Дразды (гурт)
Выгляд
| «Дразды» | |
| Гады | 2005 па сёньняшні дзень |
|---|---|
| Краіна | |
| Месца ўтварэньня | Беларусь, Менск |
| Мова | расейская, беларуская |
| Жанр | поп-музыка |
| Выдавец | самастойна выдаюць свае творы і прадаюць іх дзяржаўным установам культуры і прадпрыемствам Беларусі |
| Удзельнікі | Віталь Карпанаў і інш. |
| Старонка ў сеціве | |
«Дразды» — беларускі гурт, які вядомы сваёй песьняй «Хата бацькоў».
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Заснаваны ў 2005 року студэнтамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Віталём Карпанавым і Ільлём Нямыткам. У тым жа року ў Кіеве выйшаў дэбютны альбом «Прилетели» (па-беларуску: Прыляцелі). Пачыналі з выключна расейскамоўнай творчасьці. У 2013 року выканалі першую беларускую песьню «Каханая дзяўчына»[1], напісаную яшчэ ў школьныя часы для гурта Віталя Карпанава «ГБС» (Героі будучага стагодзьдзя)[2].
Шмат гастралюе па беларускіх мястэчках, выконвае патрыятычныя сьпевы, падтрымлівае дзейную ўладу[3][4].
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Віталь Карпанаў (сьпеў, балалайка)
- Ільля Нямыцька (баян)
- Андрэй Маўрын (бубны)
- Сяргей Храмцоў (бас-гітара)
Былыя ўдзельнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Хведар Гурвіч (пэркусія)
- Алег Івановіч (гітара)
- Максім Восіпаў (гітара)
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- „Прилетели“ (2005)
- „Любовник-герой“ (2008)
- „Три рубля“ (2012)
- „Счастье“ (2014)
- „Не танцую“ (2020)
- „Всё будет ОК! Новогодние песни“ (2020)
- „Концерт в Друзьях“ (2021)
- „Хачу дамоў“ (2023)
- „Беларусь, ты — мая!“ (2023)
- „Маё дзяцінства“ (2024)
Прэміі і ўзнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 3-е месца і прыз глядацкіх сымпатый музычнага конкурсу «5 звёзд» (2005, Сочы, Расея)
- Прэмія ўраду Рэспублікі Беларусі за песьню і кліп «Увезу в деревню» (2015)
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Віталь Карпанаў: „Жыве беларуская вёска!“ (прэм’ера) TuzinFM Праверана 10 кастрычніка 2023 г.
- ^ Зуева, Надзея (23 сьнежня 2022) Віталь Карпанаў: Ніколі не саромеўся, што я зь вёскі Сямейная газэта. Зьвязда. Праверана 10 кастрычніка 2023 г.
- ^ Канцэрт пры царкве, пры касьцёле. Гурт „Дразды“ пачалі запрашаць на рэлігійныя мерапрыемствы Соцыюм. Katolik.life (20 ліпеня 2023). Праверана 10 кастрычніка 2023 г.
- ^ Чугун, Сямён (2 верасьня 2023) Дык пра што сьпяваюць „Дразды“ і чым зацікавілі прапагандыстаў?. Белсат. Праверана 10 кастрычніка 2023 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гурт „Дразды“ у Facebook
- Гурт „Дразды“ УКантакце
- Гурт «Дразды» у Аднакласьнікі
- (недаступная спасылка) Лідар гурта «Дразды» [— пра сакрэт шалёнай папулярнасьці, малую радзіму і сёньняшні запыт на беларускасьць // Полымя, 25 лютага 2023
- «Дразды» далі вагню ў Докшыцах // «Родныя вытокі», 30 студзеня 2023