Пляшэвічы
Выгляд
| Пляшэвічы, трансьліт. Pliaševičy | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Нясьвіскі |
| Сельсавет | Ланскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°10′01″ пн. ш. 26°49′07″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 10 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1770 |
| Паштовы індэкс | 222635 |
| Нумарны знак | 5 |
| Пляшэвічы на мапе Беларусі ± Пляшэвічы | |
Пляшэ́вічы[1] — вёска ў Нясьвіскім раёне Менскай вобласьці. Пляшэвічы ўваходзяць у склад Ланскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]28 траўня 2013 году перададзеная зь ліквідаванага Лявонавіцкага сельсавету ў Ланскі сельсавет[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1999 год — 23 чалавек
- 2010 год — 10 чалавек
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнікі архітэктуры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Капліца Сьвятога Юзафа рамесьніка
- Магіла польскага пагранічніка, які загінуў у 1939 годзе[3]. Прадстаўнікі Таварыства несьвіжан, жыхары гораду і раёну прынялі ўдзел у адкрыцьці помніка невядомаму пагранічніку, які загінуў у в. Пляшэвічы 17 верасьня 1939 г. На асьвячэньні магілы прысутнічалі члены Таварыства несьвіжан (таварыства палякаў-ураджэнцаў Нясьвіскай зямлі, што жывуць за мяжой), ксёндз парафіі Божага Цела ў Нясьвіжы Пётар Шарко, жыхары з в. Пляшэвічы, а тасама прадстаўнікі гораду і раёну. Усяго, паводле словаў старшыні Таварыства Ежы Буткевіча, было каля пяцідзесяці чалавек. У 1930-я гады ў Пляшэвічах, як успамінае колішняя жыхарка вёскі Галіна Асмольская, знаходзіўся корпус аховы памежжа. Малады пагранічнік, якому было крыху больш за дваццаць, загінуў тут падчас наступленьня Чырвонай Арміі ў 1939 г. Яго цела знайшлі мясцовыя жыхары, якія і пахавалі пагранічніка па ўсіх правілах. Доўгі час на магілу прыходзілі і маладыя, і старыя палякі, якія аддавалі даніну павагі загінуўшаму. Аднак пасьля на гэтае месца сталі забывацца. Вікторыя Дзявота, прапанавала сабраць сродкі для ўсталяваньня помніка, што было зроблена. Гранітную пліту даставілі ў Пляшэвічы з Варшавы.
Выхадцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Аркадзь Ляшчынскі (1899—1937) — намесьнік наркама асьветы БССР
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 360
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
- ↑ ПОМНІЦЬ ПРА ВЕРАСЕНЬ 39-ГА