Перайсьці да зьместу

Песьні свабоды-3

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Песьні свабоды-3
Вокладка альбому Песьні свабоды-3. розныя выканаўцы[d]. 2007
Складанка розныя выканаўцы[d]
Выдавец VoliaMusic
Храналёгія розныя выканаўцы[d]
Песьні свабоды-2
(2006)
Песьні свабоды-3
(2007)

Песьні свабоды-3 — працяг праекту «Песьні свабоды» незалежнай кампаніі VoliaMusic; выдадзены ў 2007 годзе.

Выпуск дыску быў прымеркаваны да дня народнага пратэсту на плошчы Каліноўскага ў 2006 годзе — 19 сакавіка. Дыск утрымлівае 24 кампазыцыі.

Распаўсюд адбываецца пераважна празь Сеціва і па пошце. Таксама дыск можна было бясплатна атрымаць 1 чэрвеня 2007 на сядзібе БНФ у Менску.

  1. Партызанская Школа — «Свабода» (кавэр на песьню «Freedom» Пола Макартні)
  2. BN — «Быў час…»
  3. Чырвоным па Белым — «Крывавы сакавік» (original version)
  4. Чырвоным па Белым — «Непераможныя!»
  5. Чырвоным па Белым — «Хутка стану зьверам»
  6. IQ48 — «Схаванае сэрца»
  7. Крама — «Неба — лёс арла» (альбом Усё жыцьцё — дзіўны сон)
  8. Андрэй Хадановіч — «Прамова на плошчы» (верш)
  9. Андрэй Хадановіч — «Памяці намётаў на пляцы Кастуся Каліноўскага»
  10. Андрэй Хадановіч — «5 дзён» (верш)
  11. Band A — «Рэвалюцыя»
  12. Віталь Артыст — «Плошча Каліноўскага»
  13. Alter ego — «Умбэрта Эка»
  14. Вожык (ТО Лопата) — «Вечна жывая»
  15. Recha — «Бацькаўшчына»
  16. РоСтра — «У вырай»
  17. Termin X feat. Stillout — «Згубіцца»
  18. Адзінота і Марны Прарок — «Музыка новага дня»
  19. Rahis — «Ты ўсё ўбачыш»
  20. Яраш Малішэўскі — «Калейдаскоп»
  21. N.R.M. — «Гадзючнік (Усё роўна мы пераможам!)» (альбом 06)
  22. P.L.A.N. — «У горадзе чужых назваў»
  23. Сяржук Сокалаў-Воюш — «Верш пра маўклівых»
  24. Аляксандар Кульлінковіч — «Свабода»