Перайсьці да зьместу

Аляксандар Кулінковіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Аляксандар Кульлінковіч»)
Аляксандар Кулінковіч
Дата нараджэньня 18 траўня 1972(1972-05-18)
Месца нараджэньня Смалявічы, БССР
Дата сьмерці 3 жніўня 2018(2018-08-03)[1] (46 гадоў)
Месца сьмерці
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Прафэсія сьпявак, аўтар, журналіст
Гады дзейнасьці 1985—2018
Жанры панк-рок
Гурты Neuro Dubel
Супрацоўніцтва Крамбамбуля
Сайт neurodubel.com

Алякса́ндар Кулінко́віч (творчы псэўданім — Аляксандар Кульлінковіч; 18 траўня 1972, Смалявічы — 3 жніўня 2018[2], Менск) — беларускі рок-музыка, заснавальнік і вакаліст гурта «Neuro Dubel»[3].

Нарадзіўся ў Смалявічах, зь пяці гадоў жыў у Менску. Навучаўся ў ПТВ па спэцыяльнасьці «сантэхнік», у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце (факультэт журналістыкі, скончыў першы курс), працаваў у моладзевых выданьнях[4]. З 1985 году пісаў вершы, музыку. Жанаты з 8 траўня 1999 году. Мае сына (нарадзіўся 6 лютага 2000 году).

3 жніўня 2018 году Аляксандар адаслаў СМС аднаму зь сяброў, што дрэнна сябе адчувае і выклікае хуткую. Музыка трапіў у рэанімацыю, дзе ўвечары 3 жніўня сканаў. Прычынай сьмерці называюць праблемы зь лёгкімі, ці дакладней «схаванае запаленьне лёгкіх». У дзень сьмерці «Нейра Дзюбель» павінен быў выступаць на фэстывалі «Рок за баброў»[2].

17 ліпеня 1989 году заснаваў гурт Neuro Dubel, лідэрам якога зьяўляецца да канца жыцьця[5]. Пісаў музыку і тэксты. Таксама браў удзел у некаторых запісах і канцэртах гурта «Крамбамбуля».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]