Пятро Краўчанка
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Краўчанка.
Пятро Краўчанка лац. Piatro Kraŭčanka | |
па-беларуску: Пётр Кузьміч Краўчанка | |
Міністар замежных справаў БССР і Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
17 ліпеня 1990 — 1994 | |
Прэзыдэнт: | — |
Прэм’ер-міністар: | Вячаслаў Кебіч |
Наступнік: | Уладзімер Сянько |
Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Японіі | |
19 студзеня 1998 — 19 лістапада 2002 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Наступнік: | Уладзімер Лапата-Загорскі(?) |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
13 жніўня 1950 (74 гады) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Пятро́ Кузьмі́ч Кра́ўчанка (нар. 13 жніўня 1950 году ў Смалявічах) — беларускі палітык, дыплямат і гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1976).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выпускнік БДУ (1972). Быў сакратаром Менскага гарадзкога камітэту КПБ (1985—1990). У 1990 годзе быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР 12-га скліканьня, але ўжо ў гэтым жа годзе прызначаны быў Міністрам замежных справаў БССР[1], у сувязі з чым яго мандат скончыўся[2]. Міністрам быў да 1994 году. У 1995 годзе быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня.
19 студзеня 1998 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Японіі[3], 14 сьнежня 1999 году стаў таксама амбасадарам у Рэспубліцы Філіпіны па сумяшчальніцтве[4]. На гэтых пасадах быў да 19 лістапада 2002 году, калі быў адстаўлены[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Постановление Верховного Совета Республики Беларусь от 17 июля 1990 г. №144-XII «О назначении Министра иностранных дел Республики Беларусь» (рас.)
- ^ Постановление Верховного Совета Республики Беларусь от 27 июля 1990 г. №199-XII «О досрочном прекращении полномочий народного депутата Белорусской ССР Кравченко П. К.» (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 19 января 1998 г. №42 «О назначении П. К. Кравченко Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Японии» (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 14 декабря 1999 г. №723 «Аб назначэнні П. К. Краўчанкі Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Філіпіны»
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 19 ноября 2002 г. №574 «Об освобождении П. К. Кравченко от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Японии и Республике Филиппины по совместительству» (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кто есть кто в Республике Беларусь (рас.)
- Народная Воля, Былы міністар замежных справаў Пётар Краўчанка стаў выказваць цікаўнасьць да БСДП
|
|
- Нарадзіліся 13 жніўня
- Нарадзіліся ў 1950 годзе
- Нарадзіліся ў Смалявічах
- Сябры КПСС
- Сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады
- Выпускнікі гістарычнага факультэту БДУ
- Узнагароджаныя мэдалём „100 гадоў дыпляматычнай службе Беларусі“
- Сябры Камуністычнай партыі Беларусі
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Дэпутаты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня
- Дэпутаты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня
- Міністры замежных справаў Рэспублікі Беларусь
- Амбасадары Беларусі на Філіпінах
- Амбасадары Беларусі ў Японіі
- Кандыдаты гістарычных навук