Полацак-Шкловалакно
Каардынаты: 55°27′31″ пн. ш. 28°43′27″ у. д. / 55.45861° пн. ш. 28.72417° у. д.
Тып | адкрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 27 лістапада 1957 (66 гадоў таму)[1] |
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Віцебская вобласьць |
Адрас | Полацак, Будаўнічая вул., д. 30[2] |
Ключавыя фігуры | Алег Курулёў, Раман Блізьнёў, Уладзімер Андрэйчанка[3] |
Галіна | хімічная прамысловасьць |
Прадукцыя | Шкляныя валокны, ніці(en), плястыкі, роўніцы(en), сеткі(en) і тканіны(en) |
Абарачэньне | ▲223,406 млн рублёў (2019 год; 106,959 млн $) |
Апэрацыйны прыбытак | ▲21,135 млн руб (2019 год; $10,119 млн) |
Чысты прыбытак | ▲20,6 млрд руб (2019 год; $9,863 млн) |
Лік супрацоўнікаў | 3518 (2020 год) |
Матчына кампанія | «Белнафтахім» (Менск) |
Аўдытар | «Біндэр-Дыйкер-Отэ» (Менск)[4] |
«Полацак-Шкловалакно» — дзяржаўнае шклаварнае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў лістападзе 1957 году ў Полацку (Віцебская вобласьць).
Вырабы прадпрыемства выкарыстоўваюць будаўніцтве, аўтамабіле- і караблебудаваньні, авіяцыйнай, касьмічнай і абароннай прамысловасьці[1]. На 2020 год вытворчасьць ажыцьцяўлялася шляхам шыхтапрыгатаваньня, шкловарэньня, выпрацоўкі шкловалакна, кручэньня і трошчаньня, снаваньня і шліхтаваньня, ткацтва і тэрмахімічнай апрацоўкі[5]. Прадпрыемства было адзіным у Беларусі вытворцам вырабаў са шкловалакна — шклонітак, роўніцаў, шклосеткі і шклотканіны. Гадавая магутнасьць прадпрыемства складала 40 000 тонаў шкловырабаў. Таксама выпускаліся шклоплястык, вудзілішчы і лыжныя кіі[6].
Гуртовы збыт у Беларусі ажыцьцяўлялі праз таварні ў Берасьці, Бярозе, Віцебску, Воршы, Лідзе (Гарадзенская вобласьць), Мазыры (Гомельская вобласьць), Менску і Менскі раёне (Бараўляны і Хацежына)[7]. За мяжой дзейнічалі дылеры ў 2 краінах Азіі — Грузіі (Тбілісі) і Турэччыне (Стамбул), а таксама ва ўсіх 5 суседніх краінах Эўропы[8]. Для раздробнага збыту дзейнічала інтэрнэт-крама.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Будаўніцтва Полацага заводу шкловалакна пачалі ў 1956 годзе. У лістападзе 1958 году заснавалі Полацкі завод «Шкловалакно». У 1961—1963 гадах запусьцілі 2-ю чаргу вытворчасьці. У сьнежні 1967 году на заводзе ўпершыню выпусьцілі 300 5-зьвённых вудзілішчаў. У чэрвені 1976 году ўвялі ў дзеяньне 3-ю чаргу завода. У сьнежні 1977 году дабудавалі цэх № 5, які ў 1-й палове 1979 году выйшаў на поўную магутнасьць вытворчасьці спажывецкіх тавараў са шклоплястыка. 21 верасьня 1981 году Савет міністраў СССР зацьвердзіў Загад, паводле якога 29 верасьня стварылі Полацкае вытворчае аб'яднаньне «Шкловалакно». 30 сьнежня 1982 году запусьцілі вытворчасьць тэкстыльнага шкловалакна. 21 красавіка 1984 году пусьцілі печ аднаступеннай перапрацоўкі шкловалакна. 15 траўня 1984 году ўвялі ў дзеяньне 2-і комлекс цэха. 22 кастрычніка 1984 году выпусьцілі мільённы мэтар шклотканіны. У лютым 1989 году пабудавалі вытворчасьць шклошарыкаў і прынялі 3-і комплекс. 15 жніўня 1990 году стварылі аддзел зьнешнегаспадарчай сувязі. 1 ліпеня 1991 году ўтварылі камэрцыйную службу для збыту за мяжу. 19 чэрвеня 1997 году выпусьцілі 1,5-мільярдны мэтар шклотканіны. У кастрычніку 1998 году запусьцілі печ аднаступеннай выпрацоўкі валакна для крэмнязёму. У красавіку 2000 году пусьцілі печ аднаступеннай выпрацоўкі валакна ў цэху № 12[9]. 20 сьнежня 2002 году гадавая вытворчасьць шкловалакна перасягнула 25 000 тонаў.
