Перайсьці да зьместу

Шкляныя валокны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пук шкляных валокнаў (шкловалакно)

Шкляныя валокны (шкловалакно) — валакно або комплексная нітка, што фармуецца са шкла. У такой форме шкло дэманструе незвычайныя для шкла ўласьцівасьці: ня б’ецца і не ламаецца, а замест гэтага лёгка гнецца без разбурэньня.

Шкловалакно натуральнага паходжаньня сустракаецца ў месцах, дзе ў мінулым адбываліся вывяржэньні вульканаў, назва гэтага віду валокнаў — валасы Пэле.

  • Хімічны слоўнік навучэнца. Мн., «Народная асвета», 2004, С. 271