Перайсьці да зьместу

Гутарка старога дзеда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Гутаркі старога дзеда»)

«Гу́тарка старо́га дзе́да»[1] — беларускі ананімны вершаваны агітацыйны твор XIX стагодзьдзя. У навуковай літаратуры аўтарам гутаркі называлі Вінцэся Каратынскага, Уладзіслава Сыракомлю, Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча.

Напісаная ў пачатку 1861 году. Надрукаваная Браніславам Шварцэ, Адольфам Белакозам, Ігнатам Грынявіцкім лацінкай у беластоцкай падпольнай друкарні напярэдадні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў.

Было зроблена 2 выданьні, каб увесьці ў зман цэнзуру і прыцягнуць увагу чытачоў, на тытуле аднаго зь іх пазначаная Познань, другога — Парыж. Публікавалася ў львоўскай газэце «Dziennik literacki» («Літаратурны дзёньнік») № 89 (1861), пашыралася таксама ў рукапісах і літаграфічна. Да аднаго з выданьняў прыкладзены беларускі верш Уладзіслава Сыракомлі «Добрыя весьці».

Выкрывала парадкі Расейскай імпэрыі, заклікала беларускіх сялянаў падтрымліваць польскі вызвольны рух. Складальнікі — шляхецкія рэвалюцыянэры — заклікалі да аднаўленьня Рэчы Паспалітай, заклікалі да клясавага міру ў імя нацыянальнага адзінства. Ужо ў 1861 годзе літаратурным асьветнікам і рэвалюцыйным дзеячам Мікалоюсам Акялайцісам «Гутарка…» была перакладзеная на летувіскую мову.

У 2023 годзе рэжым Лукашэнкі абвясьціў «Гутарку старога дзеда» (разам зь вершам «Плывуць вятры») «экстрэмісцкімі матэрыяламі»[2].

  1. ^ Еўмянькоў В. «Гутарка старога дзеда» // Культура Беларусі: энцыклапедыя. Т. 3. — Менск, 2013. С. 320.
  2. ^ Вершы Дуніна-Марцінкевіча — цяпер «экстрэмісцкія матэрыялы» Новы час
  • Александровіч, С. Х. Пуцявінамі роднага слова. — Мн., 1971. — С. 19—21.
  • Кісялёў, Г. Сейбіты вечнага. — Мн., 1963. — С. 136—145.
  • Кніга Беларусі, 1517—1917. Зводны каталог. — Мн., 1986. — С. 224.
  • Лапінскене, А. П., Мальдзіс, А. І. Перазовы сяброўскіх галасоў: Беларуска-літоўскае літаратурнае ўзаемадзеянне ад старажытнасці да нашага часу. — Мн., 1988. — С. 53—54.
  • Революционная Россия и революционная Польша. — М., 1967. — С. 39—63.