30 студзеня 2003 году ВА «Шкловалакно» пераўтварылі ў адкрытае акцыянэрнае таварыства «Полацак-Шкловалакно». 4 сакавіка 2003 году выпусьцілі 500-тысячную тону шкловалакна. 17 лютага 2004 году выпрацавалі 2-мільярдны мэтар шклотканіны. У 2010 годзе пусьцілі шкловарную печ магутнасьцю 15 000 тонаў шкловалакна за год. На 2010 годзе прадпрыемства налічвалала 7 печаў[10]. 86% вырабаў збывалі ў 41 замежнай краіне сьвету[11]. У кастрычніку 2011 году выпрацавалі 3-мільярдны мэтар шклотканіны. У 2012 годзе абарачэньне прадпрыемства вырасла да 973,2 млрд рублёў (116,3 млн $), апэрацыйны прыбытак упаў да 96 млрд руб (11,5 млн $), а чысты прыбытак — да 72,3 млрд руб (8,6 млн $). «Полацак-Шкловалакно» налічвала 3953 супрацоўнікі. У 2013 году экспарт вырабаў пашырыўся да 50 краінаў. У 2014 году пачалі вытворчасьць базальтавага шкловалакна, зь якога сталі выпускаць роўніцы, рубленае валакно, тканіну і цеплаізаляцыйны матэрыял. У чэрвені 2015 году запусьцілі францускую машыну трошчаных шклоніцяў у 2-8 складаньняў на катушках па 8 кг. 31 сьнежня 2015 году магутнасьць устаноўкі базальнавай ніці павялічылі са 128 да 800 тонаў за год пасьля пераводу на 3 прадзільныя каморкі. 26 траўня 2017 году адчынілі 1-ю ўласную краму[12].
Санкцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З сярэдзіны 2000-х гадоў ААТ «Полацак-Шкловалакно» пэрманэнтна (з перапынкамі[13][14]) знаходзіцца ў сьпісе спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[15][16]. Апошняе ўключэньне было ў чэрвені 2021 году[17].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б У пошуках інавацый і новых дасягненьняў // Зьвязда : газэта. — 27 лістапада 2013. — № 223 (27588). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
- ^ Наш адрас (рас.) // ААТ «Полацак-Шкловалакно», 2020 г. Праверана 27 чэрвеня 2020 г.
- ^ Карпаратыўнае кіраваньне (рас.) // ААТ «Полацак-Шкловалакно», 2020 г. Праверана 27 чэрвеня 2020 г.
- ^ Н.А. Цэпелева, Ірына Булаўка. Карпаратыўнае кіраваньне (рас.) // ААТ «Полацак-Шкловалакно», 21 лютага 2020 г. Праверана 27 чэрвеня 2020 г.
- ^ Вытворчасьць (рас.) // ААТ «Полацак-Шкловалакно», 2020 г. Праверана 27 чэрвеня 2020 г.
- ^ Зьвесткі для ўкладальнікаў (рас.) // ААТ «Полацак-Шкловалакно», 2020 г. Праверана 27 чэрвеня 2020 г.
- ^ Гуртовыя склады (рас.) // ААТ «Полацак-Шкловалакно», 2020 г. Праверана 27 чэрвеня 2020 г.
- ^ Суб'екты галіновай тавараправоднай сеткі (рас.) // ААТ «Полацак-Шкловалакно», 2020 г. Праверана 27 чэрвеня 2020 г.
- ^ Полацкі завод шкловалакна // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 12. — С. 463. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0198-2
- ^ Вольга Восіпава. Прадпрыемства «Полацак-Шкловалакно» выходзіць на дакрызісны ўзровень вытворчасьці // Белтэлерадыёкампанія, 28 кастрычніка 2010 г. Праверана 14 красавіка 2014 г.
- ^ Уладзімер Хількевіч, Віктар Пазьнякоў. Вытворчае жыцьцё вірлівае і цікавае, толькі пасьпявай адпавядаць // Зьвязда. — 23 сьнежня 2010. — № 252 (26859). — С. 6-7.
- ^ Гісторыя (рас.) // ААТ «Полацак-Шкловалакно», 2020 г. Праверана 27 чэрвеня 2020 г.
- ^ United States Export Controls. — Wolters Kluwer(en), 2012. — P. 2-45.
- ^ США пом’якшили санкції проти білоруських компаній (укр.). Korrespondent.net(en). Праверана 2021-07-21 г.
- ^ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША[прыбраць шаблён]
- ^ Belarus: Background and U. S. Policy Concerns. — Congressional Research Service(en), 2011. — P. 12.
- ^ Dėl tarptautinių sankcijų taikymo devynioms Baltarusijos įmonėms (лет.). SEB bankas(de) (2021-06-02). Праверана 2021-07-21 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Анлайн-заказ (рас.) // ААТ «Полацак-Шкловалакно», 2020 г. Праверана 27 чэрвеня 2020 г.
- Пакінуць водгук (рас.)
- Дастаўка і аплата (рас.) // Інтэрнэт-крама «Полацак-Шкловалакно», 2020 г. Праверана 27 чэрвеня 2020 г.
- Зьміцер Уласаў. Санкцыі ў дачыненьні да беларускіх прадпрыемстваў «Лідзкая лакафарба» і «Полацак-Шкловалакно» набудуць моц 11 лютага // БелаПАН, 1 лютага 2011 г. Праверана 14 красавіка 2014 г.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |