляхты.
Пэрсанажы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ян Пачціўскі — маршалак
- Аляксандар Сакальніцкі — судзьдзя
- Адэля — ягоная дачка
- Адольфак — сын Сакальніцкага
- Станіслаў Зацьнеўскі — малады памешчык
- Антон Сабковіч — арандатар
- Даміцэля — ягоная сястра
- Пятрук — парабак
- Гапон Барычка — селянін
- Куліна — ягоная жонка
- Марыся — іхняя дачка
- Мордка — гэбрай-цесьля
- Ключвойт
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Янушкевіч Я. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч // Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / НАН Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. І. Мархель, В. А. Чамярыцкі. — 2-е выд. — Мн.: Беларуская навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX ст. — 582 с. — ISBN 978-985-08-1167-7