Памежны разлад асобы
| Памежны разлад асобы | |
Карціна «Адчай» (1894) Эдварда Мунка, які хварэў на ПРА | |
| Сынонімы | памежнае разладзьдзе[1] асобы |
|---|---|
| Спэцыяльнасьць | псыхіятрыя |
| Сымптомы | страх і гнеў ад адхіленьня і ігнараваньня |
| Ускладненьні | самапашкоджаньне і маніпуляваньне |
| Звычайна праяўляецца | пачуцьцёвая няўстойлівасьць з маладосьці |
| Працягласьць | некалькі гадоў |
| Прычыны | бацькоўскае адпрэчаньне і плоцевы гвалт |
| Фактары рызыкі | непасьлядоўнае выхаваньне |
| Сходныя станы | імпульсіўны разлад асобы |
| Прафіляктыка | дыхальная гімнастыка |
| Лячэньне | пазнавальна-паводзінная тэрапія |
| Лекі | кветыапін[d][2], арыпіпразол[d][2] і lamotrigine[d][2] |
| Выжывальнасьць | 45 % вылечылі (2012 год) |
| Частасьць | 6 % насельніцтва (2015 год) |
| Сьмяротнасьць | 8 % самагубства (2015 год) |
| Клясыфікацыі | |
| МКХ-10 | F60.3 |
| МКХ-10-КМ | F60.3 |
| МКХ-9-КМ | 301.83[3][4] |
| MedlinePlus | 000935 |
| MeSH | D001883 |
| Памежны разлад асобы ў Вікісховішчы | |
Паме́жны разла́д асо́бы — разлад асобы праз страту кіраваньня ўласнымі пачуцьцямі.
Пры пазнавальна-паводзінным лячэньні разладу прыбягаюць да разбору памылак у пазнаньні і навучаньню самавалоданьню праз крытычнае мысьленьне. Найчасьцей пры ПРА адзначаюцца нянавісьць да сябе і насьцярожанасьць з навакольнымі. Карысна падтрымліваць самаацэнку хворага праз увагу да станоўчых дзеяньняў і крытыку недапушчальных паводзінаў умяшаньня ў асабістыя межы, каб той мог усьвядоміць уласныя, але пасьля пагашэньня жарсьці[5].
Папярэджаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прадухіленьню разладу спрыяюць дыхальныя практыкаваньні з нэрвова-цяглічным расслабленьнем цела, што зьніжае напал пачуцьцяў. Пры дыхальным практыкаваньні робяць удых і затрымку дыханьня па 3 сэкунды, а затым выдых 6 сэкундаў. У пэўных выпадках дапамагае засяроджаньне на адным прадмеце, як то стук гадзіньніка або сэрца. Для распазнаньня пачуцьцяў і ўзмацненьня кіраваньня імі карысна прыбягаць да мэтафары[5].
Чыньнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Узьнікненьню разладу спрыяюць бацькоўскае адпрэчаньне і непасьлядоўнае выхаваньне, якія выклікаюць дзіцячую [[Душэўная траўма|траўму]], а таксама плоцевы і іншы цялесны гвалт[5].
Праявы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Памежны разлад асобы выяўляецца праз пачуцьцёвую няўстойлівасьць, павышаную трывожнасьць і ранімасьць, страх і гнеў ад адхіленьня і ігнараваньня, чорна-белае мысьленьне і недавер да навакольных, страту кіраваньня пачуцьцямі і імпульсіўнасьць. У выніку ўтвараецца балючая прыхільнасьць і сузалежныя дачыненьні, ад чаго пры расчараваньні цалкам абясцэньваецца прадмет прыхільнасьці. Сярод іншага, хворыя прыбягаюць да самапашкоджаньня ў якасьці спосабу прыглушыць унутраны боль цялесным, каб зьняць стан прыглушанай агрэсіі і жарсьці. У рэдкіх выпадках хворыя ідуць на самагубства[5].
Перапоўненасьць занадта многім пры няздольнасьці ў гэтым разабрацца выклікае бязладнасьць памкненьняў і немагчымасьць фармулёўкі выразнай мэты. Ва ўмовах адсутнасьці пачуцьця ўласных межаў хворы можа адразу збліжацца з поўнымі незнаёмцамі або беспрычынна палохацца людзей. Даваньне хвораму ў стане жарсьці запатрабаванага ўтварае маніпулятыўныя паводзіны[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ расстройство психическое — разладзьдзе псыхічнае // Слоўнік пэдагогічных дысцыплін. — Менск: Інбелкульт, 1930. — (Беларуская навуковая тэрміналёгія).
- 1 2 3 Drug Indications Extracted from FAERS — doi:10.5281/ZENODO.1435999
- ↑ Анталёгія захворваньняў (анг.) — 2016.
- ↑ Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018.
- 1 2 3 4 5 Ганна Кручкова. Памежны разлад асобы: як з гэтым справіцца // Партал «Слушна», 24 лістапада 2020 г. Праверана 23 ліпеня 2024 г.