Пацы
Выгляд
(Перанакіравана з «Пацы (род)»)
Пацы лац. Pacy | |
Герб Газдава | |
Краіна паходжаньня | Вялікае Княства Літоўскае |
---|---|
Прызнаныя ў | Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая |
Пацы (у XV—XVI стагодзьдзях Пацавічы) — шляхецкі род гербу Газдава, які ў XVII—XVIII стагодзьдзях увайшоў у лік найбольш уплывовых магнатаў Вялікага Княства Літоўскага (у 1660-х — сярэдзіне 1680-х гадоў фактычна кіравалі дзяржавай).
Паходзілі ад Паца Даўкшавіча (упамінаецца пад 1450 годам), ад імя якога ўтварылся прозьвішча роду. Існавала некалькі галінаў Пацаў, апошні прадстаўнік роду — Людвік Міхал Пац — памёр у 1835 годзе[1].
Валодалі маёнткамі ў Лідзкім (XV ст.), Берасьцейскім і Гарадзенскім паветах (XVI ст.), мястэчкамі Магільна, Астравец (XVI ст.), Чартарыйск, Відзы, Галоўчын, Княжыцы (XVII ст.) і інш.
Найбольш вядомыя з роду
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Стэфан Пац (1587—1640) — падканцлер вялікі літоўскі
- Міхал Казімер Пац (каля 1624 — 1682) — гетман вялікі літоўскі, ваявода віленскі
- Крыштап Жыгімонт Пац (1621—1684) — канцлер вялікі літоўскі
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Клара Ізабэла Пац (дэ Майлі)
-
Эўфрасіньня Пац (з Агінскіх)
-
Тэрэза Барбара Пац (з Радзівілаў)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Грыцкевіч А. Пацы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 422.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0