Перайсьці да зьместу

Кіжы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кіжы

Кіжы́ (па-карэльску: Kiži) — выспа на Анескім возеры ў Карэліі, на якім разьмешчаны сусьветна вядомы архітэктурны ансамбль Кіскага пагосту, што складаецца зь дзьвюх цэркваў і званіцы XVIII—XIX стагодзьдзяў, акружаных адзінай агароджай — рэканструкцыяй традыцыйных агароджай пагоста. 1 студзеня 1966 году на базе архітэктурнага ансамбля Кіжскага пагоста быў заснаваны Дзяржаўны гісторыка-архітэктурны музэй «Кіжы». Куды акрамя існуючых на сваіх першапачатковых месцах пабудоваў была перасунута вялікая колькасьць бажніцаў, дамоў і гаспадарчых пабудоваў з Заанежжа і іншых рэгіёнаў Карэліі. Паводле адной зь легендаў, Праабражэнская царква была пабудавана адной сякерай, якую потым майстар выкінуў у возера.